ЗЕМЛЯ ЛЮДЕЙ

Яшчэ не горад, але і не вёска


Колькі мястэчак налічвалася ў Беларусі? Якія з іх найстаражытнейшыя? Дзе з цягам часу прапісаўся горад чатырох рэлігій? У якім мястэчку і да нашых дзён захавалася ўнікальная сярэднявечная планіроўка? Адправімся ў навуковую вандроўку ў часе і прасторы…

Навуковая дынастыя

Цыкл работ Ганны ЦЯПКОВАЙ «Эвалюцыя беларускіх мястэчак і іх сучасны стан» ахоплівае гісторыка-этнаграфічныя аспекты эвалюцыі беларускіх мястэчак (ад часу ўваходжання ў склад Расійскай імперыі да афіцыйнай ліквідацыі статусу мястэчка), а таксама тэндэнцыі іх сучаснага развіцця.

За час навуковых экспедыцый Ганна сустрэлася з дзесяткамі мясцовых краязнаўцаў, наведала рэгіянальныя музеі, архівы. Ёй пашчасціла пагутарыць з самабытнымі майстрамі-рамеснікамі, чые вырабы вядомыя далёка за межамі Беларусі. Уласныя этнаграфічныя матэрыялы ляглі ў аснову яе навуковага даследавання. Дарэчы, звязаць сваё жыццё з навукай Ганна вырашыла па прыкладзе сваёй маці Таццяны Канстацінаўны: яна фалькларыст, займаецца вывучэннем традыцыйнай народнай культуры.

Архітэктурны каларыт мінулага

Галоўным планіровачным цэнтрам тыповага мястэчка лічылася гандлёвая плошча. Традыцыйна-гістарычная забудова была з прасторным брукаваным пляцам і гандлёвымі радамі, а таксама каменнымі дамамі-крамамі рамеснікаў, на тагачаснай плошчы месціліся іншыя грамадскія будынкі. Такія планіроўкі добра захаваліся да нашага часу ў Гальшанах, Юрацішках, Варанянах, Дзятлаве, Ракаве, Івянцы, Міры, Далгінаве, Трабах. Жылыя дамы ўздоўж вуліц і дарог маюць, як правіла, невялікія двары з гаспадарчымі пабудовамі – адрынамі, лазнямі і г.д. Драўляныя будынкі абабіты і ўпрыгожаны разьбяной ліштвай і іншымі элементамі дэкору.

Мястэчкі ў Беларусі развіваліся з ХV да сярэдзіны ХVII ст. Ужо тады буйных было каля 250, а малых – значна больш. На думку С. АЛЕКСАНДРОВІЧА, на землях ВКЛ магло быць больш за 900 гарадоў і мястэчак. Апошнія ўяўлялі сабой своеасаблівы тып паселішчаў, які спалучаў у сабе як сельскія, так і гарадскія рысы. Яны выконвалі функцыі эканамічных, адміністрацыйных і культурных цэнтраў.

Паміж мястэчкамі на ўсходзе і захадзе Беларусі выразна прасочваюцца адрозненні. «Ва ўсходніх беларускіх мястэчках не заўсёды была плошча. Яе нярэдка замяняла пашырэнне вуліцы з кірмашом. У цэнтры паселішча знаходзілася царква (нярэдка ў суседстве з касцёлам), а таксама дамы-крамы рамеснікаў і гандляроў, якія нагадвалі вясковае жыллё. Большасць вуліц былі без тратуараў і асвятлення. Ва ўсходніх рэгіёнах быў надзвычай развіты сялянскі сектар эканомікі і практычна цалкам адсутнічалі прамысловыя прадпрыемствы», – распавядае Г. Цяпкова.

Структуры ж мястэчкаў заходняй часткі Беларусі была ўласцівая ўрбаністычная скіраванасць. Тут вызначальную ролю ў вытворчым працэсе ігралі млыны, бровары, крупадзёркі. Гэта характэрна для мястэчкаў Радзівілаў (шкляная мануфактура ва Урэччы, тэкстыльная – у Целяханах), а таксама Сапегаў (мануфактура ў Ружанах). Заходнія беларускія мястэчкі мелі выгляд невялікіх добраўпарадкаваных гарадоў з брукаванымі плошчамі, на якіх звычайна знаходзіліся культавыя будынкі, а таксама размяшчаліся гандлёвыя рады, мясцовая ўправа, жылыя дамы рамеснікаў і гандляроў.

Тэрытарыяльнае размяшчэнне мястэчак было нераўнамерным. У ХV – першай палове ХVI ст. вялікая колькасць іх прыходзілася на заходнія землі Беларусі (Навагрудчына, Брэстчына). Ва ўсходніх раёнах (Мінскае, Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы), дзе па прычыне меншай шчыльнасці насельніцтва эканоміка была развіта адносна слаба, мястэчкі пачалі ўзнікаць значна пазней.

Горад чатырох рэлігій

Мястэчкі адрозніваліся поліэтнаканфесіянальнай структурай насельніцтва, перавагу складалі беларусы і яўрэі. У шматлікіх мястэчках пражывалі таксама палякі, рускія, украінцы, татары, літоўцы, немцы, цыгане.

«Адно з самых цікавых і ўнікальных у гэтым плане Іўе – горад чатырох рэлігій. Тут на працягу многіх стагоддзяў суседнічаюць праваслаўныя, каталікі, іўдзеі і мусульмане. У 2012 годзе на цэнтральнай плошчы горада ўстанавілі манумент «У гонар сяброўства і адзінства чатырох канфесій Іўеўшчыны». Гэта чатыры стэлы, кожная з якіх павернута ў бок галоўнага культавага збудавання ўказанай рэлігіі», – заўважае Г. Цяпкова.

Як сведчыць гісторыя, у мястэчках будавалася вялікая колькасць унікальных па сваёй архітэктуры, ландшафтных рашэннях, духоўным напаўненні велічных палацаў і магнацкіх сядзіб. Сярод тых, што захаваліся да нашых дзён, – палац Пацёмкіна ў Крычаве, а таксама палацы ў Чарнаўчыцах, Пружанах, Жамыслаўлі, Снове; сядзібы Чапскіх у Прылуках і Станькаве, Агінскіх у Залессі, Іллі Рэпіна ў Здраўнёве і інш. У мястэчках, якія мелі Магдэбургскае права, будаваліся ратушы, якія надавалі адметны каларыт архітэктурнаму абліччу гэтых паселішчаў.

«Падчас экспедыцый у Шклоў і Слонім я з цікавасцю вывучала ратушы, якія прайшлі праз рэстаўрацыю. Найвялікшае ўражанне зрабіла Чачэрская ратуша канца XVIII ст., якая мае незвычайнае архітэктурнае рашэнне: замест адной у яе – пяць вежаў і ўсе яны драўляныя», – адзначае Ганна.

У першай палове ХХ ст. такая адміністрацыйная адзінка, як мястэчка, была ліквідавана. Частка з іх набыла статус горада, іншая – пасёлкаў гарадскога тыпу. Некаторыя перайшлі ў разрад вёсак. З 2005 года многія былыя мястэчкі ператвораны ў аграгарадкі…

Алена ПАШКЕВІЧ, “Навука”

Фота з архіва Г. Цяпковай

Візітная картка

Ганна Цяпкова – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук – правяла больш за 20 экспедыцый, даследуючы беларускія мястэчкі. Нядаўна яна стала лаўрэатам прэміі НАН Беларусі для маладых вучоных імя Усевалада Ігнатоўскага.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Андрей МУЗЫКА, зав. лабораторией разработки интенсивных технологий производства молока и говядины НПЦ НАН Беларуси по животноводству:

    – Чтобы поднять производство говядины в нашей стране, и главное – повысить доступность, снизив цену на нее, – необходимо создать систему серьезных государственных дотаций, преференций. Как это сделано, и уже давно, на Западе. Материальный стимул должен работать в первую очередь. Тогда уповать можно будет не только на крупные комплексы-откормочники, доставшиеся в наследство со времен СССР, а и на предприимчивого частника.

    ЦИФРА

    31 Br в месяц

    составит в 2022 году и в дальнейшем обязательный платеж для субъектов агроэкотуризма, работающих на территории Республике Беларусь. Для сравнения: ранее им нужно было уплачивать в бюджет 58 Br (две базовых величины) в год.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Треть белорусов не против, чтобы их материальное положение в 2022-м улучшилось

    По результатам социологического опроса населения страны в возрасте 18 лет и старше, проведенного в декабре 2021 года методом телефонного интервью, сотрудники Института социологии выяснили, чего ожидают жители Беларуси от 2022 года.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)