В ОБЪЕКТИВЕ

Эвалюцыя Берасця: ад мадэлі “горад і замак” да легендарнай цытадэлі

Брэсцкія архітэктары ў гістарычным разрэзе, комплексна даследавалі архітэктуру і планіроўку абласнога цэнтра. Што атрымалася? І ці можна неяк матэрыяльна ўвасобіць адшуканыя звесткі, каб адкрыць па-новаму для мясцовых жыхароў скарбы роднага горада, а таксама прывабіць у сучасны Брэст як мага больш турыстаў? На гэты конт мы пагутарылі з адным з аўтараў манаграфіі “Город и замок Брест Литовский”, што нядаўна пабачыла свет, архітэктарам, чальцам Брэсцкага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, дырэктарам Мясцовага фонда “Фартыфікацыя Брэста” Андрэем ВАРАБ’ЁМ.

– Андрэй Уладзіміравіч, ці задаволены самі вынікамі праведзенага даследавання?

– Так, пэўнае адчуванне грунтоўна зробленай працы ёсць. Бо дадзеная работа – па сутнасці, першае комплекснае навуковае даследаванне генезіса и эвалюцыі гарадскога асяроддзя Бреста X – XIX стагоддзяў, апублікаванае ў Беларусі. Пры гэтым ні я, ні мой сааўтар – архітэктар, намеснік старшыні Камітэта архітэктуры і будаўніцтва Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр ЖАРКОЎ – не претэндуем на поўнае і вычарпальнае раскрыццё праблемы! Масіў навуковага матэрыялу, што захоўваецца ў архівах Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Швецыі, а таксама,  магчыма, Венгрыі, Германіі, іншых краін – забяспечыць працай на дзесяткі гадоў наперад! Шчыра спадзяемся, што наша манаграфія дасць імпульс для далейшых даследаванняў архітэктуры і гісторыі Брэста ў першую чаргу спецыялістамі – архітэктарамі, гісторыкамі, археолагамі.

– Але якія мэты ставілі менавіта вы, удалося дасягнуць іх?

– У даследаванні зроблена спроба сабраць і прааналізаваць вядомыя крыніцы, іканаграфічныя і картаграфічныя матэрыалы, што тычацца архітэктуры і планіроўкі Брэста. Мы акрэслілі асноўныя этапы развіцця яго планіровачнай структуры, разгледзелі заканамернасці фарміравання гарадскога асяроддзя на розных гістарычных этапах, зрабілі графічныя рэканструкцыі. Таксама прааналізавалі вядомыя панарамныя выявы горада Новага часу, прапанавалі аўтарскую інтэрпрэтацыю адлюстраваных архітэктурных дамінант. Вызначыліся з найбольш значнымі аб’ектамі, архітэктурнымі ансамблямі старога Берасця. Сабралі, сістэматызавалі графічны матэрыал, выканалі прывязку аб’ектаў да сучаснай геападасновы. Ну, і, нарэшце, распрацавалі і прывялі метадычна і навукова абгрунтаваныя прапановы па інтэпрэтацыі страчанай архітэктурнай спадчыны старога горада ў гісторыка-культурным ландшафце Брэсцкай крэпасці, які склаўся на дадзены перыяд часу.

Ці адбыўся генетычны разрыў?

–Не паспела манаграфія пабачыць свет, як сталі казаць пра смеласць некаторых высноў…

– Сапраўды, на падставе зробленай працы і атрыманых вынікаў аўтары манаграфіі дазволілі сабе зрабіць дастаткова смелую, але абгрунтаваную выснову. У чым яе сутнасць? Здавалася б, будаўніцтва крэпасці на месцы старога горада, перанясенне забудовы на тэрыторыю нанова  спраектаваных форштадтаў – павінны былі разарваць генетычную сувязь структуры старога Берасця і новага  Брэста. Гэтая думка, між іншым, “укаранялася” аўтарамі некаторых наратываў XIX – пачатку XX стагоддзяў. Папулярная і цяпер.

Аднак, на наш погляд, горад – гэта не мёртвы набор будматэрыялаў, закладзеных у канструкцыях, планіроўцы і забудове вуліц, аб’ёмах дамоў і храмаў! Горад, заселены людзьмі, перш за усё, – жывы арганізм,  які развіваецца па сваіх законах.

Калі паглядзець на сучасны генплан Брэста, то відавочна: вектары, якія вызначаюць развіццё горада, закладзены сотні гадоў таму, у  паселішчы каля зліцця Мухаўца з Заходнім Бугам. Накірункі сярэднявечных гасцінцаў сталі сучаснымі гарадскімі магістралямі: Ковельскай шашой, вуліцамі Маскоўскай, Краснагвардзейскай, Лейтэнанта Рабцава, Пісьменніка Смірнова – усе яны працягваюць вуліцы старога горада – Кобрынскую,  Войтаўскую, гасцінцы – Віленскі, Церабуньскі, Луцкі.

Калі зазірнуць у мінулае…

– Старажытнае Берасце… У чым была яго “фішка”?

– Даследчыкі урбаністыкі вызначаюць шэраг фактараў, якія ўплываюць на развіццё старажытных паселішчаў: гандаль і рамёствы, здабываючая і апрацоўчая прамысловасць, стратэгія. Асноўным фактарам, што дазволіў некалі Берасцю стаць знакавым горадам у рэгіёне, быў фокус гандлёвых сувязей. Гандаль, які «падцягнуў» рамёствы, садзейнічаў не толькі росту дабрабыту горада, але і паралельнаму ігнараванню іншых аспектаў, перш за ўсё – стратэгічнага. Размяшчэнне Брэста Літоўскага ў цэнтры вялікай, моцнай у ваенным плане дзяржавы – Рэчы Паспалітай – прывяло да таго, што ў канцы XVI – 1-й палове XVII стагоддзяў практычна не праводзіліся работы па ўдасканаленні гарадскіх умацаванняў. Пагроза захопу горада ворагам у час Патопу сярэдзіны XVII стагоддзя прымусіла ўлады экстранна вырашаць праблему фартыфікацыі.

– Мабыць, усё ж, позна спахапіліся?

– Так, бо баявыя дзеянні і разарэнне горада ў часы Патопу падарвалі гандаль і эканоміку ўсяго рэгіёна. У той жа час новы расклад на палітычнай карце Еўропы робіць Брэст важным стратэгічным пунктам. На жаль, эліты Рэчы Паспалітай не надавалі належнай увагі гэтаму фактару. Дзяржава, аслабленая войнамі, губляючы незалежнасць, не знаходзіла сродкаў на ўмацаванне абароназдольнасці, у тым ліку і на фартыфікацыйныя работы. У выніку пытаннямі фартыфікацыі пачала займацца ўжо другая дзяржава – Расійская імперыя.

– Якім жа шляхам развіваўся горад у яе складзе?

– Дыктат стратэгіі, які наступіў пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, на жаль, фактычна знішчыў горад Брэст – былы цэнтр ваяводства пераўтварыўся ва уездны горад Гродзенскай губерніі. Ваенна-стратэгічны фактар дамінаваў над усімі аспектамі гарадскога жыцця, над эканамічным – у тым ліку. Горад без прамысловасці ў індустрыяльную эпоху страціў перспектывы. Красамоўна, што нават у перыяд Другой Рэчы Паспалітай любая будоўля ў горадзе мусіла узгадняцца з Інжынерным упраўленнем крэпасці.

Аднак, час ішоў, і змяненне стратэгіі і тактыкі баявых деянняў у ХХ стагоддзі ў чарговы раз нівелявала ваенна-стратэгічны фактар у развіцці Брэста. Памежнае становішча дазволіла развіваць гандаль, прамысловасць. Абмежаваўшы, пры гэтым, тэрытарыяльнае прасоўванне горада на захад, у бок былога прыгараднага мястэчка Цярэспаль.

Крэпасць – не перашкода

– Апошнім часам у асяродку навукоўцаў – шмат дыскусій вакол мэтазгоднасці самога існавання крэпасці…

– Я сам даўно “перахварэў” ідэяй таго, што мемарыял “Брэсцкая крэпасць-герой” – перашкода для паляпшэння ў сучасны момант турыстычнага патэнцыялу, руплівай працы над пазіцыянаваннем Брэста як горада з багатай гісторыяй, прывабнага для гасцей і ўтульнага для саміх гараджан. Трэба працаваць з тым, што маем.

– Якім чынам?

– Зыходзіць з гістарычнага пункту гледжання! На мой погляд, 2 самыя цікавыя аб’екты з мінулага Берасця – замак і Ратуша. Так, нашы эксперты, навукоўцы, іншыя спецыялісты горача спрачаюцца, як дзейнічаць наконт замка? На сёння, і мы гэта адлюстравалі ў манаграфіі, ёсць выявы, гравюры, на падставе якіх складана было б нешта ўзнаўляць.

Лічу, што трэба спачатку правесці грунтоўныя даследаванні, у тым ліку археалагічныя, а ўжо потым вырашаць, што рабіць далей. Магчыма, калі нешта знойдзецца падчас раскопак, – найбольш верагоднай справай стане кансервацыя? У любым выпадку, трэба будзе ўлічыць і сусветны вопыт у гэтым пытанні.

Ратуша – найбольш цікавы і значны аб’ект у кантэксце сярэднявечнага “месца” з Магдэбургскім правам. Па маёй версіі, яна адлюстравана на вядомай гравюры-панараме Эрыка Дальберга. Гэта аб’ект, што пазней быў пазначаны як… касцёл іезуітаў. Нельга, праўда, казаць ні пра якую яго адбудову! Толькі – пра сур’ёзныя даследаванні з далейшым пазначэннем на мясцовасці як магчымы турыстычны аб’ект!

У цэлым – цяпер жа ёсць 3D-тэхналогіі, з дапамогай якіх можна, не ўлазячы ў асяроддзе, атрымліваць уяўленне пра тое, як выглядалі тыя ці іншыя аб’екты мінуўшчыны. Акрамя таго, ужо не адзін год, як выказана ідэя зрабіць на тэрыторыі, хутчэй за ўсё – Кобрынскага ўмацавання, пляцоўку пад размяшчэнне макета старога горада ў масштабе 1:10. Такім чынам, не знішчаючы культурны пласт, не парушаючы кардынальна ландшафт, які склаўся, – атрымаем не толькі цікавую атракцыю для наведвальнікаў,  але,  у першую чаргу, магчымасць жыхарам горада азнаёмiцца са страчанай спадчынай Берасця.

Гарадскія улады ўжо запрасілі грамадскасць рабіць свае прапановы па ўшанаванні гiстарычных падзей i культурнай спадчыны мінулых стагоддзяў. Час пакажа, ці хопіць грошай, імпэту і ўпартасці ў ажыццяўленні задуманага і прапанаванага…

 

Між іншым

1000-годдзю прысвячаецца…

Сімвалічна, што першае такое грунтоўнае даследаванне, напісанае і выдадзенае ў Брэсце менавіта даследчыкамі-берасцейцамі, выйшла к знамянальнай даце: першаму1000-гадоваму юбілею горада – паміж неафіцыйнайі афіцыйнай датамі берасцейскага міленіума.

Работа разлічаная перш-найперш  на ўвагу спецыялістаў – архітэктараў, гісторыкаў, археолагаў, – тых, хто па родзе сваёй дзейнасці сутыкаецца з праблемамі вывучэння страчанай спадчыны Брэста. Зацікавіць яна і аматараў – краязнаўцаў, энтузіястаў, людзей, неабыякавых да гісторыі аднаго са старадаўніх гарадоў Беларусі.

Дарэчы, «Город и замок Брест Литовский» – першыя словы ў назве знакамітай гравюры «Urbsetcastellum…», выдадзенай у 1696 годзе Самуэлем ПУФЕНДОРФАМ. Яна доўгі час лічылася пачаткам даследавання  берасцейскай архітэктуры Сярэднявечча. Горад і замак  – два складнікі аднаго цэлага, якія суіснавалі цягам 8-мі стагоддзяў. Замак – сімвал вярхоўнай княжацкай ці каралеўскай улады. І горад – месца, гандлёва-рамесніцкі цэнтр, які ва ўсе часы імкнуўся да абмежавання ўлады манарха, самастойнасці ва ўладкаванні свайго побыту.

Невыпадковае і прысвячэнне манаграфіі – двум слынным папярэднікам, якія ў пэўным сэнсе нахнялі Андрэя Вараб’я і Аляксандра Жаркова. Так, піянерныя даследаванні тэрыторыі старога горада, апісаныя Тамашам ЖУК-РЫБІЦКІМ, утрымліваюць шмат цікавага матэрыялу. Ён дазваляе ўдакладняць асобныя аспекты гарадской планіроўкі і гістарыяграфіі. Алена КВІТНІЦКАЯ ў сваіх даследаваннях увяла ў навуковы абарот вялікую колькасць дакументаў, перш за ўсё – планаў горада і абмерных чарцяжоў каталіцкіх манастыроў Брэста. Усе сучасныя даследаванні брэсцкай архітэктуры так ці інакш абапіраюцца на матэрыялы, апублікаваныя Аленай Квітніцкай.

На здымку: Андрэй ВАРАБЕЙ – у час прэзентацыі манаграфіі, што адбылася ў у Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры мінулай вясной.

Фота www.agrolive.by, а таксама ілюстрацыі, прадастаўленыя да публікацыі аўтарамі манаграфіі “Город и замок Брест Литовский”


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Анатолий ТРУХАНОВИЧ, председатель правления ОО «Белорусский союз налогоплательщиков» (БСН):

    – Можно долго перечислять претензии к отечественной налоговой системе – по правилам администрирования, величине налоговой нагрузки и справедливости ее распределения. Если некоторые организации платят на рубль выручки и прибыли значительно меньше налогов, чем другие, то они должны компенсировать обществу свои льготы какой-то реальной пользой. Это могут быть инновации, создание новых рабочих мест и продуктов, привлечение капитала в страну. Ведь, помимо цифровой экономики, есть и другие сферы, о которых государству стоит позаботиться.

    ЦИФРА

    На 4,6 процентного пункта

    снизили в прошлом году долю РФ в общем экспорте сельхозпродукции РБ, сообщила «Сельская газета».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Парк дизайнерских арт-скамеек появился в белорусской деревне Косаричи

    2018-й, как известно, в Беларуси – Год малой родины. Уже реализуется немало интересных проектов. Причем, осуществляются не только задумки, планы местных властей, но и непосредственно инициативы, креативные начинания от самих сельчан, выходцев из небольших деревень, сейчас живущих даже в других странах. Так, к примеру, в деревне Косаричи Глусского района, что на Могилевщине, задались целью и уже активно обустраивают парк арт-скамеек.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)