КОСТЯШКИ от КСЕНОФОНТА

«Уся культура – целявизар… Дэградацыя…»


Добры дзень, паважанае спадарства! Я, Ксенафонт Няўрымслівы, прапаную вам пачытаць стэнаграму філасофска-сацыяльнага дыспуту, які мы з сябрамі-філосафамі-аналітыкамі разгарнулі нядаўна ў Фэйсбуку. Так, так, мая цікаўная натура і туды ўжо нос засунула. Трэба ж было высветліць, а што народ «прасунуты ў Сеціва» думае аб лёсе вёскі беларускай на сучасным этапе яе развіцця? І ці, наогул, што-небудзь думае?
Каб жа не трапілі мае сябры ў засценкі якія, мне, Ксенафонту-Падпольшчыку, прыйшлося ўдзельнікаў дыскусіі трохі замаскіраваць. А, што, -- начытаўшыся ў Сеціве пра ваеннага аглядальніка, які няўдала паснедаў з замежным дыпламатам, пачынаеш станавіцца абачлівым надзвычай! Таму мае суразмоўцы будуць філосафамі пад прыкрыццём. І толькі пранумараваныя, каб вы іх не блыталі…

Філосаф 1:  Мне не вельмі падабаюцца размовы пра вёску, якая памірае. Яна не памірае. Выжывае. Перайначваецца, прыстасоўваецца – як хочаце. У сучасных умовах наўрад ці вы станеце жыць убаку ад даступнай меддапамогі и будзеце штодня адпраўляць дзіцёнка ў школу за 4 км… Няўжо гэтага варта патрабаваць ад іншых?!

Філосаф 2: Няварта!

Філосаф 1: Канешне!

Філосаф 3: Прыстасоўваючыся, вёска памірае…

Філосаф 4: Ну, калі сядзець у кватэры ці ў доме, дзе газ, вада і бла-бла-бла, дык яно можна шкадаваць: памірае! Сена кароўкам не косяць, дровы не пілуюць, бульбачку не рачкуюць, на вячоркі не ходзяць, песень не пяюць..

Філосаф 5: Вёска памірае на вачах усіх…

Філосаф 6: А калі не сядзець у доме ці кватэры з выгодамі?

Філосаф 4: Мяне і маіх сяброў бацькі гналі з вёскі. “Ідзі, вучыся, сынок, а то будзеш на гнаю з віламі. І я бачыў, як жыве і працуе вёска… І бачу цяпер… Што бачу?

Філосаф 1:  Маіх продкаў Сталін выгнаў… Мой прадзед быў гаспадаром падворку, з якога потым вырасла вёска, якую нядаўна сталі зваць аграгарадком…

Філосаф 4: Ну, калі сур’ёзна… Няўдзячная праца! У 8 з 10 выпадкаў -- за 2-3 мільёны. Брудная, халодная работа. Механізатар у пару – па 12 гадзін у суткі…У любым выпадку свой падворак, які займае амаль увесь вольны час. Адно што позняя восень ці зіма – тады ёсць час… на гарэлку. Уся культура – целявізар… Дэградацыя… За 30 гадоў змены ў генафондзе -- каласальныя. Мой настаўнік казаў: раней у класе з 30 чалавек бачыў дзве-тры пары пустых вачэй. Сёння ў класе з 10 вучняў толькі 2-3 пары вачэй – жывыя…

П’юць па-чорнаму. Алкаголікі нараджаюць будучых алкаголікаў. Дырэктар школы: “Ну, вы ж разумееце, якія ў нас могуць быць поспехі… якія ў нас дзеці…”Выпускны баль – дзве дзяўчынкі не прыйшлі, не знайшлося ў бацькоў сродкаў на сукенкі шыкоўныя… Цяпер жа дурная мода – каб на яе…

Нядаўні рэйд – у адной вёсцы тры сям’і пад кантролем. Дзеці малыя. Дроў – два бярэмі. Ежы – амаль няма ў хаце… Яна – на падпітку, дзеці брудныя..Настаўніца вядзе дзяўчынку з гэтай сям’і, каб проста памыць ёй галаву…

Гэта – сёння…

… А што было раней? Ці не там трэба шукаць карані той сітуацыі, якая зараз у беларускай вёсцы склалася?! Наша пакаленне выганялі з вёсак. Там паступова заставаліся наступныя пакаленні – з няўдачнікаў, якія не знайшлі сабе месца ў райцэнтрах…

Цяпер? Нешта кволае прабіваецца ў выглядзе тых, каму сапраўды па сэрцы і па нораве праца на зямлі… Але ім хочацца таксама -- вольны час, камп’ютэр, гарачы душ, газавае ацяпленне…

Філосаф 6: Вялікі дзякуй за ваша такое разгорнутае, але горкае меркаванне! Адно радуе:  вы бачыце вясковае  жыццё не так, “як надо”, а як насамрэч яно ідзе…

Філосаф 1: Бо яно ж так ідзе… Не ведаю, як дзе, а ў маёй роднай школе (знаходзіцца ў адным з райцэнтраў на Віцебшчыне) погаварыў з настаўнікамі  -- адзначаюць паступовае, але прыкметнае зніжэнне ўзроўню як раз у апошнія пяць-сем гадоў. У дзяцей віцебскіх, не вясковых, – настаўнікі такога не заўважаюць, калі верыць іх словам…

Філосаф 4: Райцэнтр – гэта, усё ж, не вёска. Тут нават дзеці пісьменнікаў вучацца… Наогул, ёсць буйныя вёскі, пара моцных гаспадарак у раёне. Але ёсць жа… Жах проста! І чаму я павінен бачыць “як надо”?! і каму… так трэба?! Прыгожа – на экране  тэлевізара. А тут, на месцах, бачаць усе і ўсё…

Філосаф 6: Вельмі добра! Што так бачаць і так ацэньваюць. Без лакіроўкі ў мазгах…

Філосаф 3: А яшчэ наркаманія. Расказаў рэабілітант з хрысціянскага реабілітацыйнага цэнтра ў Баранавічах, сам з вёсачкі ў Слуцкім раёне… Там практычна ў кожнай хаце ўжывалі апіяты. С наркотыкамі праводзілі ў армію хлопцаў… З наркотыкамі сустракалі з арміі… Першай была ўжо не чарка. А доза…

Філосаф 1:  У нашых краях такога не было… Мабыць… Тое, што трэцякласнікі самагонку глушылі ў малакамплектных школах, -- гэта я ведаю з першых вуснаў. Але пра наркотыкі ў вёсках яшчэ не чуў…

Філосаф 6: Троху  адсталі ад вясковага жыцця, паважаны калега! Хоць куды лепей было б пра такое ніколі не чуць…

Філосаф 7: Праўду кажаце пра пакаленні, якія выехалі з вёскі і якія там засталіся, у рэшце рэшт! Горкую, але чыстую праўду! Сам бачу, жывучы ў аграгарадку, пацвярджэнні вашай рацыі…

 

Рэзюмэ Ксенафонта-Аналітыка

Што ж, сумная атрымалася размова… Але, лічу я, Ксенафонт Справядлівы, -- на вельмі балючую і шматслойную тэму! Калі закрываць вочы на прыведзенае тут, то ні пра якае адраджэнне сяла ў нашай краіне казаць не прыдзецца? Хіба не так? Бо, калі мы, філосафы, правільна разумеем – падымаць вёску трэба на справе, а не на паперы?!

Дарэчы, апошнім часам пра наркотыкі, спайсы там усялякія па той жа тэлевізійнай скрыні – столькі балбатні… Між іншым, насуперак магчымаму меркаванню аб адсутнасці, -- зараза ўжо на вёсцы. І пакуль усе сілы праваахоўнікаў канцэнтруюцца на горадзе, каму ёсць справа пра вясковых «балдзёжнікаў»?!

…А вы кажаце – тунеядцаў зашмат… Тут глядзіце, каб не даседзецца да поўнай дэградацыі нацыі?! Бо раней вёска магла падкінуць рэсурсу працоўнага ў горад, даць яму філосафаў, пісьменнікаў, чыноўнікаў нават… А цяпер? Адкуль «чэрпаць» будзем рэсурсы для паляпшэння генафонду нацыі беларускай?

Я, Ксенафонт Невясёлы, разумею – палез у такія «дзебры», што мяне адтуль можна толькі прымусова выцягнуць? Але ж нешта не хочацца выцягвацца, калі шчыра – думалка не выключаецца! На гэтым развітваемся з вамі, паважаны чытач, -- думайце самі, аналізуйце!

І няхай вашы развагі не прывядуць вас у дэпрэсію! Зіма ж зараз – самы час нудзіцца… Але ж вы не паддавайцеся – жывяцё ж у самай стабільнай, квітнеючай, перспектыўнай краіне… Хіба ж не так?         

Фота з Інтэрнэт-сайта USER.GABOR


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Елена СЕЛЕВИЧ, первый заместитель председателя Новогрудского райисполкома:

    – Энергосбережению в городе и районе – часть стратегии устойчивого развития, которую начали реализовывать с 2013 года. Тогда Новогрудок, кстати, вторым из городов Беларуси, подписал европейскую инициативу «Соглашение мэров».

    ЦИФРА

    С 83 до 2,7 тыс. особей за последние 3 года

    уменьшилась, по данным Минлесхоза, популяция дикого кабана в Беларуси.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    О ситуации в ООО «Мётча-Агро»: губернатор может объяснить, «но это надо?»

    Во время февральской пресс-конференции председателя Миноблисполкома Анатолия ИСАЧЕНКО в Жодино прозвучал вопрос о дальнейшей судьбе сельскохозяйственного предприятия ООО «Мётча-Агро» в Борисовском районе.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)