ЗЕМЛЯ ЛЮДЕЙ

Беларусь – краіна дойлідаў


Сёлета ў Выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі». Яе аўтар – доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Тамара ГАБРУСЬ (на здымку) расказала газеце “Навука” пра адметнасць выдання і паказала ўнікальныя фотаздымкі збудаванняў.

Кніга знаёміць чытачоў з драўляным сакральным дойлідствам Беларусі. Тамара Віктараўна, вы разглядаеце помнікі храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульную культурную спадчыну беларускага народа. У цэнтры ўвагі – архітэктурны кампанент забудоў. Раскажыце аб разнастайнасці храмаў. Што паміж імі ёсць агульнага і непадобнага?

– Навуковае даследаванне вялося ў адпаведнасці з планавым заданнем на 2015–2020 гг. «Архітэктурная і гісторыка-культурная спадчына ў развіцці традыцый і культурнай ідэнтычнасці Беларусі» адзела архітэктуры нашага Цэнтра. Кніга прысвечана краіне дойлідаў. Менавіта «дойліднай Беларуссю» называў наш край народны паэт Рыгор БАРАДУЛІН. Слова «дойлід» мясцовага паходжання і азначае майстра-будаўніка, які працуе з дрэвам. Наогул, у беларускай культурнай спадчыне адзін з галоўных носьбітаў этнічнай традыцыі – бясспрэчна, драўлянае дойлідства, роўнага якому па мастацкіх якасцях цяжка знайсці. На думку Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА, «драўляныя дзівы – гэта тое, калі звычайная мужыцкая сякера можа паспрачацца з разцом Фідзія».

Драўлянае сакральнае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі – унікальны культурны феномен, які мае складаны гістарычны лёс і мастацкую адметнасць. З прычыны геаграфічнага знаходжання нашай краіны ў самым цэнтры Еўропы і, адначасова, на памежжы гісторыка-культурных арэалаў Усходу і Захаду для яе надзвычай важным з’яўляецца пытанне ўзаемадзеяння шматвектарных культурных уплываў і, пры гэтым, захавання нацыянальнай самабытнасці. Гэтае пытанне стала асабліва актуальным на пачатку ХХІ ст. у сувязі з сучаснымі працэсамі глабалізацыі і сацыяльна-палітычнымі задачамі, што патрабуюць выпрацоўкі агульнанацыянальнай ідэі (ідэалогіі). Сёння ўзрастае інтарэс да вывучэння традыцый нацыянальнай культуры.

Каштоўнасць архітэктурнага твора, як вядома, вызначаецца гарманічным спалучэннем у ім карыснасці, трываласці і прыгажосці. Аднак спецыфіка храмабудаўніцтва дапоўнена яшчэ глыбокай рэлігійнай семантыкай, якую раскрывае нам мова архітэктурных форм. Слова «храм» паходзіць ад хорама, дома гаспадара. Базіліка азначае – дом цара, пазней Цара Нябеснага. Пэўную сімволіку ўтрымліваюць аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі святынь: купалы, галоўкі, ярусныя вярхі і іх колькасць. Паколькі інтарэсы грамадства ў эпоху феадалізму абавязкова выступалі ў «рэлігійнай вопратцы», сацыякультурныя праявы найбольш яскрава адбіліся ў гістарычным развіцці сакральнай архітэктуры. З прычыны свайго найвялікшага глыбока народнага крэатыўнага патэнцыялу менавіта драўлянае храмабудаўніцтва Беларусі ХVII–ХVIII стст. у найбольшай ступені ўспрыняла і адлюстравала тагачасныя мастацка-стылявыя тэндэнцыі і гісторыка-канфесійныя працэсы. Сакральныя збудаванні ў дрэве звычайна спалучалі старазапаветныя і новазапаветныя рэлігійныя каноны, этнічныя традыцыі і сацыяльна абумоўленыя навацыі свайго часу. Па сутнасці, яны знаходзіліся на памежжы традыцыйнага народнага і прафесійнага майстэрства.

Культавыя пабудовы ніколі дакладна не паўтораць адна другую, але маюць агульныя рысы, сфарміраваныя кананічнай семантыкай канфесіі, устойлівымі будаўнічымі традыцыямі канкрэтнага рэгіёна і эстэтычнымі ўяўленнямі свайго часу.

У чым яшчэ адметнасць кнігі?

– У кнізе прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння. Разглядаецца культуратворчая місія ўніяцкіх цэркваў. На вокладку вынесены здымак былой уніяцкай Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Рамель Столінскага раёна, якая, на шчасце, захавала аўтэнтычнае гонтавае пакрыццё.

Адзначаецца, на жаль, рэгрэс нацыянальных традыцый драўлянага храмабудаўніцтва Беларусі ў часы Расійскай імперыі, савецкі і постсавецкі перыяды, што знайшло адлюстраванне і ў новай кнізе. У ёй же – перспектыўныя магчымасці творчага выкарыстання нацыянальнай будаўнічай традыцыі ў сучаснай сакральнай архітэктуры.

Вывучэнню архітэктуры драўляных святынь Беларусі я прысвяціла амаль паўстагоддзя. Выказваю ўдзячнасць усім навукоўцам, фотамастакам, краязнаўцам і аматарам драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва Беларусі, чые навуковыя і графічныя матэрыялы выкарыстаны для распрацоўкі пастаўленых задач.

Гутарыла Юлія ЯЎМЕНЕНКА, «Навука»

На здымку: Спаса-Праабражэнская царква ў Порплішчы Докшыцкага раёна – яскравы прыклад айчыннага драўлянага дойлідства.

Фота з асабістага архіва Т. Габрусь


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр КОЗОРЕЗ, начальник отдела охотничьего хозяйства Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь:

    – В своей деятельности пытаемся найти разумный баланс между развитием туризма и природоохранной деятельностью. Пока те же экотропы у нас созданы не в каждом лесхозе, но есть довольно раскрученные, хорошо посещаемые. Из крайних появившихся – отмечу такую тропу в Копыльском районе. Важно, чтобы подобные объекты были под постоянной опекой и приглядом со стороны энтузиастов из лесхозов…

    ЦИФРА

    На более чем Br280 млн сельхозпродукции

    закупили за январь-июль белорусские кооператоры. Об этом сообщила сегодня на пресс-конференции В БЕЛТА начальник управления заготовок Белкоопсоюза Оксана СКИНДЕР.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Апошні званок у… верасні: у Камянецкім раёне больш няма адзінай школы з беларускай мовай навучання

    Змаганне за яе цягнулася больш за два гады. Каб захаваць Амельянецкую школу (на здымку), месцічы сабралі больш за тысячу подпісаў пад адмысловай петыцыяй, зваротам да кіраўніцтва мясцовага райвыканкама, піша @belsat (тэкст звароту гл. ніжэй). Але ўсё ж школу, якая працавала больш за 40 гадоў, сёлета зачынілі.?

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)