ЛИЦА

Джон КУНСТАДТЭР: “Код росту беларускай нацыі трэба шукаць на вёсцы...”

Джон КУНСТАДТЭР
Ён жыве пастаянна ў ЗША. Але думкамі ледзь не штодня “залятае” ў далёкую, але такую мілую сэрцу Беларусь. Мала таго, некалькі разоў у год Джон КУНСТАДТЭР прыязджае сюды, каб прайсціся з фотаапаратам па гэтай зямлі. Нязменна – па вясковай зямлі! Бо як сам лічыць, менавіта ў сёлах жыве своеасаблівы духоўны сакрэт, код росту беларускай нацыі.
Кінеш погляд на яго здымкі, зробленыя ў 2006—2009 гадах на Палессі… Міжволі успамінаюцца словы Уладзіміра Караткевіча: “На гэтую зямлю нельга глядзець стомленымі вачыма”. Некалі Кунстадтэра на адкрыццё Беларусі натхніў менавіта “вялікі еўрапейскі пісьменнік” – так кажа пра аўтара “Дзікага палявання караля Стаха” і “Чорнага замка Гальшанскага” амерыканскі фотамастак-падарожнік. Пенсіянер з Чыкага цяпер, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы, увесь свой пенсіянерскі “імпэт” аддае фатаграфіі. А маё першае ўражанне ад суразмоўцы – яго проста трапяткое адчуванне нашай роднай мовы. Здалося, спадар Кунстандтэр нават і не думаў, каб даць інтэрв’ю на іншай…

— Спадар Джон, а вы падлічвалі, колькі гадоў займаецеся фатаграфіяй?

— Недзе – больш за сорак, але сур’ёзна, удумліва – прыкладна чвэрць стагоддзя…

— Адкуль жа такое жаданне – далучыцца да беларускасці праз успрыманне вясковага жыцця, перш-наперш? Можа, карані вашага роду – на гэтай зямлі?

— Не, беларускіх каранёў не маю, род мой – нямецкага паходжання. Амерыканец па сукупнасці унутраных адчуванняў. А сувязі, досыць трывалыя і пастаянныя, з Беларуссю маю вось ужо дзесяць з паловай гадоў. Ведаеце, а на ўзроўні духоўным… Часам адчуваю – тысячагоддзямі знітаваны… Хаця ўпершыню тут аказаўся акурат у 2000-м. Па творах Караткевіча, дарэчы, беларускую мову вывучаў. Памятаю, першыя словы, што асвоіў, такія былі – “шаноўнае спадарства”…

— На беларускае Палессе, у тамтэйшыя вёскі, Вас пацягнула таму, што чулі пра адметнае хараство беларускай прыроды?

— Ваша прырода – сапраўды прыгожая. Мне падабаецца, канешне, але… Тое, што мяне прыцягвае сюды, — не краявіды, а – людзі. Звычайныя вясковыя, чыя звычайнасць – незвычайная.

Стараюся, па магчымасці, амаль кожны месяц прыязджаць у беларускія вёскі. Бо здымаю увесь час своеасаблівае “Кола года”. Імкнуся пакінуць нашчадкам імгненні з жыцця беларусаў – працоўнага, бытавога, але найперш духоўнага. Царковўныя святы, нейкія абрадавыя, эксклюзіўныя для той ці іншай мясцовасці – трапляюць у мой аб’ектыў. Нефармальныя народныя традыцыі, без налёту афіцыёза – проста невялічкія малюначкі з жыцця… У хаце, на полі, у царкве, у касцёле…

Бусел над простым сельскім дахам – таксама даўняя палеская традыцыя. Бусел над простым сельскім дахам – таксама даўняя палеская традыцыя.

— А колькі ўжо беларускіх вёсак наведалі?

— О, хіба так патрэбна весці гэтыя падлікі? Навошта вандрую па вёсках? У прынцыпе, не супраць здымаць і гараджан, але ж – лепей рабіць здымак пасля гутаркі з чалавекам. Трэба быць бліжэй да людзей, простых сялян – тады ёсць шанец спасцігнуць глыбей беларускую ментальнасць.

— Не падалося Вам, быццам бы беларускі вясковец – асцярожна ідзе на кантакт? Яго ж не так лёгка разгаварыць?

— Скажу болей пра палешукоў, менавіта іх вывучаў часцей. Беларускія сельскія гаспадар ці гаспадыня надзвычай хутка, аператыўна, імгненна проста ацэньваюць, хто перад імі. Момант – і цябе ўжо “ідэнтыфікуюць”. Ці то ты добразычлівы, прыязны чалавек, ці то – круцель, ашуканец, шэльма, адным словам. Мяне такая рыса ў паляшуцкім характары надзвычай займае, здзіўляе…

— Ці не было так, каб механізм “ідэнтыфікацыі” даваў збой? Напрыклад, Вас прынялі за нейкую “падазроную” асобу?

— Не, што вы! Хіба ж такога гаваркога, адкрытага чалавека можна ў чым-сьці западозрыць (усміхаецца)? А калі сур’ёзна, дык я меў на ўвазе здольнасць бачыць праз знешнія праявы ўнутраную сутнасць абсалютна чужога чалавека. Простыя вясковыя бабулечкі на Палессі — яны ж такія мудрыя-мудрыя, праўда, не без хітрынкі. Няварта нават спрабаваць прыкідвацца перад такім “увасабленнем” сялянскай праніклівасці.

У горадзе, калі хочаш спыніць чалавека, каб пафатаграфаваць, — часцей сутыкаешся з адмовай. Няма часу, маўляў. Усё – бягом, бягом… На беларускай жа вёсцы жыццё ідзе асаблівым, размераным рэем. Цішэй, памалу, спакайней – для фотамастака гэта сапраўдны востраў натхнення.

А яшчэ нельга не заўважыць: людзі ў вашых вёсках – вельмі працавітыя. Іх двары – чысцюткія. Дрывотні заўсёды ў парадку. Лаўка – важная месца! Вясковая агора, калі так можна сказаць. Ці форум, не меней! Дарэчы, беларускія сяляне – годныя надзвычай, яны не гнуцца ні перад якімі, нават самымі цяжкімі, абставінамі. Я даўно для сябе вырашыў: ажыццяўляю на беларускай вёсцы асаблівую місію. Спрабую праз свае здымкі падкрэсліць гэтую беларускую сялянскую годнасць!

— Удаецца ці нешта не атрымліваецца?

— Не лічыце мяне хвальком, але скажу так – удаецца на ўсе сто адсоткаў! Справа ў тым, што я свядома пазбягаю працы ў вашым, журналісцкім, стылі. Я не фотакарэспандэнт, не шукаю, як рэпарцёр, адлюстравання сучаснай, аператыўнай жыццёвай плыні. Знаходжу пазачасовыя моманты, тэндэнцыі, пэўныя рысы беларускасці, якія маюць глыбокія карані. На мой погляд, так і толькі так можна паказаць трываласць беларусаў. Увесь час працую, адным словам, над алюстраваннем нейкага магістральнага коду росту гэтай нацыі, а не асобных імгненняў яе быцця…

— Чаму, аднак, шукаць гэты код мэтазгодна, асвойваючы менавіта вясковыя тэрыторыі?

— На сяле лягчэй, бо чалавек там больш адкрыты. Ён пусціць да сябе ў хату, прыадчыніць перад вамі традыцыі сваёй сям’і, нават нейкія душэўныя таямніцы. А яшчэ ж ёсць іншыя месцы – храм, поле, дзе таксама можна шмат чаго цікавага падгледзець і пакінуць нашчадкам у выглядзе фотавыяў.

— Сучасны беларускі селянін, па-вашаму, — асоба з “незачыненай” душой?

— Не магу сцвярджаць, быццам бы – адкрытая пастаянна і для любога суразмоўцы. Хутчэй – тая асоба, што паступова паддаецца раскрыццю, але – пры пэўнай духоўнай працы таго, хто хоча зазірнуць у “люстэрка” беларускасці. А яно – у душы вяскоўца, я цвёрда перакананы!

— Праз фотасправу спасціглі, няхай і не так глыбока, ментальнасць беларускай нацыі. Ці не з’явілася ў Вас адчування таго, што беларусы, наогул, па сваёй сутнасці – нацыя дагэтуль сельская, мала “кранутая” урбанізацыяй?

— Не, такіх момантаў не адчуваў. Вёска, зразумела, адыграла значную ролю ў станаўленні беларускай ментальнасці. Сяло – увасабленне нацыянальнай годнасці, але вызначаць беларусаў як нацыю сельскую не спяшаўся б. Ёсць вёскі, а ёсць і гарады…

Адна з тых палескіх бабулечак, якіх, на думку фотамастака, вельмі складана падмануць. Адна з тых палескіх бабулечак, якіх, на думку фотамастака, вельмі складана падмануць.
—...і ёсць аграгарадкі, чулі пра такія селішчы новага тыпу, напэўна?

— Шчыра кажучы, больш цікаўлюся не пэўнымі маштабнымі пераўтварэннямі на вёсцы, а – людзьмі. Змены ў статусе населеных пунктаў маюць месца быць, але больш важкім мне падаецца – што там, у душы чалавечай? Сялянскай – у дадзеным кантэксце…

— За дзесяць гадоў, якія доўжацца вашы вандроўкі па беларускіх вёсках, стасункі з сялянамі, — заўважылі змены ва ўнутраным свеце, нейкіх знешніх праявах — ад беларускага вяскоўца?

— Гэта – добрае, слушнае пытанне! Мяркую, што на Палессі, у адметных, самабытных вёсках, да прыкладу, Століншчыны – Аздамічах, Цераблічах, Альшанах, Рубелі – за гэтыя гады вяскоўцы матэрыяльна пабагацелі. Бо – нястомна працуюць кожны дзень! У парніках, на агурковых ці трускалкавых “палетках”. Традыцыі рэлігійныя, прыкмячаю, не губляюцца, толькі мацнеюць у такіх вёсках. У царкве ў Аздамічах службы бываюць прыгожыя, надзіва шматлюдныя. А з Рубеля, наколькі мне вядома, выйшла шмат святароў. Асабіста мяне такая вернасць спрадвечным запаветам продкаў, нейкаму духоўнаму апірышчу – натхняе зноў і зноў прыехаць на беларускае Палессе…

— А маглі стала, без прыездаў-ад’ездаў, пасяліцца дзе-сьці ў беларускай вёсцы?

— Думаю пра гэта! Але яшчэ не знайшоў тую самую хату, дзе б захацелася пасяліцца. І калі такое здарыцца, прытулак гэты акажацца менавіта на Палессі. Вельмі мне там падабаецца…

— Дзякуй за шчырую размову, спадар Джон! Творчых поспехаў – беларуская вёска як раз тое месца, дзе заўсёды зможаце рабіць адметныя здымкі…

— І вам – вялікі дзякуй!

Фота Джона КУНСТАДТЭРА і Уладзіміра СІЗА

Візітоўка суразмоўцы

У 2005 годзе Джон Кунстандтэр пайшоў у адстаўку з амерыканскай дыпламатычнай службы, падчас якой працаваў у Турцыі, Балгарыі, у Дзярждэпартаменце ЗША ў якасці рэферэнта па Тунісе, старэйшага рэферэнта па Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама ў Беларусі, у якасці намесніка амбасадара ў 2000-2001 гадах. Персанальныя фотавыставы ладзіў у Вашынгтоне (1997 год), Анкары (2000, 2002, 2003, 2005 гады), Гродне (2008) і ў Нью-Йорку – сумесна са Сталым прадстаўніцтвам Беларусі ў ААН.

Супрацоўнічае з выдомымі беларускімі дзеячамі культуры – паэтам Рыгорам Барадуліным і бардам Алесем Камоцкім. Яны зрабілі разам некалькі арыгінальных літаратурна-музычных праектаў, якія праілюстраваныя здымкамі Джона Кунстадтэра.

Ад аўтара. Выказваю шчырую ўдзячнасць за дапамогу ў працы над стварэннем гэтага матэрыялу супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. З вялікай павагаю і ўдзячнасць за вашу нястомную працу па захаванню беларускасці ў наш такі няпросты час, Іна ГАРМЕЛЬ.


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Василий РАДЧИКОВ, зав. лабораторией кормления и физиологии КРС НПЦ НАН Беларуси по животноводству, доктор сельскохозяйственных наук, профессор:

Василий РАДЧИКОВ

– В белорусской животноводческой отрасли до 2025 года предусматривается увеличение валового производства молока, другой продукции КРС. Это невозможно без гарантированного обеспечения скота кормами, но на сегодня лишь около 30% хозяйств страны обеспечены кормами на 1,5-2 года. Вместе с тем, во многих регионах отмечаются: низкое качество, особенно травяных кормов, а также высокие энергозатраты при производстве всех видов кормов в целом. Все это приводит к удорожанию животноводческой продукции.

ЦИФРА

В 2 раза

больше убыточных сельхозорганизаций стало в Беларуси по итогу за 2023 год. Показатель вырос до 78. (В конце 2022-го аналогичный – 42). Об этом в интервью «Сельской газете» рассказала заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Алла ЛОМАКИНА.

ГЛАС(З) НАРОДА

Кто в Беларуси – за реформирование рынка земли?

Онлайн-презентация результатов исследования (онлайн-опроса) «Кто поддерживает экономические реформы в Беларуси и могут ли они изменить своё мнение», организованная Press Club Belarus, прошла 20 марта. В ее ходе авторы – Лев ЛЬВОВСКИЙ, Катерина БОРНУКОВА, Виолетта ПАНАСЕВИЧ – затронули и такую специфическую проблематику, как отношение белорусов к возможному наличию в республике свободного рынка земли, обусловленного, само собой разумеется, тоже возможным введением частной собственности на один из главных ресурсов Беларуси. AGROLIVE.by прислушался к выводам, которые сделали эксперты в данном контексте.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)