АВТОРА!

“Шчаслівы, бо абраны і маю крылы, каб лётаць…”

Што рабіць музыку ў змрочны час, калі няма магчымасці ладзіць буйныя канцэрты, а на душы – не так і весела? Ісці ў народ, прэзентаваць іншыя якасці сваёй таленавітай натуры! Што і зрабіў беларускі фалькларыст, пісьменнік, мастак, лідэр гурта этна-трыо “Троіца” Іван КІРЧУК. Крама “Акадэмкніга” ладзіла сустрэчу з чалавекам, які нястомна дорыць беларусам адчуванне беларускасці. www.agrolive.by прыслухаўся да таго, што сёння хвалюе слынную творчую асобу.

Аўтар прадстаўляў два свае новыя выданні: "Кветка Перуна: каляндарна-абрадавы даведнік" и книгу "Города восхождений".

У першым – вынік шматгадовай працы аўтараў, сцэнарыі абрадаў, святаў, казак, гульняў і тэатралізаваных прадстаўленняў, якія былі распрацаваны на аснове беларускага фальклору. Усё гэта – для таго ўдумлівага чытача, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.

У другім – аўтар імкнуўся давесці, што кожны дзень мы ідзем па прыступках жыцця. У сучасным свеце нас акаляюць стыхіі: Зямля, Вада, Агонь, Паветра… Але мы нішто без падмурка – Мудрасці Продкаў. Якія веды, сілы, энергіі мы павінны адтуль браць? Разам з галоўным героем вы наведаеце незвычайныя гарады. Трапіце ў свет першабытных веравызнанняў, магічных рытуалаў і старажытных духоўных практык далёкіх продкаў… І, мажліва, спасцігнеце таямніцу ўзыходжанняў? Безумоўна, кніга вартая ўвагі   этнографаў, фалькларыстаў, міфолагаў ды музыкаў.

Лёс не абыдзеш…

– Першае маё знаемства за фальклорам адбылося, калі навучаўся ў Лідскай музычнай вучэльні і паехаў у экспедыцыю па раёне, праўда, мне даверылі тады толькі цягаць аграменны магнітафон, – з усмешкай успамінае цяпер ужо прызнаны фалькларыст і музыка. – Не памятаю, што спявала адна з бабуль. Але добра – тое, што яна дастала з печы вялікі бохан духмянага хлеба і пачаставала ім. З малаком было надзвычай смачна!

І. Кірчук планаваў пасля заканчэння вучэльні і службы ў войску паступаць у кансерваторыю. Хацеў ісці акадэмічным музычным шляхам, праслухоўваўся ж у прафесара Віктара РОЎДЫ. Тады было шмат хароў, якія выконвалі прыкладна ў адной манеры. Гэта, праўда, маладога музыку не надта хвалявала, планаваў нават кінуць музычны шлях і падацца ў маракі.

На шчасце, гэтага не адбылося. Недзе ў пачатку 80-х надарылася лёсавызначальная для Кірчука вандроўка на Любаншчыну, у вёску Сарачы. Там пявуння Пелагея ШМЯЛЁВА выконвала для фалькларыста аўтэнтычныя спевы ажно з 10 гадзін раніцы і да часу ночы!

– І толькі раз спынілася, каб пакарміць курачак, а потым распавяла, што… зусім не свае песні спявала, – успамінае І. Кірчук. – Гэта, аказалася, былі толькі творы ад яе маці. У цэлым я настолькі ганарыўся набыткамі з гэтай экспедыцыі, што ўжо бачыў сябе з медалём на шыі, ні больш ні менш. Не ведаў: сотня-другая спеваў – гэта толькі пясчынка ў вялікім масіве народнай спадычны. І яе яшчэ – вывучаць ды вывучаць…

Песенны збор і горад  

Чым і заняўся Кірчук надалей. І чым працягвае займацца зараз. У яго лёсе былі студэнты, гурты “Дзіва” і “Троіца”. Паступова сабраўся цэлы музей, дзе захоўваецца унікальная калекцыя інструментаў, ёсць музычная і этнаграфічная залі. І, канешне ж, – рэгулярныя канцэрты і выхады новых кружэлак.

–Я, насамрэч, прыхільнік рок-музыкі, таму і з’явілася “Троіца”, – кажа музыка. – Хацелася, каб спадчына і сучасная песня неяк суіснавалі побач. І тут, вядома, хочацца шчыра падзякаваць геніяльнаму Уладзіміру МУЛЯВІНУ, а таксама Алегу ХАМЕНКУ – такія музыкі нешта падказвалі, накіроўвалі. Так мы і ўзбагачаліся рознымі ідзеямі. Той жа гурт “Дзіва” мала чулі на радзіме, затое мы з ім шмат гастралявалі, прасоўвалі беларускую песню, знаёмілі з ёю людзей па ўсім свеце…

На жаль, кажа І. Кірчук, дагэтуль наша рэспубліка не мае сваіх адметных тэатраў – фальклору і рытуальнага.

– Так, мы часам назіраем у горадзе нейкае “действо” у якасці Купалля ці Каляд – але гэта больш нагадвае канцэрты мастацкай самадзейнасці, – разважае фалькларыст. – Не можам такім чынам глыбока, удумліва зазірнуць у тое, што рабілі нашы продкі. Ніяк не вяжацца з тым, як бабулі выходзілі на зяленую траўку, нешта спявалі, такім чынам – падсілкоўваліся энергетычна. Горад змяніў сам фальклор. Я стараюся ў сваім монаспектаклі “Дарожка мая…” хаця б крыху наблізіцца да тых таямніц продкаў, паказаць жыццё беларуса ад нараджэння і да смерці. На сцэне задзейнічана амаль 50 музычных інструментаў. Толькі ў мінулым годзе, нягледзячы на кавід, мне ўдалося паказаць яго 30 разоў…

Калі зноў пачуем “Троіцу” на радзіме?

 І. Кірчук працуе нават тады, калі на яго імпрэзу прыходзіць толькі адзін чалавек. І спяшаецца запісваць паважаных бабуль, якім пад сто гадоў – бо няўмольная смерць забірае, і можна не паспець нейкую адметную песню захаваць, выканаць са сцэны.

– За гады працы з “Троіцай” мы праехалі больш за сотню міжнародных фэстаў – ад Малазіі да Чылі, – кажа музыка. – Ігра на народных інструментах, дарэчы, мае лекавы эфект. Можа таму, што нашы продкі больш слухалі такую музыку, то і былі здаравейшымі за нас, сучасных людзей?..  

Прыхільнікам “Троіцы” вельмі-вельмі трэба так перыядычна “лекавацца”. Але ж калі зноў пачуем этна-трыо і Кірчука на радзіме?

–  З канцэртамі зараз сітуацыя складаная, у гэтым годзе дакладна не будзем ладзіць вялікі выступ, – адказвае фронтмэн “Троіцы”. – На жаль, цяпер не толькі наша праца, але і многіх іншых гуртоў запаволена, прыпынена. Многія музыкі наогул з’ехалі з краіны, і гэта вялікая праблема. Няма больш  многіх з тых зборных фэстаў, дзе можна было б выступіць, даць магчымасць слухачам пачуць розныя інструменты.

…Чым запаўняю гэты своеасаблівы вакуум? Па-першае, маю студэнтаў, іншых слухачоў. Па-другое, ніяк не магу кінуць спектакль “Дарожка мая…”. Здаецца, продкі нашы хочуць з нябёсаў, каб гэтыя песні гучалі, абрады паказваліся максімальна набліжана да арыгіналаў. На шчасце, ёсць новыя, запісаныя ад носьбітаў, песні, імі таксама трэба займацца. Працы хапае. Дарэчы, калі вам, чытачам, спадабаецца – папрацую над працягам выдадзеных кніг, бо адных толькі сваіх сноў запісаў больш за 800…

Зберагацца ўсе, лічыць І. Кірчук, павінна пачынаючы з сям’і, дзіцячага садку, школы. Першая экспедыцыя павінна быць – менавіта ў сваю сям’ю. Для таго, каб спадчына жыла праз пакаленні, патрэбны не проста нешматлікія энтузіясты, а больш шырокі ахоп цікавасцю да фальклору, да сваіх каранёў...

– Калі я дакранаюся да спадчыны, адчуваю сябе шчаслівым, бо займаюся беларускім фальклорам ужо сорак гадоў… Можна сказаць, абраны, маю крылы, каб лётаць, – падсумаваў І. Кірчук. – Народная музыка, упэўнены, будзе мець свой працяг. Бо сілу і моц нам дае толькі падтрымка продкаў…           

На здымках: моманты сустрэчы з чытачамі ў “Акадэмкнізе” (май 2022 г.)

Фота www.agrolive.by


Система Orphus

ПОИСК ПО САЙТУ

СКАЗАНО!

Василий РАДЧИКОВ, зав. лабораторией кормления и физиологии КРС НПЦ НАН Беларуси по животноводству, доктор сельскохозяйственных наук, профессор:

Василий РАДЧИКОВ

– В белорусской животноводческой отрасли до 2025 года предусматривается увеличение валового производства молока, другой продукции КРС. Это невозможно без гарантированного обеспечения скота кормами, но на сегодня лишь около 30% хозяйств страны обеспечены кормами на 1,5-2 года. Вместе с тем, во многих регионах отмечаются: низкое качество, особенно травяных кормов, а также высокие энергозатраты при производстве всех видов кормов в целом. Все это приводит к удорожанию животноводческой продукции.

ЦИФРА

В 2 раза

больше убыточных сельхозорганизаций стало в Беларуси по итогу за 2023 год. Показатель вырос до 78. (В конце 2022-го аналогичный – 42). Об этом в интервью «Сельской газете» рассказала заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Алла ЛОМАКИНА.

ГЛАС(З) НАРОДА

Кто в Беларуси – за реформирование рынка земли?

Онлайн-презентация результатов исследования (онлайн-опроса) «Кто поддерживает экономические реформы в Беларуси и могут ли они изменить своё мнение», организованная Press Club Belarus, прошла 20 марта. В ее ходе авторы – Лев ЛЬВОВСКИЙ, Катерина БОРНУКОВА, Виолетта ПАНАСЕВИЧ – затронули и такую специфическую проблематику, как отношение белорусов к возможному наличию в республике свободного рынка земли, обусловленного, само собой разумеется, тоже возможным введением частной собственности на один из главных ресурсов Беларуси. AGROLIVE.by прислушался к выводам, которые сделали эксперты в данном контексте.

СИЗОХРЕНИЯ

Вверх по склону, ведущему вниз…

Вверх по склону, ведущему вниз…

Фото Владимира СИЗА.

ПОЧТА@AGROLIVE.BY

Логин:
Пароль:

(что это)