ЗЕМЛЯ ЛЮДЕЙ

Іван ПЯЧЫНСКІ: “Дзесяць гадоў мы працавалі самаадана, не прасілі нічога ў дзяржавы… Што атрымалі зараз?”


Чаму энтузіясты, якія аднаўляюць колішнюю рэзідэнцыю Кішкаў і Радзівілаў, выпрошваюць грошы, змагаюцца за жыццё ўнікальнага замкавага комплексу? І чаму ў гэтым ім ніяк не “дапаможа” новая дзяржпраграма “Замкі Беларусі” на 2012-2018 гады?.. За гэтым незвычайным, у чымсьці – адчайным, праектам па адраджэнні замка ў Любчы, на зямлі Наваградчыны, — даўно сачу. І справа не толькі ў журналісцкай цікавасці. Энтузіязм Івана Пячынскага, яго шматлікіх паплечнікаў проста вымушае, калі не матэрыяльна, фізічна, дык маральна “удзельнічаць” у працэсе. Маю цвёрдае перакананне: вопыт такога, з шырокім валанцёрскім рухам, адраджэння замка на Беларусі яшчэ трэба будзе неяк прааналізаваць, каб не згубіць для нашчадкаў. Вось і атрымаўшы запрашэнне на чарговую гадавую справаздачу аб дзейнасці Дабрачыннага фонда “Лючанскі замак”, паспяшалася на сустрэчу…
249 валанцёраў зрабілі свой унёсак

Праўда, пасля справаздачы, што доўжылася амаль тры гадзіны, а ўдзельнікі працягнулі абмеркаванне яшчэ і на вуліцы, – думкі розныя апанавалі. Што гэта было – сустрэча аднадумцаў, вострая дыскусія з канфліктным падтэкстам? Ці проста – рэальная карціна таго, як сёння ў краіне “лёгка” даецца грамадска-карысная справа? Між іншым, не так даўно, урадавай Пастановай № 17 ад 6 студзеня 2012 года, зацверджана Дзяржаўная праграма “Замкі Беларусі”. Здавалася б, энтузіястам кшталту тых, каго аб’яднаў Любчанскі замак, сгуртавала яго будучыня, павінна стаць прасцей… Але ж – куды там! Зрэшты, дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” Іван Пячынскі распачаў справаздачу ўсё ж не з праблем, а з новай інфармацыі, якую ўдалося знайсці, адраджаючы аб’ект. Аказваецца, у Інвентары 1601 года паведамляецца пра трэцюю вежу з купалам, якую меў Любчанскі замак! Яна была крытаю белай бляхай, як і другая, Брамная вежа. Справа ў тым, што раней лічылася: трэцяя вежа была на палову не дабудаваная. І што, аказваецца, чацвёртая вежа была драўляная, таму, мабыць, да гэтай пары не знойдзены яе падмуркі. Значыць, з’явілася падстава для сур’ёзнага асэнсавання далейшых шляхоў па карэкціроўцы агульнай канцэпцыі рэстаўрацыі, з улікам гэтых новых фактаў.

— Што да “абсмечвання”, маю на ўвазе “смету”, ці, па-беларуску, каштарыс, то ў 2011 годзе выканана работ на 970 мільёнаў рублёў, — засведчыў Іван Пячынскі. – Удала папрацавалі, бо летась асвоілі столькі ж сродкаў, колькі за ўсе папярэднія гады аднаўлення. Калі падлічваць прыкладную эфектыўнасць кожнага ўкладзенага рубля… Недзе пад 800 працэнтаў атрымліваецца “рэнтабельнасць”. Дарэчы, вельмі ўдзячныя мы “Прыёрбанку”, што выдаткаваў у мінулым годзе сто мільёнаў рублёў – бадай, самы значны ўнёсак ад гэтай фінансавай установы…

Феномен любчанскага замкавага праекту – у тым, што гэта, па сутнасці, — вялікая валанцёрская справа. Прычым, можна смела казаць, — міжнароднага ўзроўню. Валанцёры з Аўстрыі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Расіі летась пашчыравалі на ніве замкавага адраджэння ў Любчы. А ўсяго, задумайцеся, у мінулым годзе валанцёраў “перавярнулася” на замку – 249! Маладыя людзі без капейкі заробку “паднялі”, да прыкладу, такую патрэбную частку справы, як раскопкі, гідраізаляцыя падмуркаў Кутняй вежы.

— Замак не дае нам і хвілінкі заспакаення! – Іван Пячынскі, як заўсёды, літаральна “дыхае” справай свайго жыцця і перадае свой жа імпэт моладзі. – Здавалася, добра даследавалі Брамную вежу… А падчас працы высветлілася: былі на ёй некалі гзымсы (карнізы) — на двух узроўнях, кожны — даўжынёю па 40 метраў. З гэтым давялося таксама павазіцца – менавіта справа з гзымсамі адняла досыць шмат часу, які можна было бы “пусціць” на іншыя работы. Але ж такая ўвага да дэталяў – нашае, калі хочаце, крэда. Не можам рабіць цяп-ляп: нашчадкі не даруюць такіх адносінаў да спадчыны!

Дарэчы, акцэнтуе Пячынскі, энтузіясты-адраджэнцы вельмі адказна падыходзяць да кожнага праектнага рашэння. Выконваецца наступная працэдура: спачатку рашэнне прымаецца большасцю галасоў у межах архітэктарскай групы з сямі чалавек, спрэчныя пытанні высвятляюцца з дапамогай спецыялістаў-рэстаўратараў. Афармляецца пратакол з подпісамі, затым — прынятае рашэнне разглядаецца навуковым кіраўніком праекта.

Патрэбна агульная канцэпцыя і праектна-каштарысная дакументацыя. А сродкаў на іх распрацоўку — няма…

Дзіўная рэч: колькі дзесяткаў гадоў, да ініцыятывы энтузіястаў з Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”, гэты аб’ект культурна-архітэктурнай спадчыны на Беларусі… фактычна нікому не быў патрэбен.

— Мы, распачынаючы амаль дзесяць гадоў таму вялікую дабрачынную працу, — разважаў на справаздачы Іван Пячынскі, — шчыра марылі пра той светлы дзень, калі з’явіцца праграма кшталту “Замкаў Беларусі”. І мы, нарэшце, перастанем клянчыць, выпрошваючы капейкі на самае неабходнае! Вы ведаеце, колькі трэба фінансавых і чалавечых намаганняў — для распрацоўкі адной толькі праектна-каштарыснай дакументацыі, якую сёння патрабуюць ад жабрачага фонду? Нашы магчымасці абмежаваныя, таму распрацоўваем дакументацыю па кавалках, паэтапна — у межах магчымасці і дабрачыннасці арганізацый, спецыялістаў, якія дапамагаюць справе адраджэння Любчанскага замка. Атрымоўваецца, што наша ж ініціятыва… каральная? Чаму ў дзяржаўнай праграме не запланаваныя сродкі хаця б на распрацоўку праектнай дакументацыі? Ці ж не добры варыянт, каб яе заказаў і прафінансаваў Навагрудскі райвыканкам? А мы, са свайго боку, — выканаем працу? Зрэшты, каму, чаму найбольш патрэбен адноўлены Любчанскі замак? Той зямлі, на якой ён стаіць і тэрыторыі, якая можа мець ад яго рэальныя турыстычныя даходы!

Слухаючы Пячынскага, злавіла сябе на думцы: а, можа, для райвыканкама — зашмат замкаў, і сродкі з Любчанскага замка забралі, перакінулі на больш “блізкі”, Навагрудскі?

Туды, дзе і конь яшчэ не валяўся, сродкі — падкінуць

— Дзевяць гадоў мы працавалі самастойна, самааддана, — канстатуе з горыччу Іван Пячынскі. – Не прасілі нічога ў дзяржавы, чыноўнікаў. Што атрымалі зараз? Дапамогу? Хіба – у маральным плане-кантэксце, не болей. Выходзіць, заўважце, што, згодна з Дзяржпраграмай “Замкі Беларусі”, Дабрачынны фонд “Любчанскі замак”, пасля Навагрудскага райвыканкама, прызначаны другім адказным выканаўцам за аднаўленне аб’екта. Цікава, а чаму ніхто не пытаецца, ці здольныя мы і далей цягнуць гэты воз? Колькі яшчэ імпэту засталося ў тых жа валанцёраў?

Занепакоенасць дырэктара фонду зразумець можна. Пячынскі нават паставіў пытанне перад тымі ж валанцёрамі рубам, улічваючы, што дзейнасць фонду на 80 адсоткаў залежыць ад іх ўдзелу. Іван Антонавіч запытаўся, ці можа фонд і далей разлічваць на дапамогу шчырай, стараннай, неабыякавай моладзі? Хлопцы, дзяўчаты запэўнілі: яны не кінуць справу на палове шляху!

Слухаеш прыгожых, разумных, крэатыўных людзей – і сорамна становіцца за дзяржаву, яе падыходы да рэалізацыі той жа праграмы “Замкі Беларусі”. Безумоўна, вельмі патрэбнай, аде – каму? Чыноўнікам — для самасправаздач? Ці, усё ж, справе адраджэння нацыянальнай замкавай спадчыны? Ад яе на сёння засталося не так і шмат. Калісьці на беларускіх землях было пад 150 замкаў! Цяпер – у той жа дзяржпраграме сказана пра работы на 38 аб’ектах.

Чыноўнік прывыкае, што нехта абавязкова зробіць?

— Хутка, спадзяюся, адзначым дзесяцігоддзе, як пачалі ратаваць замак у Любчы, — так разважае Уладзімір Гілеп, былы намеснік міністра культуры Беларусі, старшыня Апякунскай рады Дабрачыннага фонда “Любчанскі замак”. – Заўважце, справу распачала грамадскасць. На той час, у 2003 годзе, пра замкі Беларусі мала хто думаў сур’ёзна, з перспектывай – не толькі пра захаванне спадчыны, але і пра ўключэнне адноўленых збудаванняў у турыстычны абарот. Што змянілася ў стаўленні дзяржавы, чыноўнікаў з цягам часу? На мой асабісты погляд, пачалі… прывыкаць, што нехта нешта робіць на замку, і дзякуй Богу?

— Справа, зрэшты, у тым, што на дзяржаўным узроўні трэба вучыцца кансалідаваць, канцэнтраваць, накіроўваць сродкі на сапраўды перспектыўныя аб’екты! – перакананы былы намеснік міністра культуры Беларусі. — Вось мы абмяркоўвалі, што зроблена на Любчанскім замку ў 2011 годзе… Лічу, трэба правесці падобныя справаздачы па Мірскім, Нясвіжскім замках, па сядзібе ў Чырвоным Беразе, што на Жлобіншчыне. Каб абагульніць, скарыстаць потым напрацаваны вопыт, засцерагчыся ад нейкіх памылак – іх хапае, дарэчы ў час аднаўлення айчынных замкаў. Але, пэўна, трэба глядзець праўдзе ў вочы: разлічваць на тое, што зараз дзяржава знойдзе мільярды рублёў і “кіне” іх менавіта на Любчанскі замак, не выпадае…

Мяжа дабрачыннасці і “упартыя” нормы

— Трэба разумець – ёсць мяжа ўсялякай дабрачыннасці! – кажа дырэктар фонду. –- Пакуль атрымліваецца парадаксальная сітуацыя: сродкамі, хай і невялікімі, замку ў Любчы дапамагаюць як раз тыя, у каго… грошай нават для сябе малавата! Але ж – дапамагаюць, бо разумеюць – не хлебам адзіным... Да прыкладу, на сённяшні дзень самую вялікую спонсарскую дапамогу фонду аказвае ОАО “Цэнтр па рэгенерацыі культурных ландшафтаў і тэрыторый”, за што літаральна кленчу перад дырэктарам Кропатавым. І гэта пры тым, што мы павінны плаціць яму, бо ён з’яўляецца навуковым кіраўніком.

Пячынскі шчыра прызнаецца, што яму ўжо брыдка звяртацца ў праектныя ўстановы, якія дапамагаюць фонду. Таму, што яны самі ледзьве зводзяць канцы з канцамі і нават не заўсёды своечасова выплочваюць сціплы заробак сваім супрацоўнікам. Чаму б не падтрымаць іх? Ці, хаця б, кампенсаваць грашова хоць за частку таго, што ўжо зроблена?

— Не хочацца думаць – тут “спее” нейкае дыскусійнае супрацьпастаўленне – маўляў, ёсць энтузіясты, а ёсць – Мінкульт, які не на баку інтарэсаў справы, — заўважыла Аксана Сматрэнка, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. – З 2003 года мы – разам з гэтым праектам, хоць і даводзілася спрачацца, нешта высвятляць, але ж – ішлі наперад, вось што галоўнае! Ёсць нормы, працэдуры, якія нельга абысці! Пры аднаўленні любога беларускага замка… Трэба, каб меліся праектная дакументацыя і каштарыс. Ад органаў мясцовай улады павінен быць запыт аб дазволе на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі…

Усё ўпіраецца, лічыць Аксана Сматрэнка, у пакуль не акрэсленую дакладна пазіцыю улад Навагрудчыны. Мясцовыя чыноўнікі не знайшлі яшчэ шляхоў функцыянальнага, канцэптуальнага выкарыстання… замка. Але ж, у такім выпадку, закрадваецца сумненне – ці баліць наогул у мясцовых чыноўнікаў галава пра ўнікальны аб’ект?

Бурныя дыялогі з прадстаўнікамі аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама

Мяне ў пэўны момант літаральна “паглынула” дыскусія вакол рэалізацыі, безумоўна, важнай і патрэбнай праграмы. Разам з тым, склалася ўражанне, што прадстаўнікі Навагрудскага райвыканкама, якія, дарэчы, упершыню прысутнічалі на падобнай справаздачы, нібыта… з неба зваліліся. І толькі тое і рабілі, што сыпалі соль на раны, засмучваючы яшчэ больш і так заклапочаных, устрывожаных энтузіястаў. Замест таго, каб выказаць падзяку выланцёрам за іх дабрачынную працу, растлумачыць, чаму райвыканкамам узгоднена праграма аднаўлення Любчанскага замка толькі за сродкі, якія павінен знайсці, прыцягнуць дабрачынны фонд…

Нарэшце, лагічным было б атрымаць адказ ад навагрудскіх чыноўнікаў і яшчэ на адно пастаўленае пытанне: чаму ніхто не папытаўся ў фонда, ці зможа ён пацягнуць гэты воз і адрадзіць замак да 2018 года? Прывяду далей тое-сёе з бурных дыялогаў — высновы рабіце самі...

Спачатку Яна Марчук, валанцёр, дыпламаваны інжынер садова-паркавага будаўніцтва, якая тры гады займаецца даследаваннем Любчанскаг парку, працуе над праектам яго аднаўлення, абурылася. Дзяўчыну ўсхвалявала заява спецыяліста аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Алы Забаўскай, што “Любчанскі парк не захаваўся, не з’яўляецца каштоўнасцю, наогул, небяспечны, а вакол жа — жывуць людзі...” Аказалася, што спадарыня Забаўская не ведала нічога (!) пра колішнія рашэнні Гродзенскага аблвыканкама аб захаванні парка. І пра тое, што з сакавіка 2011 года ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта разглядаецца пытанне аб наданні парку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Яна Марчук эмацыянальна, пераканаўча адзначыла:

— Замкавы рэгулярны ліпавы парк у Любчы – адзін з нямногіх падобных, якія захаваліся яшчэ на Беларусі! Ён яшчэ шмат гадоў паслужыць развіццю турыстычнага патэнцыялу Любчы. Уяўляе сабою досыць адметны тып нямецкіх кананічных садоў, сфармаваны сістэмай алей вакол дзядзінца старажытнага замка і фальварка. У пачатку 20 стагоддзя ўладальнікі замка, Фальц-Фейны, дапоўнілі парк экзатычнымі дрэвамі. Няўжо трэба вынішчыць парк, які, разам з адноўленым замкам, стаў бы месцам прытоку турыстаў на зямлю навагрудскую?! Парк захаваўся на 70 адсоткаў… Мы будзем змагацца за яго і далей!

Чаму яшчэ ёсць падстава – зберагчы, а не высекчы парк? Выконваючы абавязкі начальніка аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Сямён Новік адказаў так:

— Можа, парк і мае вялікую каштоўнасць… Але ён не знаходзіцца на балансе райвыканкама! Гэта значыць — нявызначана дагэтуль, хто ж з’яўляецца ўласнікам гэтых “зялёных насаджэнняў”. Маем такое права, дарэчы, толькі на палац і флігель. А калі аб’ект не стаіць на ўліку афіцыйна, то з ім вельмі складана працаваць.

Сямён Новік дадаў, што сам замак (як я зразумела, вежы і абарончыя збудаванні?) пакуль таксама не мае ўласніка. На што чальца праўлення фонду, гісторык, прававед Міхаіл Плескачоў слушна, трапна адзначыў: “Вось як адновім замак — уласнік знойдзецца хутка!”

Аксана Сматрэнка паабяцала, што са статусам парка ўсё ж вызначацца — на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Навукова-метадычнай рады пры Мінкульце.

Абурэнне прысутных выклікала і заява Алы Забаўскай, што дабрачынным фондам вядуцца рэстаўрацыйныя работы без праектна-каштарыснай дакументацыі, і што надалей ёю, як адказнай супрацоўніцай за ахову помнікаў, будзе выпісана прадпісанне на забарону работ. На што Іван Пячынскі адказаў:

— Адказным выканаўцам рэстаўрацыі Любчанскага замка з’яўляецца Навагрудскі райвыканкам. А гэта значыць, што ў Вас (!) няма праектна-каштарыснай дакументацыі… Атрымліваецца, адначасова — менавіта Вы ўзгаднілі праграму, у якой не прадугледжаныя сродкі ні з мясцовага, ні з рэспубліканскага бюджэтаў? І як можаце патрабаваць ад фонда каштарысную документацыю, калі рашэннем Навагрудскага райвыканкама, з-за адсутнасці фінансавання, фонду дазволена выконваць працы гаспадарчым чынам (гэта значыць — без распрацоўкі каштарысаў)? А што тычыцца праектнай дакументацыі, то на тыя работы, што намі выконваюцца, яна ёсць і кожны год пад гэтую працу райвыканкам ад Міністэрства культуры атрымлівае дазволы. Фонду ж — накіроўваюцца копіі гэтых дазволаў... Не зразумела, чаму Вам пра ўсё гэта невядома? І чаму не былі зробленыя прадпісанні, калі развальваліся Кутняя і Брамная вежы, зацякаў флігель, як зараз — зацякаюць карнізы палаца? Чаму няма аніякіх “прадпісанняў” на незаконныя пабудовы, што перашкаджаюць запланаваць раскопкі?..

…Не ведаю, як Вам, паважаны чытач, мне ж — падалося, што супрацоўнікі выканкама не былі падрыхтаваныя да абмеркавання балючых, праблемных пытанняў з людзьмі, якія ужо десяты год б’ юцца за Любчанскую каштоўнасць. Між тым, па логіцы, раённым чыноўнікам першым трэба непакоіцца, каб захаваўся той жа парк?

— Адзінае, што ў маіх асабіста сілах, (і цяпер ужо гэта складана Пячынскаму забараніць – І.Г.) – працягваць далей даследаванні, аднаўленне Любчанскага замка, — з непрыхаваным сумам у голасе зазначае, у адказ на чыноўніцкія рэплікі, дырэктар фонду “Любчанскі замак”…

“Каб людзьмі звацца…”

— Навошта мы так бурна дыскутуем? – падсумаваў чальца Апякунскай рады фонда першы прарэктар Установы адукацыі "Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава" Уладзімір Красоўскі. — Толькі дыялог, канструктыўнае супрацоўніцтва дапамогуць завяршыць справу, якую распачалі дзеля таго, каб будучыя пакаленні беларусаў маглі смела “людзьмі звацца”…

Дадам да слоў Уладзіміра Іванавіча Красоўскага толькі адно: па ўсім відаць, рэалізацыя дзяржпраграмы “Замкі Беларусі” не чакаецца лёгкай…

На здымку: так зараз выглядае замак у Любчы – ён адраджаецца насуперак усім перашкодам…


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Беларуси:

    – Стоит вопрос: надо ли сегодня Беларуси производить значительно больше сельхозпродукции, чем сейчас? Мы не будем форсировать это, потому что продать тяжело. Вы видите, как мы пробиваемся на китайский рынок, диверсифицируем продажи продовольствия по всему миру, чтобы не зависеть от одного российского рынка. Мы идем во все точки для того, чтобы продать то, что мы сегодня производим с избытком…

    ЦИФРА

    1,15 млн т зерна вместе с кукурузой (при плане 1,5 млн т)

    получили аграрии Гродненщины по итогам 2018 года. Об этом сообщил губернатор региона Владимир КРАВЦОВ, докладывая Президенту Александру ЛУКАШЕНКО во время визита последнего в Гродно в октябре.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Белорусские фермеры не готовы работать с торговыми сетями, но покупатели будут искать органик продукты в гипермаркетах

    Только 43,2 процента белорусов осведомлены, что такое органические продукты и чем они отличаются от обычных. Основная часть информированных покупателей, в первую очередь, будет искать такую еду на полках гипермаркетов. И лишь 10% – заказывать на интернет-сайтах. Такие любопытные данные получены в ходе социологического исследования, которое провели в текущем году, по заказу Центра экологических решений (ЦЭР), специалисты Информационно-аналитического центра при Президенте Республики Беларусь. www.agrolive.by побывал на презентации результатов, организованной в Минске.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)