В ОБЪЕКТИВЕ

Шэсць куточкаў у глыбінцы, або Вандруючы шляхамі Адама Міцкевіча па Беларусі…

Вы заўважылі, паважаны чытач, што апошнім часам у Беларусі досыць прыкметна звярнуліся да творчасці і асобы Адама Міцкевіча? Адна гучная прэм'ера спектакля «Пан Тадэвуш» у Купалаўскім тэатры – падзея, якая выклікала шмат дыскусій не толькі ў тэатральных колах. Ёсць і яшчэ нагоды пацікавіцца: «А хто ж вы, насамрэч, пане Адам?» І ці быў гэты шляхетны чалавек, рамантык і летуценнік, творца і патрыёт, бясконца далёкім ад зямлі, вясковых даляглядаў? Што звязвала Міцкевіча з сучаснай Беларуссю, дзе можна пракласці своеасаблівы Адамаў след?.. Я наведала некаторыя “незаезджаныя” мясціны, якія цікавыя і самі па сабе, і наяўнасцю адметных каштоўнасцей – культавых, архітэктурных…

У Ішкалдзі -- вайна пасля вайны. За касцёл і веру

Перш-наперш хочацца выказаць шчырую падзяку за гэтую “свежую” вандроўку пану Юрасю Меляшкевічу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю “Куфэрак падарожжаў”. Менавіта яно ладзіць апошнім часам шмат вандровак, якія літаральна падштурхоўваюць неабыякавых, цікаўных беларусаў крыху па-іншаму глянуць на сваю родную і пакуль яшчэ незалежную краіну. (Хай яна застаецца такой назаўжды…)

…А гэтым разам шлях наш быў “пракладзены” па Баранавіцкаму і Навагрудскаму раёнах. Сумаваць вандроўнікам не вымагала -- хаця б таму, што з гідам пашанцавала: ім быў сам Антон Астаповіч, апантаны прыхільнік беларушчыны, гісторык-этнограф і культуролаг, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры! Першым чынам пан Антось высадзіў нас у Ішкалдзі. Невялікая вёска ў глыбінцы, амаль за сорак кіламетраў ад Баранавічаў, сустрэла цішынёй і нешматлюднасцю на вясковай вуліцы. Але, галоўнае, перад вачыма паўстала тое, што Астаповіч гучна назваў “сапраўднай песняй беларускай рэстаўрацыі”. Касцёл святой Троіцы, закладзены аж у 1449 годзе паплечнікам вялікага князя Вітаўта, Мікалаем Неміровічам, -- адзін з самых старадаўніх, што захаваліся на беларускай зямлі. Узведзены ў стылі позняй готыкі, храм, аднак, не выклікае адчування нечага грузнага, цяжкога – наадварот, чыста і светла ўзвышаецца над вёскай Ішкалдзь.

Лёс касцёлу, аднак, выдарыўся пакручасты: перажыў пашкоджанні ў гады войн: 1654-1667 гадоў, а таксама Паўночнай. У 19 стагоддзі – падчам паўстанняў 1831 і 1863-1865 г.г. – гэтыя сцены былі збройнымі пераховамі. Такога ваяўнічага духу касцёлу расійскія ўлады не даравалі: культавае збудаванне адышло праваслаўнай царкве -- на перыяд да 1919 года. Але на гэтым ваяўнічыя старонкі ў гісторыі аднаго з найстарэйшых касцёлаў Беларусі не скончыліся…

-- Сапраўднае змаганне за касцёл і права на веру надарылася ў Ішкалдзі пасля Вялікай Айчыннай, -- распавёў Антон Астапавіч. – Каб не дазволіць савецкай уладзе пусціць храм на злом, вернікі літаральна клаліся пад тэхніку! Адстаялі, на шчасце… Але, на вялікі жаль, маёмасць храмавая была моцна разрабаваная, так, што ўжо ў наш час, дакладней – у 2011 годзе, колу энтузіястам, да якіх належу і я, прыйшлося арганізаваць сапраўднае “паляванне” за унікальнымі метрычнымі кнігамі, што вяліся некалі ў гэтым касцёле. Спачатку ўдалося адшукаць у Баранавічах метрычную кнігу за перыяд з 1752 па 1803 год. Потым, у мясцовага краязнаўцы, набылі яшчэ чатыры метрычныя кнігі. Такім чынам, паціху сабраўся Фонд Ішкалдскага касцёла. Сярод каштоўных дакументаў – той, дзе расказваецца пра падзеі паўстання Каліноўскага ў гэтых мясцінах, а таксама пра перадачу храма праваслаўнай царкве. Дарэчы, у канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя каталікі зноў атрымалі храм – сапраўдны сімвал веры, прычым, не толькі у рэлігійным сэнсе, але – і веры ў лепшую долю зямлі беларускай наогул…

-- Вы запытаецеся, а якім чынам звязаны Ішкалдскі касцёл з Адамам Міцкевічам? – паінтрыгаваў крыху Антон Астаповіч. – О, тут вельмі цікавыя сувязі праглядаюцца: цалкам верагодна, што менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі Марылю Верашчаку, надалей – вялікае каханне паэта. Аб гэтым мы дазналіся з тых самых метрычных кніг, якія удалося адшукаць. І, што яшчэ больш цікава, хросным бацькам Марылі быў бацька Ігната Дамейкі, чалавека, духоўна звязанага з Міцкевічам, блізкага яму надзвычай. Месца ж хросту самога Ігната – пакуль загадка, шукаем актыўна той храм, дзе хрысціўся гэты слынны чалавек. На дадзены момант найбольш праўдзівай бачыцца версія пра хрост Дамейкі ў Параф’янаўскім касцёле, што ў Докшыцкім раёне…

У Вольна – памяць пра бітву пад Палонкай і магнацкі род Слізняў

Рухаючыся далей па баранавіцкай зямлі, трапляем у Вольна. Некалі гэта было ўладанне заможнага мецэнацкага роду Слізняў. Добрая памяць аб людзях з гэтага роду – царква XYIII стагоддзя, будаўніцтва якой фундавалі Слізні, у гонар, як бы мы зараз сказалі,  стогадовага юбілею бітвы пад Палонкай. Храм, на той час -- уніяцкі, выкананы быў у стылі позняга барока з элементамі рокако (апошнія -- добра бачныя і зараз, у інтэр’ерах ужо праваслаўнага храма).

Дзіўна, але ў нядзелю, калі мы зайшлі ў царкву, ішла служба, але… Вернікаў было малавата. І не сказаць, каб згасаючай была вёска Вольна, вось толькі шлях да храма пакуль «адолелі» далёка не ўсе вяскоўцы. Цікава, а як было пры панаванні Слізняў? Яны, дарэчы, фінансавалі ў Вольна будаўніцтва не толькі уніяцкай царквы, але і драўляных кляштарных пабудоў. Побач ж стаяў цудоўны сядзібны дом замкавага тыпу (не захаваўся да нашых дзён).

-- Слізні таксама збіралі фарфор і мэблю у стылі Людовіка XV, -- заўважае Антон Астаповіч. – Прадметы антыкварыяту, багатая бібліятэка – род імкнуўся нешта пасля сябе пакінуць, ды, на вялікі жаль, сабранае не засталося на гэтай, беларускай, зямлі. З іроніяй цяпер успрымаецца інфармацыя з раённай кнігі “Памяць” Баранавіцкага раёна, дзе напісана літаральна наступнае: пасля падзей 1939 года калекцыя Слізняў была вывезена ў Варшаву, што, на думку складальнікаў “Памяці”, вельмі дрэнна характарызуе прадстаўнікоў гэтага роду. Так, сапраўды, зараз некаторыя рэчы з той багатай калекцыі захоўваюцца ў фондах адразу некалькіх музеяў Польшчы. Дык там іх, хаця б, можна пабачыць, а тут, калі улічваць, што праз два гады пачалася Вялікая Айчынная вайна, хутчэй за ўсё, экспанаты б проста знішчылі ці разрабавалі…

Адам Міцкевіч у свой час прыязджаў у Вольна, да Слізняў. Ды не проста пагасцяваць – ён нямала папрацаваў у багатай бібліятэцы гаспадароў…

У Паланечцы – за 90 тысяч даляраў можна набыць крыху занядбаны, але, усё ж, палац Радзівілаў!

Як жа ў нашай вандроўцы – ды без Радзівілаў?! Не пакідаем Баранавіцкі раён, толькі Палонку, каб трапіць у блізкую да яе Паланечку. І першае селішча, і другое – колішнія радзівілаўскія ўладанні. Яшчэ ў канцы XYI стагоддзя Мікалай Радзівіл Сіротка заснаваў гэтыя два засценкі (не блытаць з турмамі!). Паралельна адбылося вельмі цікавае перасяленне: малазямельная шляхта з Польшчы пацягнулася, каб служыць ці то ў радзівілаўскім войску, ці то па гаспадарцы, якая ў магутнага роду была – вялізнай і рознавектарнай, па-сучаснаму кажучы. Вось новыя засценкі і знайшлі сваіх насельнікаў.

Спачатку ў Паланечцы быў заснаваны так званы Радзівілаў двор. А пазней крыху -- паэт, крыху -- аўтар оперных лібрэта, а, наогул, – добры гаспадарнік Мацей Радзівіл будуе спачатку сядзібны дом у класічным стылі. Пад яго дахам перабыло шмат літаратараў з Расійскай імперыі. Бадай, самы вядомы з іх – Дзмітрый Фанвізін, які гасцяваў у Мацея Радзівіла некалькі разоў.

Пазней, ужо пры нашчадках Мацея, дом-палац перабудавалі ў стылі ампір. На нейкі час сядзіба трапляе ў валоданне расійскаму роду Вітгенштэйнаў, але хітрыя Радзівілы змаглі вярнуцца валадарамі ў гэтыя сцены. У 1815 годзе Дамінік Радзівіл аддае сваю дачку замуж за сына Вітгенштэйна – і да 1939 года палац зноў належаў баранавіцкай галіне роду Радзівілаў. У савецкі час, да 80-х гадоў мінулага веку, тут месцілася всяковая школа. А потым – калгасныя “службы”…

Шчыра кажучы, калі заходзіш у колішняе ўладанне Радзівілаў, адчуванне пераважае адно: даўно палац не ведае сапраўднага гаспадара, ой, даўно! 

“Калі некалькі гадоў таму пачаў абвальвацца франтон, правялі, самі бачыце, якую кансервацыю, але добра, што і гэта зрабілі, дзякуючы чаму палац прастаіць яшчэ гадоў 30-40, -- паказаў “новатвор” Астаповіч. – Ведаю, яго выстаўлялі на таргі, ацэньвалі ў 90 тысяч даляраў. Акрамя згаданых грошай, давядзецца ледзь ці не у десятак разоў большую суму выдаткаваць – ужо на рэстаўрацыю. На мой суб’ектыўны погляд, закон аб рэстытуцыі здольны выратаваць гэтае адметнае збудаванне. Можа, калі ён запрацуе на Беларусі, то і Радзівілы захочуць аднавіць сваё ўладанне палацам у Паланечцы?

Выказаўшы досыць крамольную, па нашым часе, думку, пан Антось скіраваў нашу вандроўку… далей, па вёсцы Паланечка. Аказалася, тут ёсць яшчэ чым палюбавацца! Мясцовы касцёл святога Юрыя варты ўвагі, па-першае, з-за сваёй адметнай барочнай формы. А, па-другое, перад нашымі вачыма паўстаў прыклад надзвычай         рэдкага на Беларусі дварковага закапанскага архітэктурнага стылю. Па словах Астаповіча, некалі ён быў досыць распаўсюджаны на землях непасрэдна сучаснай Польшчы, а таксама Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Цяпер жа – “няма таго, што раньш было”… “Знікае імкліва, перарабляецца і ў нас, і ў той жа Польшчы”, -- канстатаваў Антон Астаповіч. Цікава, што ўнутранае аздабленне касцёла Святога Юрыя ў Паланечцы – зборнае, але гэта эклектыка ніяк не рэжа вока…

Род Адама Міцкевіча вядзе свой рэй з той малазямельнай польскай шляхты, якая некалі перасялілася ў Паланечку, каб служыць Радзівілам. 

У Завоссі --  Музей-сядзіба Адама Міцкевіча, якая падштурхоўвае да роздуму

Эпіцэнтр, так бы мовіць, нашай вандроўкі – Музей-сядзіба Адама Міцевіча “Завоссе”. Тут ён нарадзіўся ў калядную ноч. Сюды, да дзядзькі, неаднойчы прыязджаў на працягу свайго жыцця. Нарэшце, знаўцы сцвярджаюць: сядзіба Сапліцаў з паэмы “Пан Тадэвуш” цалкам спісаная з Завосся.

Праўда, тую, колішнюю, сядзібу час, людзі, вайна не пашкадавалі: яе проста разабралі для земляной фартыфікацыі. Памятаю, як па журналісцкіх справах наведвала месца народзінаў Міцкевіча ў 1997 годзе. Тады старшыня мясцовага сельскага Савета з упэўненасцю казаў, што хутка сядзібу адновяць. Рэканструкцыя прайшла ў 1998 годзе – за сродкі беларускія і польскія, акурат да 200-годддзя Адама Міцкевіча. Антон Астаповіч паказаў вандроўнікам арыгінальную… прыбіральню на ўездзе ў музей-сядзібу – “я меў дачыненне да яе праектавання”, пажартаваў наш гід. І ўжо зусім па-іншаму, сур’ёзна, зрабіў выснову:

-- На жаль, у Беларусі імкліва сыходзіць, губляецца прафесія рэстаўратара! Сядзібе Міцкевіча, лічу, надзвычай пашанцавала, што яе аднавілі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Сказаць, што зараз такая праца мела б поспех… Праблематычна!

Паляк, ліцвін, беларус, жыд? Міцкевіча звычайна называюць “дзіцем многіх народаў”, што не супярэчыць праўдзе. Але! Антось Астаповіч мае свой арыгінальны погляд на пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці роду Міцкевічаў наогул і Адама – у прыватнасці:

-- Ён паходзіў з… жыдоў, якія перайшлі ў каталіцкае веравызнанне, атрымаўшы, разам з тым,  шляхецкае званне. І хоць пісаў пераважна на польскай мове, казаў, у свой час, пра беларускую, што яна “самая захаваная з усіх славянскіх моў”.

Ці не ў гэтым, колішнім падсвядомым імкненні паэта, сына адразу некалькіх народаў, да беларускасці, усё ж, -- сакрэт цяперашняга ўзлёту папулярнасці міцкевічавай спадчыны на айчыннай тэатральнай сцэне?

-- Ёсць пэўная штучная раскрутка ў гэтай тэндэнцыі, -- выказвае свой пункт гледжання Антон Астаповіч. – І нават ведаю добра людзей, якім прыклалі пэўныя намаганні, каб Міцкевіч загучаў на беларускай тэатральнай сцэне. Зрэшты, справа не толькі у моднай плыні ці захапленні на нейкі час… Хочацца спадзявацца, што гэта – прыкмета нейкага новага стаўлення да асэнсавання праблемы беларушчыны, беларускага нацыянальнага адраджэння. Асабіста я падзяляю для сябе перыяды: беларускага адраджэння канца 90-х гадоў XIX стагоддзя і крыху ранейшага, ліцвінскага, з якім непасрэдна атаясамліваюцца асоба і творчасць Адама Міцкевіча. Зварот да яго спадчыны, літаратурнай, найперш, -- магчыма, спроба стварыць нейкую новую мадэль беларускай адраджэнскай думкі? Не той, што – народна-сялянская толькі… Быў жа іншы пласт, іншы погляд на лёс радзімы, і пра яго пісаў Міцкевіч.

У Гарадзішчы: як “непрыгожая і старая” царква ледзь не была зруйнавана ў… наш час

Калі даведваешся пра той ці іншы “дзівос” эпохі ваяўнічага атэізму… Першая думка: хай толькі гэта ніколі не паўторыцца! Бо, згадзіцеся, беларускія вёскі, дзе захаваліся адметныя, арыгінальныя старадаўнія храмы, -- нібыта прыўзнятыя над будзённасцю. (Не кажу ўжо пра турыстычны патэнцыял). Здаецца, жыць у такіх паселішчах –з помнікамі архітэктурнай, культурнай спадчыны -- духоўна крыху лягчэй і прасцей…

Праўда, гэта, мабыць, -- не зусім правільнае адчуванне? Абы быў храм, дзе памаліцца можна, а ўзрост пабудовы – не так і важны?

 Ва ўсялякім выпадку, гісторыя, якую распавёў Антон Астаповіч у вёсцы Гарадзішча Баранавіцкага раёна, вымушае добра падумаць, а ці не страцім і ў наш час сёе-тое з нематэрыяльнай спадчыны ў глыбінцы?

-- Вось гэтая Крыжаўздвіжанская царква, -- паказвае  Астаповіч, -- стаіць у Гарадзішчы з другой паловы XYIII стагоддзя, 250 гадкоў ёй… У 2009 годзе мы яе літаральна абаранялі ад… вялікіх планаў святара. Той, вырашыўшы, што “старое и неприглядное» здание не подходит храму», задумаў на гэтым месцы пабудаваць новае! Зварот да больш высокага царкоўнага начальства тады выратаваў архітэктурны помнік…

Ці надоўга? Ці не будзе яшчэ адной спробы «украсить» вёску Гарадзішча новым культавым збудаваннем?

        Ну, адкуль у нас, цяперашніх, такі імпэт – усё хутка, бяздумна “благоустраивать», «обновлять», «убирать»? Калі не станем уключаць мазгі – рызыкуем шмат чаго каштоўнага страціць!

І, напрыканцы, -- легендарнае возера Свіцязь…

Скончу свае нататкі на беразе возера Свіцязь (вандроўка наша яшчэ ўключала Навагрудак, але прадмет гэтага журналісцкага аповеду – зраузмела, вясковыя мясціны-краявіды, аб’екты…) Аб натхняльнай сіле ўздзеяння на асобу і творчасць Міцкевіча возера Свіцязь напісана шмат, тут жа і светлы возраз красуні Марылі Верашчакі…

Але ўсе гэтыя рамантычныя калізіі, сцвярджае Антон Астаповіч, пакуль не змаглі пераўтварыць возера Свіцязь у слынны культурны аб’ект. З усіх пунктаў погляду, дарэчы! Так, пасля заканчэння кожнага турыстычнага сезону берагі прыгожага возера нагадваюць сметнікі. Што-што, а ўразлівы, паэтычны талент Адама Міцкевіча, напэўна, ад такога відовішча трапіў бы ў моцную дэпрэсію. І не хутка б з яе выкараскаўся…   

Фота аўтара

ТЕМ ВРЕМЕНЕМ…

Бывший дворец Радзивиллов в Полонечке продали, наконец, за 533 ммиллиона рублей

Новый владелец историко-культурной ценности в деревне Полонечка говорит, что купил здание, чтобы его сохранить. Но о том, что там будет, не распространяется, пишет Intex-press.

Аукцион по продаже историко-культурной ценности -- комплекса зданий средней школы в деревне Полонечка, в который входит памятник архитектуры классицизма, бывший дворцово-парковый комплекс Радзивиллов, состоялся в конце марта 2014 года. Дворец выставлялся на продажу в третий раз и, по данным фонда "Брестоблимущество", его цену снижали дважды: в первый раз -- на 20%, второй раз --на 50%.

На здание претендовал только один покупатель -- минская фирма ООО "Спецактивстрой-инвест". Историко-культурная ценность была продана почти за 533 миллиона рублей.

Главным требованием, которое выставлялось к потенциальному покупателю историко-культурной ценности в Полонечке, было сохранение ее исторического облика. И, по словам нового владельца, именно это стало основной целью покупки дворца.

-- Мы купили это здание для того, чтобы оно сохранилось. Что здесь будет? Усадьба и будет. Когда начнем делать, все увидите, -- директор ООО "Спецактивстрой-инвест" Виктор Будник не очень охотно говорит о планах на новую собственность. Руководитель минской фирмы не смог толком объяснить, чем ему приглянулся именно этот дворец. А все вопросы, связанные с деталями проведения аукциона, такими как отсутствие конкуренции, вызвали у него такую реакцию:

-- Какая разница, с какого раза его продали и были ли конкуренты? Кому оно нужно, если государству не нужно?! Столько лет здание стоит, разваливается, хоть бы копейку кто вложил! Наверное, есть какой-то «патриотизм», что сегодня рушится все. Чего вы в Барановичах не собрали деньги, чтобы хотя бы законсервировать это здание?

Сроки проведения реставрации бывшего дворца Радзивиллов в Полонечке пока не известны. По словам нового владельца, все зависит от финансирования.

Также чуть раньше, в феврале 2014 года, на аукционе была продана бывшая усадьба Котлубаев в деревне Ястрембель того же Барановичского района -- за 861 млн. рублей. Единственным участником аукциона и покупателем дворца стал уроженец  Барановичей – 30-летний бизнесмен Андрей Сенько. В планах предпринимателя – отреставрировать усадьбу и сделать из нее туристический объект с музеем, парком и всей необходимой инфраструктурой.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)