В ОБЪЕКТИВЕ

Магілёўшчына турыстычная: рушым… на руйнаванне стэрэатыпаў!

Што паглядзець у Беларусі? Калі раіце замежным сябрам, знаёмым, дык, напэўна, перш-наперш кажаце пра Гродна, Віцебск, Брэст. А каб “навесці” на Магілёўшчыну? Неяк не задумваемся, бо спрацоўвае стэрэатыпнае: глядзець на ўсходзе краіны амаль што і няма чаго. Між іншым, зруйнаваць гэты стэрэатып можна – варта толькі рушыць у незашораную вандроўку! Што я нядаўна і зрабіла – з “Куфэркам падарожжаў” і са спадаром Антонам Астаповічам, старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, — у якасці гіда…

Калі Хрушчоў загадаў нішчыць храмы…

Першы пункт нашай вандроўкі – вёска Вішоў Бялыніцкага раёна. Тут нас сустракаюць, на жаль, толькі ўжо руіны Петрапаўлаўскай царквы XVII стагоддзя. Але і ў іх можна заўважыць ацалелыя рысы асаблівага архітэктурнага стылю – магілёўскага барока. Яго соль – у спалучэнні мясцовай мастацкай традыцыі  з элементамі заходнееўрапейскага барока і візантыйскага дойлідства.

Храм гэты моцна пацярпеў у 60-я гады мінулага веку, калі Мікіта Хрушчоў загадаў масава руйнаваць у СССР культавыя пабудовы. І толькі высілкамі магілёўскага краязнаўцы Філіповіча ўдалося выратаваць Петрапаўлаўскую царкву ў Вішове ад поўнага разбурэння…

…Зараз мясцоваму праваслаўнаму прыходу рэшткі гістарычнага помніка нецікавыя: ёсць жа новы храм у вёсцы. Там моляцца, а сюды часцей зазіраюць турысты, чым мясцовы люд. Здаееца, так… Аб’ект, кажа Антон Астаповіч, — яўны “кандыдат” на канчатковае паміранне, бо беларуская дзяржава з 2013 года ні капейкі не выдаткавала на рэстаўрацыю падобных збудаванняў  па ўсёй Беларусі. Больш таго, па новаму Фінансаваму кодэксу, наогул забаронена выдаткоўваць дзяржаўныя сродкі на дапамогу тым жа прыватнікам, якія аднаўляюць аб’екты, што не належаць дзяржаве. Аб якім прыватна-дзяржаўным партёрстве можна весці размову?!

…А калісьці ў Вішове стаяў велічны двухузроўневы праваслаўны храм – Петрапаўлаўская царква. Пабудаваны,  дарэчы, з адмысловай цэглы-пачаткі. Перажыў у свой час невялікую перабудову ў стылі класіцызму. Падчас Вялікай Айчыннай працаваў, што цікава, — немцам было выгадна падымаць рэлігійны імпэт на акупаваных тэрыторыях…

Маладым на галаву — цагліна

Другі пункт вандроўкі – вёска Княжыцы Магілёўскага раёна, дзе нас чакаў дамініканскі касцёл Святога Мікалая. Дакладней, тое, што ад яго засталося… Наогул, цяпер Княжыцы — вёска пад Магілёвам,  мае недзе 300 жыхароў. А некалі, дакладней, у тым жа XVII стагоддзі магнацкі род Пацаў засноўвае тут кляштар дамініканцаў. Пры ім спачатку будуецца драўляны касцёл, а ў 1780 – асвячаецца вось гэты, мураваны.

 Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага касцёл перадалі праваслаўнай царкве — цалкам у казённае ўладанне. У 80-90-я мінулага веку падступаліся да рэстаўрацыі гэтага велічнага збудавання, але — без асаблівага поспеху. Тым больш, мала надзеі, што атрымаецца зараз выратаваць помнік ад канчатковага разбурэння. Руйнуецца паціху…

…Мясцовая каталіцкая парафія – гэта некалькі бабулек, таму помнік фактычна нікому не патрэбны. Магілёўскае абласное ўпраўленне культуры нядаўна знайшло трохі грошай, але праведзеныя на іх работы не “здолелі” штосьці кардынальна змяніць у невясёлым лёсе касцёла Святога Мікалая ў Княжыцах.

 Дарэчы, яшчэ сёлета сюды ездзілі з Магілёва вясельныя картэжы – каб рабіць фотасесіі… Але калі неяк на галовы маладым ледзь не звалілася цагліна (абышлося без ахвяр, на шчасце) – здымкі скончыліся. Цалкам верагодна, што назаўсёды…

Сакрэт князя Львова

Трэцім пунктам нашай вандроўкі стаў аграгарадок Вейна. Ужо прыгарад фактычна Магілёва можа ганарыцца сваёй белай Пакроўскай царквой, архітэктурным помнікам у стылі рускага санкт-пецярбургскага класіцызму. Ён атрымаў шырокае распаўсюджанне на землях Падняпроўя ў 80-я гады XVIII стагоддзя.

…Хацелі мы зайсці ў храм, але не атрымалася – там ішоў хрост. (Досыць рэдкая з'ява сёння ў беларускіх вёсках, часцей можна заспець памінальную службу…) Зрэшты, у лёсе Пакроўскай царквы быў і куды большы сумны перыяд, калі ў 20-я гады мінулага веку храм пераўтварылі ў склад. У 1989 годзе вернікам вярнулі храм, хочацца спадзявацца – назаўсёды…

…Ёсць у вейнянскай царквы і свой сакрэт. Застаецца дакладна не вядомым, хто ж спраектаваў гэтае культавае збудаванне? Але цалкам верагодна: праект аўтарства князя Львова – архітэктара, які лічыўся ў царскай Расіі найлепшым прадстаўніком стылю рускага санкт-пецярбургскага класіцызму…

АЗС на касцях стральцоў

Нарэшце, перабіраемся ў сам Магілёў… А чацвёртым пунктам вандроўкі абіраем былыя гарадскія валы, прыпыняемся на месцы, якое неафіцыйна завецца Касцярняй, ці на плошчы Арджанікідзе…

Чаму менавіта такая назва? Вельмі цікавая гісторыя! І – сучаснасць таксама… Асабліва, калі ўлічыць, што побач – АЗС. Пры чым тут запраўка? Дык вось, зноў перанясемся ў XVII век. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Войскі гетмана Януша Радзівіла бяруць Магілёў. Горад, які папярэдне… здаўся маскоўскім стральцам Трубяцкога. Усё было ціха-мірна, пакуль стральцы паводзілі сябе добра. Але калі пачалі рабаваць, гвалтаваць  дзяўчат, — гарадское насельніцтва не сцярпела… І учыніла страшэнную “разборку”, кажучы па-сучаснаму, з маскоўскімі стральцамі.

Касцярня – менавіта тое месца, дзе нямала касцей стралецкіх супакоілася. Яны паляглі тут на вечны спачын. Ды вось, у наш час спачын парушаны быў – адзін з былых мэраў Магілёва даў дазвол на пабудову АЗС. Запраўка вырасла на стралецкіх касцях…

…І ніякія пратэсты грамадскасці не дапамаглі!Такая, вось, беларуска-расійская «дружба». Такая памяць. Такія адносіны да гістарычных урокаў… Нешта ў гэтым ёсць не зусім людскае, праўда? Але ж – нафта, бензін, грошы. І гары яно гарам тое стралецкае ліхалецце?!

…Цікава, а якія яшчэ дурноты запомняць гэтыя валы? З нашага часу, прынамсі, — толькі гэтую, з пабудовай запраўкі?

Цудоўны куточак духоўнага служэння

Пятым пунктам вандроўкі стаў ансамбль Свята-Мікольскага манастыра ў Магілёве. Яскравы помнік стылю магілёўскага барока, вядзе сваю гісторыю з XVII стагоддзя. Зараз тут — адзін з самых актыўнадзеючых жаночых манастыроў Беларусі. Здаецца, белы колер гэтых сцен спрыяе такому ж чыстаму ўспрыманню праяў рэчаіснасці. А заснавалі гэты цудоўны куточак духоўнага служэння прадстаўнікі смаленскага люду, якия ўцяклі ад вайны на магілёўскія кручы – ад вайны паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай…

…Сапраўдным брыльянтам манастырскай “скарбонкі” пабудоў трэба прызнаць Мікольскую царкву – з яе рысамі магілёўскага барока, якія не пацярпелі ніяк падчас досыць ашчаднай рэстаўрацыі не так даўно. Другая царква, Ануфрыеўская, датаваная не XVII, а ўжо наступным, XVIII векам…

Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, лічыць: менавіта рэстаўрацыю Мікольскай царквы ў Магілёве можна смела лічыць прыкладам удалай працы беларускай рэстаўратарскай супольнасці. Дакладней, айчыннай школы рэстаўрацыі, якая, на думку Астаповіча, на нашых вачах, у наш час становіцца рэліктавай, фактычна — памірае…

І няма падстаў, што нешта зменіцца да лепшага? На жаль, няма…Разглядваючы унікальнае драўлянае аздабленне – залатое – унутры Мікольскай царквы, да якога таксама прыклалі руку беларускія мастакі, рэстаўратары, неяк не верыцца, што хутка не будзе ў нас адраджэння такіх вось архітэктурных, культавых каштоўнасцей.

І з чым застанемся? З лядовымі палацамі? З будаўнікамі, якія замажуць старадаўнія фрэскі абы-як?..

Там, дзе паўстане зноў Пакроўская…

Шосты пункт вандроўкі – у ім аказваемся, спусціўшыся з гарадскіх валоў. Некалі, вось так спускаючыся, можна было палюбавацца шыкоўнай Халоднай сінагогай, але яе зруйнавалі ў 30-я гады мінулага веку. Пазней такі ж незайздросны лёс напаткаў і Пакроўскую царкву XVII стагоддзя. Аб дзікунстве гэтым нагадвае цяпер памятны крыж, усталяваны ў 2007 годзе, тады ж, калі, дарэчы, адбудавалі гарадскую Ратушу.

Але што гэта – нейкі адносна свежы катлаван?! І дах над нечым прыземістым? Што ж так беражліва захоўваецца пасля кансервацыі? Ніякай інтрыгі – толькі факт, на гэты раз аптымістычны… У верасні 2014 года такім чынам закансервавалі рэшткі храма-званіцы, што была некалі побач з Пакроўскай царквой. (Хоць нешта захавалася, не ўсё знішчылі богаборцы!) На месцы ж катлавану, упэўнена кажа Антон Астаповіч, паўстане абавязкова адроджаная Пакроўская царква!

Справу энтузіясты, вядома, распачалі нялёгкую, і па фінансавых, і па бюракратычных прычынах. Ды – не збіраюцца адступаць! Храм мяркуецца адраджаць за кошт, у асноўным, фундатараў таго ж Свята-Мікольскага манастыра ў Магілёве.

…Больш нічога не хочацца казаць – акрамя пажадання ўдачы і Божага спрыяння…

Чаму Шагала нельга звязваць толькі з Віцебскам?

Сёмы пункт вандроўкі… Атрымаўся у нас па прынцыпе “усяго патроху цікавага”. Вось, напрыклад, сінагога ў Ашмянах, пабудаваная ў 1912 годзе. Прычым  яна да Магілёва? І, тым болей, як звязаная з  Маркам Шагалам?

Пан Астаповіч лічыць, што “хопіць Віцебску “манапалізаваць” вялікага мастака”. І вось чаму – ёсць у яго, праз продкаў, сувязь і з Магілёвам таксама… Згаданая вышэй Халодная сінагога, зруйнаваная, на жаль, дашчэнту — некалі была не толькі помнікам архітэктуры, але і культавым месцам, якое распісваў… прапрадзед Марка Шагала! Ён жа, у сваю чаргу, па версіі Астаповіча і іншых даследчыкаў, напачатку XX стагоддзя распісваў сінагогу ў Ашмянах. Тамтэйшы жыдоўскі храм датаваны 1912 годам – і, цалкам верагодна, што Вялікі Марк “прыклаў да яго свой пэндзаль”. Прынамсі, ёсць вялікае падабенства ашмянскіх роспісаў з тымі, што рабіў Марк Шагал у знакамітай Парыжскай Оперы. Тая ж манера…  Тая ж рука?..

…І вось мы ўжо на фінішы не зусім звычайнай вандроўкі па Магілёўшчыне, якая абвяргае стэрэатып, быццам бы на ўсходзе Беларусі няма чаго паглядзець турысту. Скончылі агляд Магілёва плошчай перад Ратушай, дзе можна даведацца, як выглядаюць сцягі ўсіх райцэнтраў Магілёўшчыны. А да гэтага палюбаваліся велічным і пісьменна адрэстаўраваным касцёлам святога Станіслава. І месцам як бы суіснавання дзвюх эпох – рог цяперашняга музейнага дому, колішняга калегіуму,упіраецца ў звычайны шэры савецкі дом. Шэры – не па колеры, зразумела…

Напрыканцы

У Магілёве, мне падалося, зусім не лічаць, што іх горад, ды і сама “губернія” – бедныя на адметныя турыстычныя аб’екты. Калі захочаце, зможаце самі праверыць, ці так гэта. Іншая справа, у якім стане некаторыя збудаванні, але гэта ўжо – асобная тэма для абмеркавання…

Падарожнічала па нечаканай Магілёўшчыне Іна ГАРМЕЛЬ

Фота аўтара


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Анатолий ТРУХАНОВИЧ, председатель правления ОО «Белорусский союз налогоплательщиков» (БСН):

    – Можно долго перечислять претензии к отечественной налоговой системе – по правилам администрирования, величине налоговой нагрузки и справедливости ее распределения. Если некоторые организации платят на рубль выручки и прибыли значительно меньше налогов, чем другие, то они должны компенсировать обществу свои льготы какой-то реальной пользой. Это могут быть инновации, создание новых рабочих мест и продуктов, привлечение капитала в страну. Ведь, помимо цифровой экономики, есть и другие сферы, о которых государству стоит позаботиться.

    ЦИФРА

    На 4,6 процентного пункта

    снизили в прошлом году долю РФ в общем экспорте сельхозпродукции РБ, сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Парк дизайнерских арт-скамеек появился в белорусской деревне Косаричи

    2018-й, как известно, в Беларуси – Год малой родины. Уже реализуется немало интересных проектов. Причем, осуществляются не только задумки, планы местных властей, но и непосредственно инициативы, креативные начинания от самих сельчан, выходцев из небольших деревень, сейчас живущих даже в других странах. Так, к примеру, в деревне Косаричи Глусского района, что на Могилевщине, задались целью и уже активно обустраивают парк арт-скамеек.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)