В ОБЪЕКТИВЕ

Другі “Цукеркавы фэст” у  Івянцы

Як адначасова прарэкламаваць сваю прадукцыю, прывабіць турыста, распавесці яму і нагадаць месцічам, што такое беларускасць, наш адметны лад — весяліцца? Арганізатары і фундатары незвычайнага – ужо другога па ліку — “Цукеркавага фэсту” у слынным Івянцы, што на Валожыншчыне, у суботу, 25 чэрвеня, досыць паспяхова лавілі адразу некалькіх зайцаў...

На рэштках колішняй сядзібы пана Драгунцава ладзілі нефармальны, без лішняй заідэялагізаванасці, фэст. Яго галоўным фундатарам выступала вядомае СП “Іўкон”, так што салодкі прысмак літаральна быш гарантаваны. І не толькі! Да маляўнічай дзеі далучыўся Івянецкі музей традыцыйнай культуры, што забяспечыла патрэбны антураж – па словах музейшчыкаў, нічога экстраардынарнага прыдумваць не прыйшлося. Менавіта так жыло некалі мястэчка Івянец. Бо тып селішча – адметны: і не вёска, і не горад, а — нешта сваё, арыгінальнае! Можна сказаць, акрамя цукеркі, яшчэ адной “фішкай” фэсту, што зусім лагічна, стала мясцовая ж кераміка. Як высветлілася, акрамя вядомага прадпрыемства па выпуску ўсялякіх там гаршкоў, ваз, сувеніраў і г.д., у Івянцы зараз працуюць і жывуць со свайго заробку “аж” тры прыватныя ганчары... Бяру ў двукоссе, бо, калі шчыра, было адчувальна – такой колькасці рамеснікаў аказалася проста недастаткова, каб задаволіць патрэбу гасцей у сувенірах. Арыгінальных, менавіта з гэтай мясцовасці! Не будеш жа купляць кітайскую шырпатрэбшчыну, якая месцілася побач са столікамі нешматлікіх ганчароў, ткачоў, майстрых, што прапаноўвалі біжутэрыю сапраўды адмысловага кшталту – з гліны, бісеру, медзі...

...А пачаўся Другі “Цукеркавы фэст” маляўнічым шэсцем ад плошчы Свабоды, цэнтра пасёлка, да сядзібы Драгунцава. Сапраўды, як і абяцалі фундатары, арганізатары, не было доўгіх пампезных прамоў “на адкрыццё”. Затое ўвесь шлях быў напоўнены тэатралізаванымі сцэнкамі, што распавядалі пра барацьбу за салодкае жыццё са злым Цмокам ды іншымі прадстаўнікамі цёмных сіл. Разам з гледачамі шукалі Цукерку Шчасця, не давалі Цмоку аніякай магчымасці завалодаць Ключом ад Шчаслівага Жыцця... Тут і там кружыўся Жар-Птах, а галоўнага ворага – Цмока – у рэшце рэшт, "перавербавалі" ў добрага саюзніка і нават далі новае імя – Цімох...

Забавы каля сядзібы – у беларускім нацыянальным каларыце, з русалкамі, карагодамі, дэманстрацыяй нацыянальных строяў. Можна было палюбавацца, да прыкладу, як выглядалі колішняя заможная сялянка са Слутчыны, нявеста з Улы, што на Віцебшчыне... Праўда, крыху шкада было, што дэгустацыя цукерак ад галоўнага фундатара фэсту вымусіла музейшчыкаў закрыць, да прыкладу, майстэрню каваля, якая звычайна адкрытая для турыстаў і працуе, “у натуры”. Але ж гэты недахоп кампенсаваўся магчымасцю патаньчыць пад беларускія і нават кельтскія мелодыі, паслухаць родную мову, песні на ёй. Згадзіцеся, сёння зрабіць гэта ў глыбінцы, як ні парадаксальна гучыць, можна вельмі рэдка. Усё часцей мову “завозяць” туды разам з такімі вось фэстамі. Зрэшты, івянецкі “Цукеркавы фэст” стаіць у гэтым шэрагу асобна, бо ініцыятыва ў дадзеным выпадку – мясцовая, хай і не без камерцыйна-рэкламнага падтэксту...


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир НОВИЦКИЙ, глава ФХ «Новицких» Лунинецкого района:

    – Почему сегодня в Беларусі колхозы попросту раздеты? Они много зарабатывают, но получается, что для мясокомбинатов выступают спонсорами. Цена закупки не соответствует себестоимости. Не говоря уже, чтоб получить прибыль. Моя задача – разобраться и поставить всё на своё место. Если кто-то думает, что меня будет учить – так не пойдёт...

    ЦИФРА

    130 лизинговых компаний

    на сегодня входят в реестр Национального банка РБ.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    В деревне, где оставалось пять жителей, – теперь 100 домов

    В последние годы все больше череповчан, желая сбежать от городской суеты, поглядывают в сторону деревни. Почему? Мы постарались узнать на конкретном примере. «Голос…» побеседовал с жителями уютной маленькой деревеньки Юрьевец, что в 7 км от города. Итак, как же череповчане изменили ее жизнь?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)