В ОБЪЕКТИВЕ

Знаходкі археолагаў сведчаць: паселішча паблізу сучаснай вёскі Хачэнь існавала ў I стагоддзі да н. э.!


У 2019 годзе на Тураўшчыне, у сэрцы Беларускага Палесся, праведзены выратавальныя археалагічныя работы каля вёскі Хачэнь. Як паведамляе газета “Навука”, у кар'еры выяўлены рэчы, звязаныя з бронзаліцейнай справай і металаапрацоўкай.

Важнай акалічнасцю з'явіўся факт прыналежнасці познезарубінецкаму насельніцтву фрагментаў керамічнага посуду, які спадарожнічаў гэтым вырабам і адносіўся да перыяду рымскіх уплываў. Гэта абумовіла і выбар аднаго з некалькіх месцаў для далейшага даследавання раннеславянскіх помнікаў у палявым сезоне-2019.

Знойдзены рэчы, фрагменты глінянага посуду, хлеб, косткі жывёлы. Сярод знаходак вылучаюцца рэшткі вытворчага характару – жужаль, ашлакаваная гліна, кавалкі жалезнай руды балотнага паходжання, драўняны вугаль, напластаванні попелу.

Найбольш цікавае – збудаванне ямнага тыпу памерам 2,25х2,1 м, аснова якога запушчана ў мацярык на глыбіню да 1,2 м ад сучаснай паверхні. У яме на пясчаным астанцы захаваліся рэшткі горна (вышыня да 0,2 м) – аснова і задняя сценка з гліны, каменьчыкаў і фрагментаў посуду. У горне таксама збудаваны выступ з гліны і абломкаў глінянага посуду, на якім, відавочна, было зроблена вусце для паддувала. У папяловым запаўненні ямы знойдзены прылады працы з жалеза, фрагменты тыгляў, ашлакаваныя сценкі сасудаў, косткі жывёлы. Асабліва цікавыя такія знаходкі як злітак з бронзы, кавадла, прабойнікі. Яны яскрава сведчаць аб бронзаліцейнай і металаапрацоўчай вытворчасці. Дарэчы, зліткі таксама мелі важнае значэнне не толькі як паўфабрыкат для плаўлення, але і як сродак для абмену.

Даследаванне паселішча каля в. Хачэнь на берагах р. Сцвігі паказала, што яно існавала ў класічны перыяд зарубінецкай культуры – з І ст. да н. э. Пра гэта сведчыць самая ранняя знаходка – фібула наўхаймскага тыпу.

 Для больш позняга часу (перыяду рымскіх уплываў) характэрны грубаляпны посуд з насечкамі па  краях, чорныя глянцаваныя міскі з вертыкальным борцікам. У прыватнасці, знойдзены фрагменты ляпной глінянай вазы з дзвюма ручкамі (на фота). Падобныя па форме сасуды былі распаўсюджаны ў ІІІ ст. на тэрыторыі Баспорскага царства (усходні Крым).

 Сярод даволі рэдкіх знаходак – фрагменты ганчарнага посуду тыпу terra sigillata, распаўсюджанага на тэрыторыі Рымскай імперыі.

 Вывучаныя аб’екты і знаходкі, зрабілі выснову навукоўцы,  адлюстроўваюць даволі высокую ступень развіцця познезарубінецкага грамадства, кірункі гандлёвых сувязяў, якія склаліся напярэдадні падзення Рымскай імперыі і Вялікага перасялення народаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Крыніца ілюстрацыі: газета “Навука”

 

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Нужны в сельском хозяйстве новые тенденции. Наряду с тем, что в основе все равно будут старые технологии. Они себя зарекомендовали. Думаю, вы как экономист понимаете, что нам нужен экономический, прежде всего, результат. Без вала не может быть экономики, естественно. Но вал есть вал, а нам нужен результат. Нужны денежные средства. В Мстиславле это можно иметь. Надо разобраться вообще, чем там заниматься в перспективе. Особенно в части чего-то нового.

    ЦИФРА

    9-10 тонн на га пашни

    – столько ежегодно вносится органических удобрений белорусскими земледельцами. Этот показатель остается стабильным на протяжении последних 10 лет. Но, как полагают в Институте почвоведения и агрохимии НАН Беларуси, этого явно недостаточно.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    100 тысяч долларов штрафа. За то, что очистил болото с разрешения властей…

    Геннадий КОЛОШУК сейчас живет в Кобрине, у него небольшой семейный бизнес. В 2015-м, на волне интереса к агроэкотуризму, он купил хутор на берегу реки Мухавец в деревне Ходосы. Это пригород Жабинки, с богатой природой, хвойными лесами, где еще с советских времен работают детские лагеря.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)