В ОБЪЕКТИВЕ

“Магіла паўстанцаў 1863 г.” аднаўляецца ў Драгічынскім раёне

У аграгарадку Новая Папіна гэтым летам праводзяцца рамонтна-кансервацыйныя працы на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Магіла паўстанцаў 1863 г.”

На гэтым месцы знаходзяцца сямейнае пахаванне прадстаўнікоў шляхецкага роду ЖУКОЎ – Яна ЖУКА і яго жонкі Стэфаніі. За ўдзел у паўстанні 1863 г. Ян быў сасланы ва ўсходнія рэгіёны Расійскай імперыі. Яго жонка адправілася ўслед за ім. Вядома, што пасля адбыцця тэрміна высылкі яны вярнуліся на сваю сядзібу ў Новую Папіну, дзе і пражылі рэшту жыцця. У сувязі з тым, што сям’я Жукоў звязана з падзеямі паўстання 1863 г. іх пахаванне ўвайшло ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад назвай «Магіла паўстанцаў».

Сябра архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнкаў гісторыі і культуры і Брэсцкага абласнога савета грамадскага аб’яднання Андрэй ВАРАБЕЙ пры ўдзеле старшыні Рэспубліканскага савета Антона АСТАПОВІЧА распрацаваў навукова-праектную дакументацыю на правядзенне рамонтных прац на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Магiла паўстанцаў 1863 г. у а.г. Новая Папiна Драгiчынскага раёну”, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад шыфрам 113Д000212.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў FACEBOOK А. Астаповіч, у ролі ініцыятара работ па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці выступіў грамадзянін Польшчы Станіслаў КЕДЗЕРСКІ. Ён і аказаў фінансавую падтрымку гэтаму праекту. Днямі падрадная арганізацыі з Кобрына скончыла рамонтна-аднаўленчыя працы непасрэдна на самім пахаванні. Аўтары ж праекта А. Варабей, А. Астаповіч і брэсцкі архітэктар, сябра Таварыства Аляксандр ЖАЛУДКО прыступілі да супрацьаварыйных і кансервацыйных прац на агароджы пахавання. Выкананы ўжо расчыстка і антысептаванне, пачаліся і асноўныя работы. Галоўная задача, кажуць адмыслоўцы, – прадухіліць натуральнае разбурэнне агароджы помніка, якая знаходзіцца ў аварыйным стане.

Крыніца фота: асабістая старонка А. Астаповіча ў FACEBOOK

 


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Байба РИВЖА, президент Латвийской академии сельскохозяйственных и лесных наук, д.э.н., профессор:

    – Мы живем в эпоху 4-й промышленной революции. Процессы идут бурные, стремительные. Но, вместе с тем, решая проблемы обеспечения продовольственной безопасности, должны помнить и об экологии, здоровье населения, строгом контроле качества выходящих на рынок новинок. В Латвии, как и во всем Евросоюзе, сейчас укрепился тренд на развитие биоэкономики. Соответствующую концепцию мы должны разработать у себя и представить на рассмотрение в Евросоюз…

    ЦИФРА

    9-10 тонн на га пашни

    – столько ежегодно вносится органических удобрений белорусскими земледельцами. Этот показатель остается стабильным на протяжении последних 10 лет. Но, как полагают в Институте почвоведения и агрохимии НАН Беларуси, этого явно недостаточно.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    100 тысяч долларов штрафа. За то, что очистил болото с разрешения властей…

    Геннадий КОЛОШУК сейчас живет в Кобрине, у него небольшой семейный бизнес. В 2015-м, на волне интереса к агроэкотуризму, он купил хутор на берегу реки Мухавец в деревне Ходосы. Это пригород Жабинки, с богатой природой, хвойными лесами, где еще с советских времен работают детские лагеря.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)