ЗЕМЛЯ ЛЮДЕЙ

Да 2025 года 1,8 млрд чалавек у свеце адчуюць абсалютны дэфіцыт вады


Сёлета Сусветнаму дню барацьбы з апустыньваннем (адзначаецца 17 чэрвеня) і Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем спаўняецца 25 гадоў. Як падкрэсліў Андрэй КУЗЬМІЧ, намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды у час правядзення 13 чэрвеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прэсс-канферэнцыі, юбілейны год праходзіць пад лозунгам “Вырасціць будучыню разам!”. А непасрэдна канвенцыя грунтуецца на 3 асноўных напрамках. Што хвалюе на гэты конт эколагаў, аграрыяў і не толькі – высветліў www.agrolive.by...

3 напрамкі высілкаў

 Першы напрамак – зямельныя рэсурсы і засуха. Да 2025 года 1,8 млрд чалавек у свеце адчуюць абсалютны дэфіцыт вады. А 2/3 насельніцтва нашай планеты апынуцца ва ўмовах яе недахопу. ААН вызначае гэтую сітуацыю як складанае стыхійнае бедства, якое павольна распаўсюджваецца па свеце, са значным негатыўным сацыяльным, эканамічным, ідэалагічным уздзеяннем. Што прыводзіць да пэўных негатыўных наступстваў – большай колькасці смяротных выпадкаў, вымушаных перамяшчэнняў людзей ў параўнанні з іншымі стыхійнымі бедствамі.

Другі напрамак – зямельныя рэсурсы і беспека чалавека. Да 2045 года каля 135 млн чалавек на Зямлі пакінуць свае родныя мясціны з-за апустыньвання. Таму дасягненне нейтральнага балансу дэградацыі земляў – з дапамогай аднаўлення дэградаваўшых угоддзяў, пашырэння масштабаў устойлівага кіравання зямельнымі рэсурсамі, паскарэння ініцыятыў у гэтьм кірунку – адзіны магчымы шлях дабіцца ўстойлівасці, бяспекі.

Трэці напрамак – зямельныя рэсурсы і клімат. Тут, на думку ААН, вырашальнае значэнне будуць мець аднаўленне глебаў дэградаваных экасістэм, здольнасць скараціць выкіды парніковых газаў – на 3 млрд тонн у год па ўсім свеце…

Што ў Беларусі?

У нашай краіне комплекс праблем, звязаных з барацьбой з дэградацыяй глебаў, прыняццем мер па іх ахове, рацыянальным выкарыстанні, знаходзіцца пад пастаяннай увагай з боку дзяржавы, – акцэнтаваў Андрэй Кузьміч. – Пры каардынацыі Мінпрыроды працягваецца рэалізацыя Нацыянальнага плана дзеянняў па прадухіленню дэградацыі земляў на 2016-2020 гады. Вынікі працы за 2018-ы такія: рэкультавана 202 унутрыгаспадарчыя кар’еры агульнай плошчай звыш 192 га. А, у прыватнасці, для павышэння ўрадлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў унесена болей чым 47 млн т арганічных угнаенняў. Таксама, каб падтрымліваць аптымальныя рэжымы глебаў, выкананы рэканструкцыя і аднаўленне меліяратыўных сістэм на плошчы звыш 37 тыс га.

Экарэабілітацыя для… тарфянішчаў

У рамках праекта ўрада Рэспублікі Карэя і Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем “Аднаўленне асушаных тарфянішчаў Беларусі” летась у Касцюковіцкім і Чэрыкаўскім раёнах зроблена экалагічная рэабілітацыя тарфянішчаў на агульнай плошчы больш чым 1 тыс га.

“У траўні адбыўся маніторынгавы візіт карэйскіх спецыялістаў і прадстаўнікоў Канвенцыі ААН у Беларусі – у ходзе выездаў на месцы былі высока ацэнены і вынікі гэтага канкрэтнага праекта, і, наогул, намаганні беларусаў у галіне экалагічнай рэабілітацыі тарфянішчаў”, – распавёў А. Кузьміч.

Ён таксама праанансаваў, што такое ж адраджэнне ў 2019 годзе чакае тарфянішчы ў Вілейскім, Гарадокскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Смаргонскім раёнах. Агульная плошча тэрыторый, якія плануецца пусціць пад такую экалагічную рэабілітацыю, перавысіць 7,6 тыс га.

Распрацаваны ў нас нават праект закона РБ аб ахове і выкарыстанні тарфянішчаў. Ужо шырока абмеркаваны грамадскасцю, іншымі зацікаўленымі структурамі.

Найбліжэйшая задача – у ліпені ўнесці яго ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – падсумаваў А. Кузьміч.

Крыніца ілюстрацыі: otrip.ru


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Юлия АЛЕХНО, начальник управления по производству продуктов питания концерна «Белгоспищепром»:

– На сегодня одним из главных направлений в нашей деятельности является создание инновационной, импортозамещающей и экспортно-ориентированной продукции. Ряд соответствующих проектов прямо сейчас реализуется на некоторых предприятиях концерна. Но, к примеру, те же модифицированные крахмалы по-прежнему остаются позицией критического импорта. Очень хочется, чтобы отечественная наука помогла, поспособствовала организации и технологическому обеспечению как минимум одного подобного производства в Беларуси…

ЦИФРА

2 МТК

открыли в Гомельской области в сентябре и октябре – об этом сообщила «Сельская газета».

ГЛАС(З) НАРОДА

Турпотоки нужно забрендировать

Беларусь с начала 2023 года посетило более 4 млн российских туристов. Об этом в Бресте на совместном заседании коллегий Министерства экономики Беларуси и Министерства экономического развития России сообщил заместитель министра спорта и туризма Беларуси Олег АНДРЕЙЧИК, сообщило БЕЛТА.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)