В ОБЪЕКТИВЕ

Арлан-даўгахвост даляцеў да Беларусі!


22 жніўня бягучага года група мінскіх птушкароў адзначыла на рыбгасе «Волма» у Чэрвенскім раёне новы для Беларусі від птушак – арлана-даўгахвоста (Haliaeetus leucoryphus).

Знайшлі рэдкую птушку Андрэй БАРАДЗІН, Аляксандра КУДЗІНАВА, Сяргей АНОХІН, Дар’я УРУЦІНА, Кацярына і Аляксандр ВАРАБ’ЕВЫ. Вызначыў від А. Барадзін, каардынатар Клуб200 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Даведаўшыся, што на рыбгасе «Волма» спусцілі ваду на 6-й сажалцы, мы вырашылі з’ездзіць туды, – расказаў Андрэй. – Мае спадарожнікі хацелі там убачыць крычку-чэграву, мяне ж больш цікавілі кулікі. Іх было няшмат, прыемна ўразіла толькі чародка з 11 вялікіх кулёнаў. На дне сажалкі сядзелі і арланы-белахвосты, а сярод іх гэтая дзіўнаватая птушка. Я яшчэ там пажартаваў наконт арлана-даўгахвоста, таму што завочна быў знаёмы з гэтым відам (спадзяваўся убачыць яго падчас падарожжа ў Казахстане, але тады не атрымалася). Калі ж арлан узляцеў, Аляксандра змагла зрабіць некалькі здымкаў птушкі ў палёце. Я праглядзеў іх ужо ў хаце і спачатку думаў, што гэта арол-магільнік і толькі потым успомніў пра арлана-даўгахвоста. Знайшоў у інтэрнеце здымкі маладых птушак, якія выглядалі вельмі падобнымі да нашай. Звярнуўся да Андрэя КАВАЛЕНКІ, арнітолага з Казахстана, і ён пацвердзіў вызначэнне».

Арлан-даўгахвост мае невялікі гнездавы арэал: напэўна, від гняздуе зараз толькі на паўночна-ўсходнім ускрайку Індыі і ў Бангладэш.

«Від, які жыве на поўдзень ад Гімалаяў, сустрэчы якога – адзінкавыя нават у Азіі за межамі гнездавога арэала, знойдзены ў Беларусі! У яго ёсць унікальная асаблівасць, якая доўгі час уводзіла ў зман навукоўцаў. Гэта адзіная птушка паўночнага паўшар’я (прынамсі, драпежная), якая размнажаецца на поўдні свайго арэала зімой і мігруе на поўнач на летні перыяд. Такім чынам, малады арлан-даўгахвост павінен быў здзейсніць вандроўку даўжынёй дзесьці 5 тыс. км, каб стаць сенсацыяй у Беларусі», – пракаментаваў знаходку Валер ДАМБРОЎСКІ, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

ДАРЭЧЫ

Арлан-даўгахвост знаходзіцца на мяжы знікнення. Колькасць птушак асабліва знізілася ў другой палове ХХ ст. Прычыны – дакладна невядомыя.

Аляксандр ВІНЧЭЎСКІ, дырэктар АПБ, патлумачыў: «Вядомыя адзінкавыя сустрэчы арланаў-даўгахвостаў у Расіі, Украіне і Польшчы. Маладыя птушкі гэтага віду вельмі падобныя на арланаў-белахвостаў, і часам арнітолагі няправільна вызначалі нават здабытых птушак».

Пасля зацвярджэння Беларускай арнітафаўністычнай камісіяй арлан-даўгахвост стане 338-м відам у спісе птушак Беларусі.

Фота А. Вінчэўскага


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Андрей МУЗЫКА, зав. лабораторией разработки интенсивных технологий производства молока и говядины НПЦ НАН Беларуси по животноводству:

    – Чтобы поднять производство говядины в нашей стране, и главное – повысить доступность, снизив цену на нее, – необходимо создать систему серьезных государственных дотаций, преференций. Как это сделано, и уже давно, на Западе. Материальный стимул должен работать в первую очередь. Тогда уповать можно будет не только на крупные комплексы-откормочники, доставшиеся в наследство со времен СССР, а и на предприимчивого частника.

    ЦИФРА

    31 Br в месяц

    составит в 2022 году и в дальнейшем обязательный платеж для субъектов агроэкотуризма, работающих на территории Республике Беларусь. Для сравнения: ранее им нужно было уплачивать в бюджет 58 Br (две базовых величины) в год.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Треть белорусов не против, чтобы их материальное положение в 2022-м улучшилось

    По результатам социологического опроса населения страны в возрасте 18 лет и старше, проведенного в декабре 2021 года методом телефонного интервью, сотрудники Института социологии выяснили, чего ожидают жители Беларуси от 2022 года.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)