В ОБЪЕКТИВЕ

Моладзь у Шчорсах: валанцёрскі летнік на архітэктурным аб’екце

З 15 па 30 жніўня ў мястэчку Шчорсы Навагрудскага раёна “высадзіўся” моладзевы працоўны дэсант. Тут, на архітэктурным абъекце – тэрыторыі колішняй сядзібы XVIII-XIX ст.ст графаў Храптовічаў і гаспадарчым комплексе Мураванка – шчыруюць валанцёры.

Летнік арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры і культурніцкай ініцыятывай "Вяртаем спадчыну" сумесна з мясцовым Фондам «Шчорсы і Храптовічы».

  • Год малой радзімы – добрая нагода прыцягнуць увагу да той багатай архітэктурнай, культурнай спадчыны, што ёсць у беларускай глыбінцы, – разважае адзін з арганізатараў летніка ў Шчорсах Юрый МЕЛЯШКЕВІЧ. Гэта на карысць не толькі самім аб’ектам, многія з якіх трэба прыводзіць у парадак, але і месцічам. Яны актывізуюцца, далучаюцца да такіх задумаў і садзейнічаюць усялякім чынам рэалізацыі планаў. Ёсць кантакт па усіх напрамках, нефармальны ў тым ліку. Так, мы правялі з мясцовымі жыхарамі таварыскі футбольны матч, месцічы былі мацней – 3:2. І з мясцовымі ўладамі ў нас таксама поўнае паразуменне. Гэта ўсё паспрыяла таму, каб за два тыдні зрабіць запланаванае…

За першы тыдзень летніку ўдалось расчысціць тэрыторыю комплекса Мураванка, ці былога гаспадарчага двара Храптовічаў. Як толькі была выдалена непажаданая расліннасць, валанцёры перабраліся ў парк.

  • Вось тут ужо даводзіцца працаваць больш сур’езна, ашчадна, таму крыху павольней, – пад кіраўніцтвам прафесійнага ландшафтнага дызайнера, – распавёў спадар Юрый. – Вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі распрацавалі спецыяльныя рэкамендацыя, згодна з якімі выдаляюцца тыя ці іншыя дрэвы, кусты. Ніякай “самадзейнасці” не дапускаем, усе пад наглядам спецыялістаў, бо гэта ж аб’ект архітэктурнай і культурніцкай спадчыны.

Пакуль ідзе летнік, 25-30 чалавек нязменна працуюць на аб’ектах. Есць пэўная ратацыя: нехта прыязджае толькі на выходныя, іншыя – затрымліваюцца даўжэй, кажа Юрый Меляшкевіч.

Жывуць валанцёры ў намётах, частка – у доме. Арганізатары прадаставілі аплату за праезд, харчаванне, неабходныя прылады і матэрыялы для працы.

  • Культурная, адукацыйная праграма таксама мели месца быць – з лекцыямі, музычнымі вечарынамі, бо такія летнікі яшчэ і выконваюць пэўную асветніцкую функцыю, – упэўнены арганізатары.

Зразумела, што толькі цяперашнім летнікам справа не павінна абмяжоўвацца. Былая сядзіба графаў Храптовічаў на Навагрудчыне, лічаць адмыслоўцы, – важны з пункту гледжання архітэктурнай спадчыны і перспектыўны ў плане турыстычнага патэнцыялу аб’ект. На першым этапе добраўпарадкавання трэба максімальна расчысціць (прыстасаваць) яго да наведвання турыстамі.

  • А для далейшага прыцягнення большай колькасці гасцей, вядома, спатрэбіцца развіваць гэтую тэрыторыю – стварыць невялікі музей, ладзіць фэст, адным словам, павышаць камунікатыўную прывабнасць і нарошчваць бізнес-патэнцыял з пазіцый уключэння ў турыстычныя плыні, – падсумоўвае Юрый Меляшкевіч. – Мы бачым, што з боку месцічаў ёсць такія памкненні, і, думаю, справа павінна пайсці добра…

Чаму Шчорсы?

Тут – былая сядзіба Храптовічаў, дзе месцілася унікальная бібліятэка, у якой працавалі Адам МІЦКЕВІЧ, Ян ЧАЧОТ, Тамаш ЗАН ды іншыя. Палац згарэў у часы Першай Сусветнай вайны, але засталіся флігелі, гаспадарчыя будынкі, а таксама прыўкрасны стары парк.

Валанцёры паставілі сваёй мэтай “заняцца расчысткай парку, каб ён нагадваў не джунглі Барнэа, а сапраўдны шляхецкі парк са стагадовымі дрэвамі ды сцяжынкамі, якія штовосень прыгожа будзе засыпаць жоўтым лісцем”.

На здымках: архітэктурны аб’ект у Шчорсах летам 2018-га дзякуючы валанцёрам стаў больш добраўпарадкаваным

Фота прадастаўлены Юрыем Меляшкевічам і Алесем Кіркевічам


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Сергей СИДОРСКИЙ, член Коллегии (министр) по промышленности и агропромышленному комплексу ЕЭК:

    – Для развития интеграции и устранения необоснованных барьеров в торговле необходима передача на наднациональный уровень полномочий по принятию решений о введении запретов и ограничений на взаимные поставки продукции в союзе.

    ЦИФРА

    Минус 43 процента –

    такова, по результатам работы за 2017-й, рентабельность продаж КРС в живом весе в АПК Беларуси. Об этом сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Александр ЛАПОТЕНТОВ: " Просто у нас необычная работа с людьми. И „дворцы“ для коров мы не строим…"

    Так председатель СПК «Колхоз «Родина» Белыничского района Александр Лапотентов (на снимке) объясняет нетипично высокие для аграриев зарплаты и рентабельность хозяйства. Недавно сюда приезжал Президент Беларуси Александр ЛУКАШЕНКО: подарил легковое авто Geely и наказал всем развиваться по примеру «Родины». Мы узнали, что это значит. И как, например, производство говядины в Беларуси можно сделать прибыльным.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)