НА КУХНЕ

Як пякуць тарты, кулічы, кексы маладыя сельскія гаспадыні з Шуміліншчыны?


На Беларусі святкуюць Вялікдзень! Па даўняй завядзёнцы, на сталах суайчыннікаў будзе шмат чаго смачненькага. Цікава, а як на вёсцы частуюцца ў гэтыя светлыя дзянькі? Ці захаваліся там традыцыі ласавацца некрамнымі прысмакамі? Неяк журналісцкія шляхі звялі мяне з удзельнікамі раённага конкурсу сярод маладых сем’яў Шуміліншчыны. Гаспадынькі ахвотна раскрылі свае кулінарныя сакрэты, у тым ліку і велікодныя. Хочаце ведаць, як крыху падсаладзіць наша жыццё? Тады слухайце, што робяць у такім выпадку мае новыя знаёміцы… Дарэчы, што выгадна адрознівае іх кулінарныя “разынкі” ад розных там іншых – наяўнасць простых складнікаў. Гэта немалаважна для цяперашняй вясковай гаспадыні. Яна ж, натуральна, не можа, з-за не надта тоўстай кішэні, дазволіць сабе усялякія “марцыпаны”.
Марына Мацюшкова з вёскі Вялікія Ляжні свой рэцэпт куліча так і назвала – “Вясковы” . Трэба ўзяць 4 яйкі, 1,5 шклянкі цукру, 50 грамаў дражджэй, 200 грамаў сметанковага масла, 1,5 кг мукі, 1 пакет ваніліну, разынкі. Перамяшаць усе кампаненты і паставіыць у цёплае месца на гадзіну. Раскласці ў формы і даць яшчэ раз падысці цесту. Выпякаць у духоўцы 40-50 хвілін.

Святлана Бардзюкова з аграгарадка Мікіціха прапануе вясковы варыянт торта “Арабіка”. Робіцца цеста са 3,5 шклянкі мукі, 0,5 шклянкі мёду, 4 яек, 1 шклянкі цукру, 1 чайнай лыжкі соды. На крэм патрабуецца 0,5 літра смятаны, 1 бляшанка варанай згушчонкі, 1,5 шклянкі цукру. Пячом каржы, прапітваем іх крэмам, кладзем слой з тонка парэзаных бананаў і ківі. Зверху торт можна упрыгожыць ляснымі ягадамі.

Наталля Іваноўская, таксама з Вялікіх Ляжнёў, назвала свой фірменны торцік проста – “Наташа”. Трэба ўзбіць 2 яйкі, дадаць адну шклянку цукру, яшчэ раз узбіць. Дадаць адну сталовую лыжку алею, 2 сталовыя лыжкі любога варэння, 0,5 шклянкі халоднай заваркі чаю, насыпаць мукі столькі, як звычайна робіцца для аладак. Выпякаць у духоўцы 35-40 хвілін. Астудзіць, разрэзаць на каржы, прапітаць варанай згушчонкай і ўпрыгожыць бананамі.

Алена Канстанцінава жыве ў вёсцы Язвіна, а гасцей можа запраста пачаставаць “Кексамі ад Кірылкі”. (Так завуць самага меншага Аленінага сыночка, якому няма і двух годзікаў пакуль…). Узбіць 3 яйкі і 1 шклянку цукру, дадаць крыху соды, гашанай воцатам. Мукі трэба сыпаць столькі, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Яго раскладваюць у формы, напаўняючы крыху больш чым напалову, затым кладзецца кавалачак шакаладу, які прыгортваецца цестам. Ставяцца кексы ў разагрэтую духоўку на хвілін 30. Гатовыя вырабы можна паліць растопленым шакаладам…

Жыхарка аграгарадка Светласельскі Наталля Броўкіна вядомая сваім фірменным торцікам “Марская пена”! Складнікі для цеста: 3 яйкі, 1 л кефіру, 2 чайныя лыжкі соды, дадаць мукі так, як на аладкі, 250 грамаў сметанковага масла, 1 шклянка цукру. А крэм робіцца так: узбіваюцца 150 грамаў смятаны і бляшанка згушчонкі. Цеста раздзяліць на дзве часткі, выпякаць у духоўцы 40-50 хвілін. Астудзіць. Прапітаць крэмам, зверху ўпрыгожыць з дапамогай кандытарскага шпрыца ўзорамі і пасыпаць шакаладам.

Надзея Ціханавец з аграгарадка Крывое Сяло рыхтуе куліч “Бабулін”. Бярэцца 50 грамаў дражджэй, 200 грамаў цукру, 500 грамаў малака, 1 кг мукі, 3 яйкі, разынкі, курага, крыху солі. Дрожджы развесці ў невялікай колькасці цёплага малака. Дадаць усе астатнія кампаненты, апрача разынак і курагі. Добра перамяшаць і паставіць у цёплае месца на 1-2 гадзіны. Пакласці ў цеста разынкі і курагу. Выкласці цеста ў змазаныя формы, напалову запоўніць. Верх змазаць жаўтком. Выпякаць у духоўцы 40-50 хвілін.

Юлія Богдзя, у сваю чаргу, таксама адмыслова пячэ куліч “Па-мішневіцку” (ад назвы аграгарадка Мішневічы, дзе жыве маладая гаспадынька). 80 грамаў дражджэй распусціць у 1 літры цёплага малака, дадаць тры яйкі, 250 грамаў маргарыну, 2 шклянкі цукру і 1,5 кг мукі. Цеста павінна падыходзіць 3-4 гадзіны. Выпякаць у духоўцы 40-50 хвілін.

Марына Раманятава -- з аграгарадка Слабада – не пужаецца, калі на ганку раптам з’яўляецца госць. Тым больш, калі гэта адбываецца на Вялікдзень… У Марыны будзе чым пачаставаць! Свой варыянт куліча яна так і назвала – “Госці на ганку”. Возьмем 1 кг мукі, 0,5 літра малака, 2 шклянкі разынак, 2,5 шклянкі цукру, 6 яек, 200 грамаў сметанковага масла, 50 грамаў дражджэй, 0,5 чайнай лыжкі солі, ванілін. У цёплым малацэ распусціць дрожджы, дадаць 0,5 кг мукі, перамяшаць і паставіць у цёплае месца. Жаўткі перамяшаць з цукрам і ванілінам, бялкі ўзбіць з соллю да пены. У апару дадаць масла, бялкі і астатнюю муку, разынкі. Пакласці цеста ў змазаныя формы на 1/3 вышыню. Выпякаць 1 гадзіну.

На здымку: удзельнікі конкурсу, Аляксандр і Наталля ІВАНОЎСКІЯ, кухарыць любяць не толькі на кухні, дома, але і на прыродзе. Толькі што яны разам, менавіта так, а не інакш! -- прыгатавалі сваю фірменную юшку…

Фота AGROLIVE.by

P.S. Пры напісанні гэтага матэрыялу скарыстана інфармацыя, змешчаная ў шумілінскай раённай газеце “Герой працы”, за што AGROLIVE.by выказвае калегам шчырую ўдзячнасць!

Тым часам….

У Полацкім раёне, акурат да Вялікадня-2013, запускаюць цікавы кулінарны тэлепраект. На мясцовым канале “СКІФ” пакажуць, як у адной з мясцовых вёсак гаспадынька рыхтавала святочны стол. Прыкладна, як рабілі некалі сялянкі з канкрэтнай мясцовасці, распавёў AGROLIVE.by Пётр Пяткевіч, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама.

-- Гэта будзе першы сюжэт са спецыяльнага цыклу, які вырашана назваць “Полаччына хлебасольная”, -- патлумачыў суразмоўца. – Штомесяц тэлевізіёншчыкі будуць наведвацца ў адну з вёсак раёна, дзе наладзяць здымкі, у прыватнасці, забівання кабанчыка і нарыхтоўкі хатняй свежыны, чыста сялянскіх прымакаў з малака ад прыватнай рагулі… Гледачы даведаюцца таксама, чым адметныя традыцыйныя асеннія нарыхтоўкі ад сучасных полацкіх сялянак.

Усяго плануецца зняць 17 тэматычных сюжэтаў, для чаго прыйшлося вельмі сур’ёзна падысці да адбору непасрэдна хат і іх гаспадынь. Абы-дзе і абы с кім такія здымкі не правядзеш, зазначыў Пётр Пяткевіч. І спяшацца таксама няма неабходнасці: 9 сюжэтаў “Полаччыны хлебасольнай” зробяць сёлета, астатнія – у наступным годзе.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Александр ЛУКАШЕНКО, Президент Республики Беларусь:

    – С продукцией животноводства в прошлом году Беларусь вышла на рынок дружественного нам Китая. Мы на китайском рынке доказали высокое качество своей продукции. Почти полсотни отечественных предприятий получили соответствующие сертификаты. Это – непросто, это – самый тяжелый и сложный рынок. Достигнуто благодаря общим усилиям. Может быть, в первую очередь – дипломатической работе, и благодаря установлению тесных дружественных отношений с руководством Китая. Потому что решение принимал председатель КНР…

    ЦИФРА

    На уровне 3% по итогам 2017 года

    получен рост производства сельхозпродукции в Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщило, цитируя министра сельского хозяйства и продовольствия Леонида ЗАЙЦА.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Проблемы небольшого аграрного района в Беларуси: работы нет, но люди терпят

    За день до визита Александра ЛУКАШЕНКО (в ноябре 2017 года – Прим. www.agrolive.by) на центральной улице Буда-Кошелево смешались техника и люди. В воздухе – запах краски, рев болгарок и шорох щеток по асфальту.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)