ЛИЦА

Іван КІРЧУК: «Зямля-матухна, дыхні на мяне цяплом…”


Яго называюць то шаманам, то гуру этна-фолька Беларусі. За каларытную знешнасць і вобраз нібыта “не ад гэтуль”, не з нашага часу раз-пораз “сватаюць” на удзел у нечым масавым, папулярным, грымлівым, накшталт “Еўрабачання”. А ён, здаецца, жыве толькі ў сваім унутраным свеце, запоўненым музыкай свайго народа. І вельмі ўдзячны продкам, дзядам, якія збераглі гэтае багацце – і незлічоную колькасць самых розных інструментаў, і шчымлівыя мелодыі, і роднае слова. Іван Кірчук, слынны музыка, 1 лістапада 2013 года, акурат напярэдадні Дзядоўі, вырашыў прадставіць новую аўтарскую праграму “Дарожка мая…”. Яшчэ д­­а самой дзеі нехта паспяшаўся назваць чарговы праект Кірчука “унікальным”. Каб праверыць, ці не перабольшанне гэта, я правяла паўтары гадзіны ў сталічным Палацы прафсаюзаў, на імпрэзе Кірчука. Калі пакідала залу – трапіла ў вір моладзі, якая ўжо “ламалася” на дыскатэку ў тутэйшы ж модны клуб. Скажу адно: нічога больш кантрастнага, несумяшчальнага па эмоцыях даўно не даводзілася адчуваць!

…З самага пачатку дзеі мне ўсё карцела: а чаму ж так упарта завуць Кірчука шаманам? Нейкі штамп? Магчыма…Вось, ён зараз пачынае свой міні-спектакль, размаўляючы з гусямі, вадзянікамі, русалкамі, вітаецца нават з вадой. Язычнік? Ды не, ва ўсіх фрагментах дзеі, якая нібыта маляўнічая сялянская коўдрачка, з простых пасачкаў вытканая, гучаць выразныя хрысціянскія матывы. Кірчук як быццам бы звяртаецца да Бога праз народныя фальклорныя матывы. Такая яна, гісторыя беларускай, ліцвінскай вёскі – амаль увесь час рэлігійная нотка перапляталася з яшчэ дахрысціянскімі ўяўленнямі… Сачыць за Кірчуком, які прама на сцэне замыкаў замову ланцугамі ды замкамі (сапраўднымі, не бутафорскімі!), -- гэта прыкладна тое ж, што сесці ў машыну часу, каб “скінуць” вякоў дзесяць з нашага неспакойнага, тлумнага жыцця-быцця. З усімі гэтымі смарфонамі, кампамі, мабіламі і гэтак далей. Ах, як хочацца, няхай і на некалькі хвілін, але пазбавіцца ад ўсяго гэтага “навароту”…

“Хто мудрэй за мяне, няхай перацягае ўвесь пясок з таго мора, можа, і знойдзе мой ключ”, - таямніча заўважыў музыка. Гэта была толькі першая, мне падалося, уступная частка дзеі. А затым артыст напоўніў залу манументальнага палаца дзіўнымі, чароўнымі, рэдкімі для гарадской айкумены гукамі. Гукамі вясковай цішыні, я так бы вызначыла. Проста музычная спадчына дзядоў, якой па-майстэрску смела, але, адначасова, ашчадна, беражліва карыстаецца маэстра Кірчук – пры сваёй нягучнай сутнасці мацнейшая за самыя сучасныя гукі, што напаўняюць нашыя перапоўненыя мегаполісы.

Далей было яшчэ шмат чаго цікавага. Музыка змог коратка “прабегчыся” па ўсіх важных стадыях, падзеях у жыцці беларускага вяскоўца – ад нараджэння да вяселля, адыходу ў рэкруты, і нават смерць не пабаяўся “зачапіць” Кірчук. Адпаведнае апрананне, у чымсьці гатычны вобраз – і ціхі, іранічны аповед пра тое, што, аказваецца, нашы сельскія продкі ніколі не баяліся Смерці. З маленства чалавечак чуў ад бацькоў, што, па сутнасці, увесь наш шлях на гэтай Зямлі – шлях да скону.

Але як жа трэба праходзіць яго? Марнаваць час у пустых справах? Адрывацца ад каранёў? Забывацца на сваю зямельку? Лірычны герой, якога ствараў на сцэне Іван Кірчук, канешне ж, не анёл і не ідэальны чалавек без заган. Душа яго, хутчэй за ўсё, не трапіць у рай. Але… З малых гадоў і да скону чалавек вясковы кланяецца, просіць блаславення, добрага плёну ад “святой зямелькі, святой зямліцы”. І тое, што яна, карміцелька, адгукаецца, “дыхае” цяплом, адорвае ласкаю… Мабыць, у гэтым – спрадвечны сэнс існавання зямнога працаўніка, шчырага сейбіта.

Але ж… Справе – час і адпачынку – час! На імпрэзе Кірчук падзяліўся сваёй даўняй белай зайздрасцю – маўляў, заўсёды хацеў паіграць на гармоніку, ды ўсё не выпадала… Паспрабаваў нас сцэне, услед за дзядамі, -- як сам казаў, “нешта такое атрымалася, ды яшчэ шмат трэба вучыцца”. Калі ж за сяўбой прыйшло жніво, а потым, паціху, і калядная пара – лідэр этна-трыо “Троіца” даў невялічкі батлеечны спектакль. З чароўнага чырвонага куфра павылазілі розныя цікавыя персаналіі: цыганка-гадалка, чорт, мядзведзь. Па версіі народнай, распавёў Кірчук, некалі вядзьмар ператварыў аднаго ленаватага мужычка, які надта любіў чужыя пчаліныя калоды трэсці, у вечнага нахлебніка, ласага на чужы мёд…

“Сею, сею, засяваю – мудрых продкаў успамінаю”, -- гэтымі словамі нібы падводзіў рысу пад сваім выступам, не зусім звычайным нават для адметнага музыкі, фалькларыста, сам Кірчук. Заўважыў, што “чалавек як свечка – вецер дуне, ён і згасне”. Трапіць пасля ў рай? Наўрад ці, бо “у нашым раю жыць весела, толькі некаму…” Ці не праўда, у гэтых словах хаваецца нешта алегарычнае, прытоенае, але цалкам зразумелае, калі засяродзіцца як след? Адметнасць вясковай, глыбока народнай філасофскай плыні – менавіта ў тым, што яна -- на ўсе часіны, прыдатная для ацэнкі любых абставінаў, сацыяльных калізій. Разважаючы пра нараджэнне і смерць, Кірчук казаў са сцэны: толькі забываючыся на сябе, даруючы іншаму, чалавек знаходзіць… сябе, далучаецца да вечнага жыцця…

…А скончыў і маналог, і дыялог з гледачом нізкім паклонам – продкам-беларусам. За тое, што перадалі ўсю гэтую мудрасць, не згубілі яе, не страцілі. Цяпер трэба камусьці весці рэй гэтага зберажэння далей? Так… Зрэшты, гэта і ёсць “дарожка мая” для Івана Кірчука. Ён прызнаўся, што трохі хваляваўся, рыхтуючы для новай сцэны Палаца прафсаюзаў новую праграму. “Яна – адбітак творчасці, якая жыла доўгія стагоддзі у нашых дзядоў, у беларускіх вёсках, якая, на жаль, цяпер губляецца ў сучасных гарадах”, -- заўважыў музыка.

Кажуць, ён збіраецца ў новую экспедыцыю па беларускіх вясковых прасторах. Не думаю, што зараз будзе лёгка знайсці носьбітаў народнай традыцыі – нашы сёлы згасаюць… Верыцца, аднак, -- лідэр айчыннага музычнага фольку абавязкова знойдзе нешта, вартае быць пачутым на вялікай сцэне. “Дарожка” Кірчука працягваецца. Хай жа надаўжэй…

Фота з Інтэрнэт-сайта festival.vitebsk.by


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Владимир САМОСЮК, кандидат экономических наук:

    – Белорусский доильный робот будет. Над этим мы сейчас работаем. А если говорить о выпойке телят, то роботов, «ответственных» за столь важный участок работы, мы уже сделали и ласково называем их электронными мамами. Когда к станции выпойки подходит теленок, «мама» опознает его и, согласно физиологическим данным «ребенка», дает ему столько молока, сколько необходимо для его нормального роста и развития. Перекармливание и недокармливание исключены.

    ЦИФРА

    8,3 млрд. долларов США

    составила за 2011-2015 годы бюджетная поддержка АПК Беларуси. Такую цифру озвучил в первый день работы 27-й Международной специализированной выставки «Белагро-2017» министр сельского хозяйства и продовольствия РБ Леонид ЗАЯЦ. За это же время валютная выручка от реализации нашего продовольствия за эти годы – 25 млрд. долларов США. «Можно сказать, деньги, которые страна вложила в АПК, работают на государство», – заметил глава Минсельхозпрода. Он, при этом, добавил, что «необходимо вкладывать больше, чтобы больше иметь, но, вместе с тем, разумно, рационально использовать каждый рубль».

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Тунеядка» из Пятаков: «Я не живу за чужой счет, и зарплату мне не обеспечивают налогоплательщики…»

    Татьяна МИГАНОВИЧ (на фото вместе с мужем) из деревни Пятаки Волковысского района написала письмо заместителю председателя Совета Республики РБ Марианне ЩЕТКИНОЙ и рассказала о том, как ее записали в «тунеядцы». В конце письма женщина пригласила Щеткину в гости, чтобы та на себе прочувствовала долю «тунеядца».

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)