В ОБЪЕКТИВЕ

Любчанскі замак… Працяг адраджэння абавязкова будзе!

…2003 год. Пасёлак Любча на старажытнай, авеянай легендамі зямлі Наваградскай. Чалавек, які там нарадзіўся, задумаў распачаць справу адраджэння мясцовага замка. Дакладней, таго, што ад колішняй рэзідэнцыі Кішкаў ды Радзівілаў на той момант заставалася…

…2015-ы. Чарговая справаздача Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”. Колькі яшчэ будзе такіх веснавых размоў пра зробленае? Ніхто не ведае дакладна. Але ясна адно: справу не спыніць аніякім крызісам ды іншым складанасцям. Бо калі ў людзей ёсць мэта, то і сродкі для яе дасягнення неяк знаходзяцца.

Алея ліпавая зноў ёсць!

На справаздачы традыцыйна казалі пра зробленае ў 2014-м. Асноўнымі выступоўцамі сталі дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” Іван ПЯЧЫНСКІ, а таксама Уладзімір ГІЛЕП, былы міністр культуры РБ, чалец Апякунскай рады фонду “Любчанскі замак”, вялікі энтузіаст адраджэння слыннага аб’екта.

-- Ставілі і ставім перад сабой задачу не толькі замкам займацца, але і старадаўнім паркам, -- распавёў Іван Пячынскі.—Лічу, няблага справіліся з гэтым. Замест кожнага з загінуўшых дрэў пасадзілі маладзенькія ліпы. адзілі “перасялілі” з пітомніка сто дзесяць 10-12 гадовых дрэўцаў. Ёсць ужо алея! (2014 год стаў апошнім у гэтай справе). Калі пераносілі плот ажно на 82 шулы, дык на нас нават скаргу падалі, што… скралі электрычнасць. Не без такіх, вось, акалічнасцей даводзіцца  рухацца наперад…

Яшчэ ў 2014 годзе энтузіясты з удзелам прафесійных археологаў шукалі чацвёртую вежу – “прасунуліся” на глыбіню 6-8 метраў. Але пакуль не знайшлі вежу. Раскопкі правялі таксама і каб разабрацца, як стаіць Брамная вежа. Вялікі кавалак працы быў зроблены і па пошуку трэцяй, ці Паўночнай (Дазорнай) вежы. 500 кубоў зямлі перавярнулі дзеля гэтага, з іх чвэрць—рукамі!!! Іншае маглі б нешта рабіць, лічыць Іван Антонавіч, ды давялося гэту цяжкую справу падымаць.

-- Адчай ужо браў, што не знойдзем, бо вельмі глыбока – на 5-6 метраў падмурак залягаў. Тым не менш, наяўнасць колішняй вежы пацверджана! – задаволены дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”.

Тынкавалі аркі. Цяжкая таксама праца! Адольвалі па 1-1,5 метра за дзень. Два тыдні – толькі каля 200 метраў квадратных. Хамутовае рыштаванне рабілі, за сто мільёнаў рублёў – дапамагалі спонсары. Надзвычай складанае ў карыстанні аказалася. Ніколі не працавалі інжынеры нават на такім у Еўропе.

 Калі параўнаць 2007-ы і 2014-ы гады…

 Розніца ёсць. Замак паціху паўстае з руінаў. Адзінае, што, на думку Пячынскага, застаецца нязменным – энергічныя валанцёрскія высілкі. Моладзь беларуская нястомна ўдзельнічае ў адраджэнні замка ў Любчы.  

У 2014 годзе парупіліся 270 валанцёраў, з іх 90 у 5 летніках (1710 чалавека-дзён адпрацавана). А ўсяго з 2003 года, падлічыў Пячынскі, валанцёры адпрацавалі 15 тысяч чалавека-дзён! Удзел прыняў 1961 чалавек. Цэлы горад невялікі, можна сказаць, шчыраваў на замку. У мінулым годзе ўдалося прыцягнуць 800 мільёнаў рублёў ад спонсара – “Прыорбанка”. І, што цікава, тры мільёны беларускіх рублёў пералічыў расіянін, якога, відаць, кранула справа адраджэння Любчанскага замка. На 1,2 млрд. рублёў выканана работ па каштарысу, а яшчэ на 350 мільёнаў – раскопкі.

 А за ўсе гэтыя гады спатрэбілася (асвоена) 1 мільярд 796 мільёнаў рублёў. (Нефінансавая дапамога аказана на 572 мільёны рублёў). Працы зроблена больш чым на 6 мільярдаў рублёў. Усе актывы фонду зараз складаюць 9 мільярдаў 238 мільёнаў рублёў (з улікам амартызацыі і крэдытнай запазычанасці).

Перспектыва якая?

На 2 вежах ужо зроблена кансервацыя. А далей трэба распрацоўваць агульны архітэктурны праект, які можа каштаваць 3,5 мільярды рублёў (на пачатку года спонсар такія сродкі выдаткоўваў, але…).

-- Спакойна не жывецца, палкі ў колы ставяць, -- не стаў паглыбляцца ў падрабязнасці Пячынскі.—Аднак, ужо зараз трэба думаць, каб была не толькі адна крыніца фінансавання, а, па магчымасці, некалькі спонсараў – на распрацоўку архітэктурнага праекта.

Ёсць спецыялісты, якія будуць рабіць гэты план. Навуковыя кансультанты дапамогуць, але, у цэлым, лічыць Пячынскі, трэба ісці простым шляхам – што ўбачылі, тое і зрабілі.

Ці з’явіўся гаспадар у сцяны ды дзвюх веж замка, а яшчэ ў флігеля, палаца? Розным уласнікам належаць аб’екты замкавага комплексу па-ранейшаму – мясцовыя ўлады так і не вызначыліся, каму комплексна, так бы мовіць, перадаць.

-- Кансервацыя патрэбна палацу. Але каму яе рабіць? Калі нас выганяць з палаца (а такія захады робяцца), то які сэнс рабіць фонду кансервацыю? – задаецца няпростымі пытаннямі Іван Антонавіч.

Каму раскручваць замак, які адраджаецца

 На думку Пячынскага, у гэтым найскладанейшым пытанні “варта глядзець праўдзе ў вочы”. Фінансавання ні ў кога няма толкам. Фонд не мае сталага, пастаяннага, але стараецца знаходзіць сродкі. Пытанне насамрэч вострае – каму, наогул, патрэбна аднаўленне замка ў Любчы? Беларускай дзяржаве? Ці самім энтузіястам?

-- Узваліўшы на сябе гэты воз, асабіста не бачу, каму б можна было яго даручыць цягнуць далей, -- разважае Іван Пячынскі. – Шкода кідаць і нам, бо столькі высілкаў, намаганняў, сродкаў укладзена за гэтыя больш чым дзесяць гадоў. Трэба неяк працягваць адраджэнне замка. Але браць яго на баланс фонду не хацелася б. Як толькі гэта адбылося б, тут жа і адказнасць за ўсё звалілася б выключна на наш дабрачынны фонд. Кляваць будуць няспынна, а дзеля чаго?..

Прыбытак ад турыстаў таксама не накіроўваецца на работы на замку. Павінен быць уласнік! Гаспадар… А пакуль што няма з кім весці размову?

Вось што заўважыў наконт прыцягненя сродкаў і раскручвання адраджэнскай справы ў Любчы Алесь ВАРЫКІШ, дырэктар фонда “Краіна замкаў” :

-- Не трэба быць наіўнымі людзьмі -- думаць, што калі масава паедзе турыст, аўтаматычна пацякуць грошы. Асноўная маржа застаецца тураператарам, усё роўна. Сувеніры, квіткі, страваванне? Найбольшы прыбытак у такіх выпадках магло б даць страваванне і правядзення аніміраванных мерапрыемстваў кшталту карпаратываў, але… У Любчанскага замка ёсць усе перспектывы развіцця як турыстычнага аб’екту. (50 км ад славутага Мірскага – выгаднае геаграфічнае становішча). Таму ж Нясвіжу прывязка не патрэбная, а Міру – вельмі. Любча можа стаць ідэальнай “парай” для Мірскага замку. Патрэбна належная раскрутка, канешне ж. Вось толькі наўрад ці магчыма гэта зрушыць ў бліжэйшы час. У 2016-м не выпадае  правесці шырокае прэзентаванне замка ў Любчы. Прававыя варункі не вырашаныя з уласнікам, найперш.

Тым не менш, мы возім турыстаў у Любчу гадоў восем, не меней. Гасцей матывавалі на адраджэнне замка -- ахвяраваць нейкія сродкі. Магчыма, рабіць акцэнт праз сацыяльныя сеткі на нейкіх мерапрыемствах, наогул, больш сур’ёзна прэзентаваць замак у Любчы шырокай грамадскасці праз інтэрнэт? Вялікая рэкламная кампанія патрэбная, але як яе асіліць? Трэба думаць… Моладзь падключаць? Чаму б і не? 

На гэты роздум у Пячынскага знайшлася вось такая рэпліка:  “Часу не хапае. Не разарвешся на ўсё…Раскрутка патрэбна -- гэта ўжо зразумела. Валанцёры добра працуюць, але іх трэба таксама прапіярыць? Трэба згадзіцца – інфармацыйная падтрымка справе павінна быць больш актыўнай, з выкарыстаннем сучасных інтэрнэт-тэхналогій – сацыяльных сетак, найперш”.

 Ці дачакаемся спецыяльнай калегіі Мінкульта Беларусі?

У развіццё тэмы Уладзімір ГІЛЕП так паразважаў:

-- Адраджэнне замка ў Любчы – унікальная з’ява. Але, задумаемся, Іван Пячынскі -- адзін з першых і рэдкіх энтузіястаў, хто, вобразна кажучы, кінуўся на гэтую “амбразуру”. На сённяшні дзень, бадай, толькі ён і працягвае закрываць яе сваім целам. Але, прабачце, ужо – ці не хопіць?! Таму, што мы практычна кожны год, на традыцыйных справаздачах, кажам пра адно і тое ж. Мясцовыя ўлады не дапамагаюць нічым, у Мінску таксама не надта спрыяюць… Ну, гэтак жа не павінна быць, насамрэч! Можа, гэта – не так? Але Пячынскаму я веру больш, чым яго апанентам. Бо ён робіць справу…

Але, разам з тым, мне не дае спакою трохі парадаксальная думка: мо, нешта не так і не тое робім? У сэнсе – канешне ж, жывем у гэтай дзяржаве, з яе законамі, і нікуды ад гэтага не дзецца. Ну, не упісваюцца такія вось пячынскія ў нашу рэчаіснасць… Але! (Спадчына перадаецца тая ж самая савецкая). Што трэба Пячынскаму? Патрыёт ён… Ці вераць яму людзі? І да сённяшняга дня застаецца недавер нейкі… А чаму? Калі закладваўся падмурак гэтай працы, магчыма, была дапушчана памылка? У стратэгічным плане? Бо не хапала вопыту – гэта ж зараз у Беларусі ёсць прыклады набыцця сядзібаў. Але я ўпэўнены – новыя гаспадары цяпер робяць шмат у чым тыя ж памылкі,што і ў Любчы былі. Прапанова такая: унікальны вопыт адраджэння Любчанскага замку трэба было б абагульніць на ўзроўні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! Чаму б не разгледзець на спецыяльнай калегіі? Вопыт працы падсумаваць і неяк калектыўна параіцца, а што ж далей рабіць з замкам? З канцэпцыяй яго выкарыстання ў будучым? Быццам бы адна вежа гатовая для экскурсантаў, але што ў ёй паказваць -- голыя сцены?

Трэба, мажліва, ад фонду, яго Апякунскай рады напісаць ліст да міністра культуры, з просьбай разгледзець гэтае пытанне. (Аблвыканкам, райвыканкам жа не шавеляцца). Якая праектная арганізацыя возьмецца за архітэктурны праект? Што будзе з уласнікам?

Трэба, пагадзіліся з Уладзімірам Гілепам удзельнікі справаздачнага паседжання, вопыт адраджэння прасунуць на ўзровень чынавенства. Але ці будзе ад гэтага карысць? Упэўнены: для Мінкульта такая верагодная калегія стала б навукай. Бо да чыноўнікаў, вучоных, адказных за зберажэння нацыянальнай архітэктурнай спадчыны, могуць прыйсці іншыя новыя гаспадары – з просьбай падказаць, а як правільна аднаўляць набытыя аб’екты? Апошнім жа часам шмат дзе ў Беларусі набываюцца з аукцыёнаў старадаўнія магнацкія будыніны. Жалудок, Опса, Краскі… Хто дасць гарантыі, што хутка не паўстануць пытанні аб тым, як выглядаюць некалі адметныя аб’екты? Скідваць усё на новых уладальнікаў тамтэйшых архітэктурных помнікаў-сядзібаў? Не дапамагаць ім? На думку Уладзіміра Гілепа, гэта будзе не зусім карысна з пазіцый дзяржаўных па захаванні беларускай спадчыны.

У пошуках Усходняй вежы

… У 2015 годзе было запланавана прайсціся па так званай другой лініі замкавага комплексу ў Любчы – пашукаць Усходнюю вежу. Знойдзецца ці не? Была яна, драўляная! На сто адсоткаў упэўнены ў гэтым Іван Пячынскі. Ён таксама плануе цягам часу… пабудаваць вежу нанова. Што ж, апантанасці гэтага слыннага, шчырага беларуса можна толькі зайздросціць. Ці спраўдзіцца надзея, ці атрымаецца энтузіястам любчанскага адраджэння ўвасобіць свае задумкі ў жыццё? Які плён прынёс валанцёрскі сезон-2015? Даведаемся ўжо на чарговай справаздачы – вясной наступнага, 2016-га, года…

Фота з архіва www.agrolive.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир НОВИЦКИЙ, глава ФХ «Новицких» Лунинецкого района:

    – Почему сегодня в Беларусі колхозы попросту раздеты? Они много зарабатывают, но получается, что для мясокомбинатов выступают спонсорами. Цена закупки не соответствует себестоимости. Не говоря уже, чтоб получить прибыль. Моя задача – разобраться и поставить всё на своё место. Если кто-то думает, что меня будет учить – так не пойдёт...

    ЦИФРА

    130 лизинговых компаний

    на сегодня входят в реестр Национального банка РБ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В деревне, где оставалось пять жителей, – теперь 100 домов

    В последние годы все больше череповчан, желая сбежать от городской суеты, поглядывают в сторону деревни. Почему? Мы постарались узнать на конкретном примере. «Голос…» побеседовал с жителями уютной маленькой деревеньки Юрьевец, что в 7 км от города. Итак, как же череповчане изменили ее жизнь?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)