АВТОРА!

Прызямліліся…


Калі Беларусь закрывае дачны сезон… Усе тыя, каго Пан Бог наш ласкавы, Пан Бог літасцівы ўзнагародзіў родзічамі з лецішчам, удзельнічаюць у спецаперацыі «Эвакуацыя ўраджаю на механічных транспартных сродках, спінах і гужавым аўтатранспарце».

Мяхі з бульбай, гарбузамі ды кукурузай упіхаюцца на заднія сядзенні скураных салонаў, укалочваюцца ў багажнікі, зашчэмліваюцца ў паддашныя тарпеды Thule і падвязваюцца да днішча. Абы не пакідаць на полі. Бо памерзне. Няшмат хто з рабоў Госпада Нашага, хто давозіў той ураджай да найбліжэйшай сметніцы, каб з пачуццём асалоды згрудзіць усё, што цесць ды цешча песцілі шэсць месяцаў… Дык вось – няшмат хто з іх усведамляў уласную ўцягнутасць у глабальны трэнд, які мае назву locavore («лакаворнасць»). І вынаходнікамі якога беларусаў не абвясцілі толькі таму, што пра нашую перадавую дзяржаву няшмат хто ведае за яе межамі.

– Вось, глядзі! Ты ведаеш, што гэта такое? – швед паказаў на чэзлыя парасткі, што тырчалі з зямлі за пяць метраў ад лініі хуткаснага цягніка. Мы ехалі ад Гётэборга да прыстані Sunfleet, каб адтуль узяць паром да Гандлёвага вострава – пакрытай імхамі гранітнай гурбы, схаванай у Паўночным моры.

Я пільна паглядзеў на тую зялёную дрэнь. Выглядала, як няпэўныя эксперыменты школьнікаў па вывядзенні новага гатунку сланечніку ў дзікіх умовах. Сцяблін было шмат, але выглядалі яны неахайна і турботна. Як піражкі, якімі гандлююць на Камароўцы.

– Што гэта?! – здзівіўся я.

– Гэта тутэйшыя лецішчы.

– А дзе… хаты?

– Хаты тут будаваць забаронена.

– А платы?

– Платы таксама ставіць забаронена.

– Дык нашто гэта?!

– Каб вырасціць сабе крыху сапраўднай ежы.

– Дык гэта бежанцы робяць? Якім есці няма чаго?!

– Не, гэта агародчыкі маладых і заможных людзей. Хіпстараў.

Я хацеў сказаць, што слова «хіпстар» канчаткова страціла ўсякі сэнс прыкладна ў той момант, калі Apple прыпыніў выпуск лінейкі “Macbook Air” з падсвечаным яблычкам на скрынцы, замяніўшы яго на ўзноўлены “Macbook 13 Retina”, на якім яблычак ужо не зіхаціць. Але я падумаў, што тыя “Macbook Air” усё яшчэ прадаюцца. А ўлічваючы незвычайную трываласць прадукцыі Apple, барадатыя маладзёны будуць праліваць свой бананавы смузі на “Macbook Air” яшчэ гадоў дзесяць. То бок слова “хіпстар” хаваць пакуль зарана.

– А чаму ў краме не набыць? – запытаўся я.

– Там жа толькі неэкалагічнае.

– Ну, а ў эка-краме? – прадэманстраваў я, што добра ведаю расклады.

– У тым уся штука, што эка-крамы – учарашні дзень. А лакаворак у Гётэборгу няшмат.

І тут да мяне дайшло.

Прыкладна тры гады таму адзін шалёны амерыканскі хіпстар, эмпатычны да North Carolina 10 % campaign, запусціў у Сеціва проста з клавы свайго “Macbook Air” міф пра тое, што вітамін у гародніне жыве толькі трое сутак. Пасля гэтага вітамін у гурку ці памідорцы дохне – і, карацей, уся экалагічнасць ідзе ў дупу. І тыя, хто набывае садавіну ў эка-аддзелах звычайных «зялёных» гіпермаркетаў і плаціць па 20 даляраў за кілаграм баклажанаў, – кудлатыя лохі. Якія растуць на дохлых вітамінах і таму такія дурнаватыя.

Агракультуры патрэбная новая лагістыка! Здольная пакласці на стол нармалёваму барадатаму чалавеку гародніну праз некалькі гадзін пасля яе выкопвання з зямлі. Каб вітамін не паспеў здохнуць. Тады смузі будзе сапраўдным, барада не паліняе, і, карацей, усё будзе, як у добрым шопу!

Так узнік новы трэнд – «лакаворнасць», які патрабуе ад пастаўшчыкоў, каб іх крамы экалагічнай ежы былі не далей за 100 міль ад разораў. І паколькі новая структура аграспажывання яшчэ не ўзнікла, хіпстары ўсяго свету мусяць адкласці “Macbook Air” і шопінг-вазок ды ўзяцца за… сахары ды рыдлёўкі. Каб, карацей, выкалупаць сабе ежу з зямлі самім.

У Нью-Ёрку гэта прывяло да таго, што ўстановы з некалі найлепшымі панарамнымі тэрасамі закрылі гэтыя тэраскі для наведвання, заслалі іх зямлёй, раскідалі ўгнаенні – і вырошчваюць гуркі ды памідоркі, якія прадаюць кліентам па эпічных цэнах. Бо «сваё ж, з зямелькі, вунь, ідзіце, памацайце парасткі!»

У еўрапейскіх краінах гэта прывяло да трэнду partisan locavore, калі людзі арганізуюць гародчыкі на даступных участках зямлі вакол вялікіх гарадоў: барануюць, сеюць, полюць, капаюць. Карацей, вэлкам ту Беларусь апошніх 50 гадоў!

– Як хіпстар садзіць бульбу? – кажа мой шведскі суразмоўца. – Не, ён жа не можа проста ўзяць бульбу ды раскідаць у зямлю! У яго такога глыбокага разумення сельскай гаспадаркі няма! Ён ідзе ў лакаворную краму і набывае расаду! Бульбы!! Па 20 еўра за кусцік!!! Пасля гэтага ён купляе спецыяльную зямлю, бо гэта ж дзікунства – садзіць дарагую расаду ў простую, “маргінальную”, глебу! Пасля – яшчэ выдаткі на ўгнаенні і іншы “манікюр”, і, карацей, у выніку бульба каштуе прыкладна 200 еўра за мех. Але ж яна экалагічная! І ўсе вітаміны жывыя!

– Ну, дык хоць наядуцца! – радуюся за еўрапейскіх хіпстараў я.

– Не, не наядаюцца! Бо прыкладна тады, калі бульбу ўжо можна капаць, але дэдлайн яшчэ трымае ўладальніка разор у офісе, на ўчастак прыходзяць мігранты і выкопваюць усё падчыстую. Зямля ж без платоў!

Я пэўны час задуменна маўчу. У прынцыпе, па гэтай сітуацыі можна вывучаць гарадскую еўрапейскую паўсядзённасць. Ды і еўрапейцаў таксама.

– І таму ўзнік новы трэнд, deep partisan locavore, – працягвае мой праваднік. Гэта калі тыя ж хіпстары едуць глыбока ў лес на сваіх Subaru Forester, знаходзяць там аддаленую ад населеных пунктаў палянку і ладзяць сакрэтныя агародчыкі. Ёсць ужо цэлыя кам’юніці – збіраюцца, апранаюцца ў Timberland, бяруць сабе смузі ў тэрмасы – і ў лес. То бок на разоры. Кожныя два тыдні: полюць, паліваюць. А потым збіраюць ураджай. І зламыснікаў няма. І ўсё сваё, рукамі сваімі вырашчанае. Экалагічна. Свежае паветра. Сувязь з зямлёй.

Я думаў над гэтым усю дарогу да гранітнай выспы. І потым – па дарозе дадому. І ўвесь той час, пакуль быў у Беларусі. Еўропа і астатні свет, прайшоўшы ўвесь цыкл з вірлівым развіццём сельскай гаспадаркі ў XX стагоддзі, з’яўленнем буйных гандлёвых сетак, набліжэннем перапрацоўкі і зберажэння да месцаў збору, адмовай ад “хіміі”, з’яўленнем «eco-філасофіі», крутанулася праз галаву і… Прызямлілася роўна там, дзе мы калупаемся колькі ўжо гадоў.

Зрэшты, можна і прасцей.

Дзесяць сотак.

Бульбачка.

Гуркі.

Вітамінчыкі.

А што рабіць, каб памідоры не пасохлі?

Крыніца ілюстрацыі: www.wesharepics.site


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Алексей ГОРДЕЕВ, вице-премьер Российской Федерации:

    – У нас возникает перепроизводство зерна, это уже очевидно. 2017-й достаточно явно это показал, ведь впервые в истории страны, в рамках сельскохозяйственного года, на экспорт было отправлено более 50 миллионов тонн зерна. При этом мы видим, сколько не используется продуктивной пашни в стране. И когда начинаем обсуждать тему штрафов и отъема земли у нерадивых сельхозпроизводителей, то, конечно, корень зла здесь экономический: ты производишь продукцию, а она никому не нужна, отсюда пустеет земля…

    ЦИФРА

    В 58 стран мира

    за 5 месяцев 2018 года поставили продукцию предприятия Минсельхозпрода РБ. Это на три страны больше, чем в аналогичном периоде прошлого года, сообщило БЕЛТА со ссылкой на начальника главного управления внешнеэкономической деятельности Министерства сельского хозяйства и продовольствия Алексея БОГДАНОВА.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    Почти спортивная экзотика, или О создании в полесской глубинке бейсбольного клуба

    «Однажды известного бейсболиста Дерека Джитера спросили, каково это – играть в лучшей команде мира. Он ответил: «Не знаю. Я никогда не играл за «Логишинских волков», – шутят бейсболисты из городского поселка Логишин, что под Пинском.

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)