В ОБЪЕКТИВЕ

Да чаго прывяло знішчэнне “прыроднага кандыцыянера” Беларусі?


Ад высокіх тэмператур сёлета змялелі рэкі, перасохлі студні, пад рызыкай апынуўся ўраджай сельскагаспадарчых культур. Калі мы не зменім свайго спажывецкага стаўлення да роднай прыроды, у наступныя гады можа быць яшчэ горш, мяркуюць адмыслоўцы.

Беларусь перад пагрозаю глабальных змяненняў клімату

За апошні час беларусы ўжо прызвычаіліся да слова «анамальны» у дачыненні да надвор’я, да памаранчавых, а цяпер ужо і чырвоных узроўняў небяспекі. Вось і гэтае лета пабіла шматгадовыя тэмпературныя рэкорды. Наколькі такая спёка сапраўды анамальная для Беларусі, што сталася яе прычынай, якія наступствы яна выклікае?

Паводле ўдзельніка экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», сябра грамадскага аб’яднання «Экадом» Ігара КУТАЛОЎСКАГА, шматгадовыя назіранні паказваюць, што спякотныя дні з тэмпературай паветра +30 і вышэй былі ў Беларусі і раней. Аднак да 1990 года гэтыя кароткачасовыя анамаліі былі рэдкімі і здараліся не часцей, чым раз на дзесяць год. А вось у апошнія гады даволі працяглыя перыяды спёкі вышэй за +30 назіраюцца практычна кожнае лета. Для нашага ўмерана кантынентальнага клімату гэта ненармальная і трывожная з’ява, зазначае спадар Куталоўскі.

«Беларусь, як і іншыя краіны свету, сутыкаецца з глабальнай праблемай змянення клімату», – кажа адмысловец.Найбольш грознае для нас, паводле спадара Куталоўскага, – зніжэнне сярэднегадавой колькасці ападкаў і павелічэнне частаты засухаў. Пры гэтым рэзка падае вільготнасць паветра. Пры норме для нашых мясцін у 60-80% вільготнасць апускаецца ніжэй за 30%. У гэткіх умовах не расце лес, падае ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

Рызыкуем застацца без бульбы?

Ігар Куталоўскі ўзгадвае, што леташняя восень была нязвыкла сухая, а зіма – амаль без снегу. Рэкі ў выніку сёлета змялелі як ніколі. У некаторых вёсках Беларусі людзі ўпершыню ў жыцці сутыкнуліся з нястачай пітной вады – перасохлі студні. Паступалі такія звесткі ад жыхароў Случчыны, вёсак Гомельскай вобласці.

Высокія тэмпературы сталі прычынай значнага высыхання глебы па ўсёй краіне. Пад пагрозай апынуўся ўраджай бульбы. Аграметэаролагі зазначаюць, што тэмпература глебы ў гарачыя тыдні на глыбіні 10 сантыметраў была вышэйшай за аптымальныя значэнні на 5-10 градусаў і дасягала нават +29 С. А гэта вельмі дрэнна ўплывае на рост клубняў. Уладальнікі прыватных гаспадарак кажуць, што бульба сёлета «гарыць», а тая, што вырастае, дробная.

Ад гарачыні таксама павяла бацвінне буракоў, жаўцее і сохне кукуруза.

Адмыслоўцы кажуць, што нават пасля спаду спёкі шмат дзе па краіне захоўвалася засуха на глебе.

Змялелі беларускія рэкі. Паводле дадзеных Гомельскага аблгідрамету, гістарычныя мінімумы ўзроўню вады зафіксаваныя на Дняпры, Бярэзіне, Сажы, Прыпяці. Гэта стварае праблемы для рачнога транспарту. На Дняпры падзенне вады склала -23 сантыметры. Гэта рэкорднае абмяленне з 1876 года! Такія ж «рэкорды» зафіксаваныя на Дзвіне і Бузе.

З-за нястачы вады на Дняпроўска-Бужскім канале каля Кобрына яшчэў ліпені спынілася міні-гідраэлектрастанцыя.

Пра асушэнне балот і вырубку лясоў

Сусветныя негатыўныя кліматычныя працэсы, на думку спадара Куталоўскага, былі б мякчэйшымі і не так адчувальнымі, калі б прырода Беларусі не цярпела ад вырубкі лясоў і асушэння балотаў. У сярэдзіне 18 стагоддзя лясістасць Беларусі дасягала 74%, а балоты яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя займалі каля 20% тэрыторыі краіны, кажа адмысловец. Цяпер жа агульная плошча асушаных зямель – 16,4%. Ігар Куталоўскі кажа, што ў выніку асушэння яшчэ 15 год таму Беларусь згубіла каля 7,5 мільярдаў тон вады. Прыблізна столькі (6-7 км3, ці 6-7 млрд тон) утрымліваюць усе азёры Беларусі. А ў выніку дэградацыі тарфяных глебаў і пажараў у атмасферу трапіла вялізная колькасць парніковага вуглякіслага газу.

«Так быў знішчаны своеасаблівы «прыродны кандыцыянер», які рабіў клімат Беларусі камфортным і ўстойлівым да неспрыяльных знешніх уздзеянняў», – кажа эксперт.

Наш суразмоўца падкрэслівае: важна зразумець, што разбурэнне натуральных экасістэм вядзе да дэградацыі механізма прыроднай рэгуляцыі клімата. Прыдатнае для жыцця чалавека наваколле ствараецца і ўстойліва падтрымліваецца менавіта натуральнымі, не парушанымі чалавекам экалагічнымі сістэмамі – жывой прыродай. Штучныя біялагічныя сістэмы (палі, пашы, лясы ў эксплуатацыі) ня могуць падтрымліваць устойлівасць наваколля. Наадварот, яны дзейнічаюць як дэстабілізатары. І тады пачынаюцца рознага роду прыродныя катаклізмы.

«Менавіта таму экалагічная бяспека мусіць мець найвышэйшы прыярытэт у сацыяльна-эканамічным развіцці грамадства і ў дзяржаўнай палітыцы», – зазначае эксперт.

Паводле спадара Куталоўскага, мы мусім аднаўляць асушаныя балоты, ствараць сістэму ахоўных лесапалос, захоўваць біялагічную разнастайнасць і падвышаць азеляненне гарадоў.

«Але, на жаль, у нас зараз пераважае палітыка вузкіх эканамічных інтарэсаў. Дзеля імгненных прыбыткаў пагражаюць забудовай водна-зялёнаму дыяметру Мінска, зноў кажуць пра чарговае асушэнне беларускіх балот, імкнуцца змяніць Лясны кодэкс, высякаюць прыдарожныя лясныя поласы. Наступствы такой палітыкі не прымушаюць сябе чакаць», –падсумоўвае адмысловец.

Тым часам…

Беларусы ўжо амаль прызвычаіліся да анамальных з’яваў: спёкі, залеваў. А сям’я Павукоў з пасёлка Акцябрскі нават зняла на відэа не тыповую для нашых шыротаў з’яву, звязаную менавіта са спёкай гэтага лета – пясчаны віхур, паведаміў нядаўна тэлеканал “Белсат”.

Пясчаны віхур – атмасферная з’ява, віхравы рух паветра, які ўзнікае ля паверхні зямлі ўдзень у малавоблачнае, спякотнае надвор’е пры моцным прагрэве зямлі сонечнымі промнямі. Віхур мае вертыкальную вось кручэння, вышыня яго складае 10-15 метраў. Падымае з паверхні зямлі пыл, пясок, каменьчыкі і пераносіць іх іншым разам на значную адлегласць (некалькі соцень метраў).

На здымку: лёс беларускіх балот – ці трэба спяшацца з меліярацыяй?..

Фота www.eco.na-vi.su


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Алексей ГОРДЕЕВ, вице-премьер Российской Федерации:

    – У нас возникает перепроизводство зерна, это уже очевидно. 2017-й достаточно явно это показал, ведь впервые в истории страны, в рамках сельскохозяйственного года, на экспорт было отправлено более 50 миллионов тонн зерна. При этом мы видим, сколько не используется продуктивной пашни в стране. И когда начинаем обсуждать тему штрафов и отъема земли у нерадивых сельхозпроизводителей, то, конечно, корень зла здесь экономический: ты производишь продукцию, а она никому не нужна, отсюда пустеет земля…

    ЦИФРА

    В 58 стран мира

    за 5 месяцев 2018 года поставили продукцию предприятия Минсельхозпрода РБ. Это на три страны больше, чем в аналогичном периоде прошлого года, сообщило БЕЛТА со ссылкой на начальника главного управления внешнеэкономической деятельности Министерства сельского хозяйства и продовольствия Алексея БОГДАНОВА.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Почти спортивная экзотика, или О создании в полесской глубинке бейсбольного клуба

    «Однажды известного бейсболиста Дерека Джитера спросили, каково это – играть в лучшей команде мира. Он ответил: «Не знаю. Я никогда не играл за «Логишинских волков», – шутят бейсболисты из городского поселка Логишин, что под Пинском.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)