АГРОТУРИЗМ

Аляксандр ВАРЫКІШ: “Наўрад ці варта лічыць, што дзяржаве выгадна “падкасіць” аграэкатурызм…”


Гаспадары сядзібаў у сельскай глыбінцы зараз – у чаканні. Як звычайна, летам найбольш багаты на турыста час для бізнесу. Але ў гэтым годзе да паўсядзённых клопатаў і думак дадалася яшчэ адна турбота. Фактычна – што ж будзе далей з турызмам па-вясковаму? Бо напачатку 2015-га, улічваючы цяжкае фінансавае становішча ў краіне, адчувальны “подых” крызісу, дзяржава абвясціла, што хутка ўладальнікі аграсядзібаў будуць плаціць болей, чым адну базавую велічыню ў год.

Што гэта: канчатковая адмена падатковых прэферэнцый, якімі па Указе №372 надзяляўся некалі агратурыстычны бізнес у Беларусі? Як зрэагуюць на такі захад дзяржавы прыватнікі? Ці не адбудзецца адчувальнага зыходу з гэтага сегменту людзей, што нешта ўжо рабілі, праз арганізацыю свайго бізнесу, для захавання многіх адметных беларускіх вёсачак і мястэчак? Пашукаць адказы на гэтыя пытанні паспрабуем з Аляксандрам ВАРЫКІШАМ, дырэктарам фонду “Краіна замкаў”, гаспадаром аграсядзібы “Шляхецкая ваколіца”, што недалёка ад Гальшанскага замка, на слыннай Ашмяншчыне…

--Аляксандр, Вы вядомы ў краіне энтузіяст як раз унутранага турызму -  апорай на агра-, этна, гістарычныя карані нашай Бацькаўшчыны. Маеце шмат працы і ў фондзе “Краіна замкаў”, і на сядзібе, якой літаральна падаравалі новае жыццё… Але для сябе неяк вызначыліся, што галоўнае менавіта для Вас сярод некалькіх накірункаў дзейнасці?..

-- Трэба вярнуцца, мабыць, назад, недзе ў 2006-2007 гады. Менавіта тады нашым фондам была атрымана ліцэнзія, каб займацца ўнутраным турызмам. А крыху раней я быў проста экскурсаводам. Якія матывы падштурхнулі змяніць жыццё? Найперш, ездзячы па роднай Беларусі, бачыў той сумны, прыкры стан, у якім знаходзіліся многія старадаўнія сядзібы. Вось-вось – і можна было іх страціць назаўсёды… Я, вядома ж, не замахваўся на выратаванне многіх, але трохі наіўная мара паціху апанавала: трэба даць шанец хаця б адной сядзібе.

Пад гэту мару і зарэгістравалі фонд “Краіна замкаў”. Хацелася дакладна акрэсліць напрамак дзейнасці – не камерцыйнай, а скіраванай на захаванне архітэктурнай, культурнай спадчыны, помнікаў…

--Мара здзейснілася?

-- Так! Бо сёння магу пахваліцца тым, што выратаваў, збярог для нашчадкаў старадаўнюю шляхецкую сядзібу ў вёсцы Бенюны Ашмянскага раёна. Праўда, першы яе новы ўласнік не пацягнуў, прыйшлося мне пашукаць яшчэ аднаго. Другі, дзякуй богу, узяўся за справу – і яна пайшла! Чалавек зараз актыўна займаецца рамонтам…

-- А як у Вас і калі з’явілася ідэя -- самому стаць суб’ектам агратурызма, прыдбаць сваю “Шляхецкую ваколіцу”?

-- Выпадкова ўсё складвалася. Калі працаваў на аб’екце ў Бенюнах, знайшоў па патрэбе печніка. Пра стасункі з тым -- трапіў у вёску Родзевічы. Глянуў на тамтэйшую сядзібу без гаспадара і проста знямеў, ледзь сэрца не спынілася. Гэта ж – сапраўдны шляхецкі фальварак! А ў ім – і печка старая, і бэлькі, і мэбля… Мясцовы люд ахвотна распавядаў, што так, некалі тут жыла шляхта. Я выйшаў на гаспадыню, і тая прадала сядзібу. Канешне, давялося шмат укласці, па-гаспадарліваму падысці да такога каштоўнага аб’екта. Як аграсядзіба, што прымае турыстаў, “Шляхецкая ваколіца” працуе ўжо некалькі гадоў. Нават не магу і адказаць дакладна на ваша пытанне, ці яна для мяне галоўнае, ці фонд? Усё зробленае – грэе душу…

Стварэнне фонда як бы пацягнула за сабой развіццё турыстычнага бізнесу, бо на добраахвотныя ахвяраванні грамадзян асабліва разлічваць не прыходзілася. Тую ж сядзібу ў Родзевічах, дарэчы, аднаўляем не за кошт мецэнацкіх грошай, а менавіта дзякуючы турыстычнаму бізнесу…

--Як паставіліся Вы, гаспадар аграсядзібы “Шляхецкая ваколіца”, да весткі пра тое, што замест адной базавай велічыні хутка прыйдзецца плаціць у бюджэт болей?

-- Напачатку падаткавікамі агучвалася сума ў 12 базавых велічынь.

-- Не вельмі ўжо і вялікі збор, калі задумацца?..

-- Не у памеры справа, а ў тэндынцыі і прынцыпе вядзення стасункаў паміх прыватнікам і дзяржавай. Так, два мільёны ў год – неяк можна перажыць. Нават гаспадару не надта раскручанай і паспяховай аграсядзібы… А наконт тэндэнцыі… Трэба разумець: з эканамічнай сітуацыяй у нас у краіне зараз не так і добра. Вось і прасочваюцца зрухі да таго, каб галіны малога бізнесу, якія больш-менш дынамічна развіваліся, рабілі і большыя ўнёскі ў дзяржаўную скарбонку. Не думаю, што ў найбліжэйшы час такія тэндэнцыі аслабнуць, з боку найперш чынавенства…

-- Але і раней досыць часта даводзілася чуць такое меркаванне: магчыма, пара гаспадарам беларускіх турыстычных сядзібаў трохі раскашэліцца? Бо яны і так знаходзяцца ў выгадным становішчы, калі параўноўваць з іншымі бізнесменамі ў глыбінцы…

-- Згодзен: сапраўды, нам дапамаглі, стварыўшы ўмовы для станаўлення цэлай падгаліны турызму – сельскага, экалагічнага. Не толькі вяскоўцы, але і жыхары невялікіх райцэнтраў маглі сябе пазіцыянаваць, як суб’ектаў аграэкатурызму ( адкрываць кафэ, невялікія гатэлі). І – развівацца, не замарочваючыся на падатковы цяжар.

-- Цікава, а калі б не цяперашні крызіс?.. Як лічыце, беларуская дзяржава ўсё роўна пайшла б на павелічэнне збору?

-- Цяжка меркаваць, як было б. Ды і сённяшняя сітуацыя не такая і ахавая. Прапанова падаткавікоў не вымушае казаць пра некія непад’ёмныя плацяжы. Будзем спадзявацца, што канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню акажацца ўзважаным, з улікам меркаванняў, прапаноў як чынавенства, так і непасрэдна суб’ектаў беларускага аграэкатурызму. Наўрад ці варта лічыць, што дзяржаве выгадна пакласці на лапаткі від унутранага турызма, які набраў нядрэнны разбег. Прэзідэнцкі Указ №372 дзейнічае, гэта -- нармальны дакумент, карысны…  

-- Сярод суб’ектаў аграэкатурызму Беларусі, тым не менш, ёсць розныя – некаму, магчыма, і два мільёны за год падаюцца цяжкім зборам?

-- Вядома, з больш чым 2 тысяч беларускіх аграсядзібаў наўрад ці пераважная большасць загружана пад завязку. Ёсць свае складанасці росту, развіцця, розная колькасць гасцей, нарэшце, прымаецца за сезон. Гэтыя абставіны вымушаюць шукаць нейкія дыферэнцыраваныя падыходы да таго жа падаткаабкладання? Цалкам верагодна…

-- Скажыце, а, на Ваш погляд, тых аграсядзібаў, што маюцца ў нас зараз, дастаткова? Ці не запланаваць яшчэ рост колькасці?..

-- Ведаеце, я (усміхаецца) – супраць такога планавання. Адкуль бярэцца лічба, дапусцім, 3000 сядзібаў? На якой падставе вырашаць, што менавіта столькі нам патрэбна? Рынак тут усё раскладзе па палічках!

Да таго ж, пакуль, мне падаецца, у беларускай глыбінцы наўрад ці пражывеш з аднаго толькі прыёму гасцей. Трэба яшчэ нечым займацца, да прыкладу, здаваць малако на перапрацоўку, збіраць і рэалізоўваць лясныя дары і гэтак далей. Нельга чалавека вясковага зараз у нечым абмяжоўваць – няхай круціцца, разлічвае на свае сілы і здольнасці! Не усё ж спадявацца толькі на дзяржаву ці на добрага дзядзьку…

--Класічныя прыклады станаўлення агратурызму, напрыклад, італьянскага, як раз і пайшлі з проста дробнай сядзібнай вытворчасці прадуктаў харчавання. У нас жа многія спрабавалі рухацца адваротным шляхам…

--А яно і зразумела: далі ільготы на законнае ўладкаванне свайго бізнесу. А потым і спецыяльная праграма крэдытавання з’явілася, браць грошы можна было пад 5%, што для нашых эканамічных стасункаў – проста песня, як кажуць… Усё было сімпатычна, выгадна. Напэўна, былі і людзі, што проста скарысталіся магчымасцю і хутка пакінулі гэтую справу. Але ёсць жа сапраўдныя энтузіясты – Анатоль Ганец, да прыкладу. Вядомы не толькі на Міншчыне, але і па ўсё Беларусі Гаспадар! Мала таго: уся сям’я там займаецца сядзібай, прыёмам гасцей. Крэатыўная думка не дрэмле! Карысць – агульная: і турыстам, і дзяржаве, і самому гаспадару з сям’ёй…

…Другі прыклад. Знаёмы хлопец з Ашмяншчыны меў неблагі бізнес. Сядзіба карысталася попытам. Мясціны, краявіды – прыгожыя. Былі… Пакуль суседняя гаспадарка не “ляпнула” некалькі стандартных домікаў па вядомай праграме будаўніцтва сельскага жылля. Ну і што? Дом-сядзіба ёсць, хлопец не разгубіўся – пераарыентаваўся на выраб сувеніраў, стаў рамеснікам. Таксама няблага – сам сябе корміць. Гэта – жыццё: тут статыкі няма, літаральна кожны дзень нешта віруе, мянецца…

--Рамеснікаў, наколькі мне вядома, таксама плануецца абкласці больш важкім падаткам?

-- Ёсць намер – спаганяць чатыры базавыя ў год. Але – паглядзім… Ёсць варыянты ў такіх людзей зарэгістраваць прыватнае прадпрымальніцтва. Заўсёды чалавек, які хоча працаваць, без куска хлеба не застанецца! Галоўнае – ёсць карані на вясковай зямлі. Трэба, каб у беларускіх вёсках актыўней сяліліся такія людзі – яны ў многім прыклад для астатняга насельніцтва. Бо не п’юць, варушацца, нешта робяць…

-- А якая зараз самая галоўная праблема ў айчынным аграэкатурызме, на Ваш погляд?

-- Абаротныя сродкі. Заканадаўчая база, лічу, для руху наперад створана, і неблагая. Але, адначасова, на будаўніцтва, развіццё па іншых накірунках патрэбны свабодныя грашовыя сродкі. Можна браць ільготны крэдыт, але апошнім часам там павялічылі аб’ём дакументацыі, умовы атрымання сталі больш жорсткія – асабіста я не бачу для сябе сэнсу звяртацца па гэты займ. Дзе браць абаротныя сродкі? Кожны гаспадар, няма сумневу, павінен адказваць за свой бізнес! Ніхто за яго аніякія рэзервы тут не падключыць…

Нам дапамагае турыстычны кірунак дзейнасці, звязаны з працай тут, у сталіцы. На рэгіёне ж досыць складана весці бізнес, згаджаюся.

--Нешта ж, аднак, трымае Вас і падштурхоўвае папулярызаваць шырэй менавіта беларускія краявіды, помнікі, адметныя мясціны?

-- Унутраны турызм – гэта маё! Ён у Беларусі, перакананы, мае добрыя перспектывы, нягледзячы на адсутнасць мора, гор. Мы зрабілі шмат анімацыйных праграм, для свайго часу гэта было наватарствам. Укладвалі душу і сэрца, спадзяюся, госці Беларусі гэта ацанілі… Называючы фонд “Краіна замкаў”, мелі на ўвазе прыгожы, рамантычны вобраз той краіны – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта – наша гісторыя, наша аснова. Падмурак беларускай дзяржаўнасці, калі хочаце.

Цяпер ёсць пэўныя задумкі наконт раскруткі нашай Ашмяншчыны. На дадзены момант мяне надта захапіла ідэя развіцця гэтага рэгіёна, як суцэльнай тэрыторыі.

--Кластэрная мадэль?

--Трошкі не гэта маю на ўвазе. Кластэрная мадэль добрая ў якасці інструмента па аб’яднанню намаганняў мясцовых улад, гаспадароў сядзібаў, простых вяскоўцаў і гэтак далей… Я ж маю на ўвазе стварэння асаблівага турычтычна-сацыяльнага іміджу, вобразу Ашмяншчыны. Яна адметная, дарэчы, тым, што мае ў надзвычай вялікай канцэнтрацыі помнікі архітэктуры, гісторыі. (На жаль, праўда, адразу два замкі – Гальшанскі, Крэўскі – у руінах…)

Але і акрамя гэтых аб’ектаў – ёсць на што паглядзець. Літаральна, калі ехаць па раёне, праз кожныя пяць кіламетраў – і нейкі знакавы аб’ект. Ёсць адрэзкі дарогі, дзе і праз кіламетр-два – “сядзяць” славутасці. У мінулым годзе нас падрымала ПРААН, выдзеліўшы невялікі грант на сфарміраванне вобраза тэрыторыі. І ўдалося зрабіць сёе-тое па добраўпарадкаванні (пачысціць 5 аб’ектаў, паставіць альтанкі). Цяпер трэба рухацца далей, яшчэ шмат аб’ектаў прыводзіць у парадак. Раёнам, дарэчы, зацікавілася Мінскае веласіпеднае таварыства. На мінулыя майскія святы прыязджалі, рухаліся на роварах па адметных мясцінах. Будуць і яшчэ наведваць Ашмяншчыну…

Мы, канешне, не зможам замахнуцца на нейкае выратаванне Гальшанскага замка, гэта – павінна быць справа дзяржаўная. Але вось у цэнтры Гальшанаў ёсць старадаўні млын. Будзець гутарыць з уласнікам, з дазволу мясцовай улады, каб гэты своеасаблівы помнік закансерваваць, хаця б. Трэба як мага болей такіх аб’ектаў уратаваць ад канчатковага знікнення! Такая комплексная справа па стварэнні турыстычнага іміджу Ашмяншчыны, я прыкінуў, -- не на адзін год.

--На захадзе Беларусі прасцей – там больш захавалася помнікаў. А што рабіць усходу краіны?..

-- Для развіцця турыстычнага патэнцыялу ёсць розныя варункі. Можна ўзнаўляць некалі страчаныя храмы. Можна ставіць на адметнасці прыродныя. А, можа, дзесьці і не варта турызмам займацца, а вырошчваць бычкоў, авечак, рабіць хатнія прысмакі на продаж? Ёсць варыянты для развіцця безнесу ў глыбінцы – не толькі адзін аграэкатурызм. Верагодна, некаторыя гаспадары сядзібаў змогуць цягам часу пераарыентоўвацца…

-- Напрыканцы – што чакаеце ад чарговага турыстычнага сезону?

-- Ужо вясной было відаць, што ён будзе цяжэйшым, горшым па фінансавых набытках, чым папярэдні. Дарэчы, толькі нашу сядзібу ў Родзевічах летась наведалі дзве з паловай тысячы чалавек. Тады крызіс яшчэ не адчуваўся. Сёлета – паглядзім, спадзяемся на турыста. Ды і сам беларускі агратурызм – ужо не той “маленькі хлопчык”, які нясмела ішоў у вялікі свет! Ён цяпер памацнеў…

-- Вялікі дзякуй за размову! Поспехаў Вам!  

Гутарыла Іна ГАРМЕЛЬ

На здымках: Пан напхан Аляксандр ВАРЫКІШ у вобразе Пана напхана (момант адной з анімацыйных праграм)

Ашмяншчына багатая на выбітныя мясціны -- помнікі і сядзібы: ад руінаў Гальшанскага замка да касцёлу ў Барунах, якім нядрэнна захаваўся…

Фота аўтара і з асабістага архіва Аляксандра ВАРЫКІША

Тем временем…

Проект указа об изменении налогообложения в агроэкотуризме Беларуси скоро будет внесен в правительство

Об этом сообщил в интервью корреспонденту БЕЛТА директор департамента по туризму Министерства спорта и туризма Беларуси Вадим КАРМАЗИН.

"Порядок начисления налогов в сфере агроэкотуризма будет пересмотрен, сейчас ведется работа над изменениями в законодательстве. Мы вырабатываем приемлемую схему, она обсуждается с субъектами агроэкотуризма, -- пояснил Вадим Кармазин. -- Налоговые ставки должны быть дифференцированы, должна соблюдаться пропорциональность размера налогов объему оказанных услуг. Ставка вырастет, но будет учтено фактически отработанное время. Отработал три месяца -- заплати определенный налог за три месяца".

Детали проекта указа специалист не уточнил. По его словам, постоянно поступают новые предложения от Минфина, Минэкономики, Министерства по налогам и сборам. "Ищется некий консенсус -- не просто увеличить сбор, а отрегулировать этот вид деятельности таким образом, чтобы отсечь недобросовестных субъектов, которые под видом агроэкотуризма фактически начинают заниматься гостиничным, ресторанным бизнесом и так далее. Это является основной целью, а не просто банальное повышение налогов", -- подчеркнул Вадим Кармазин.

Некоторые уточнения будут и по найму рабочей силы, например, дано определение, кто может считаться членом семьи. Также определятся и с механизмом прекращения деятельности субъекта агроэкотуризма: сегодня в законодательстве четко прописано, как открыть усадьбу, но ничего не сказано о том, как ее закрыть.


Система Orphus


КОММЕНТАРИИ К МАТЕРИАЛУ

    ПОИСК ПО САЙТУ

    СКАЗАНО!

    Юлия МЕЛАНО, пресс-секретарь Россельхознадзора:

    – Анализ поступающей продукции говорит о том, что говядина, которая направляется из Беларуси, не подвергается достаточному ветеринарному контролю, в ней постоянно обнаруживаются листерии…

    ЦИФРА

    1,2 млн. м2 нового жилья, или 27,8% от общего количества по республике,

    введено за 2016 год в сельских населенных пунктах, сообщили БЕЛТА в Национальном статистическом комитете.

    ГЛАС(З) НАРОДА

    «Тунеядка» из Пятаков: «Я не живу за чужой счет, и зарплату мне не обеспечивают налогоплательщики…»

    Татьяна МИГАНОВИЧ (на фото вместе с мужем) из деревни Пятаки Волковысского района написала письмо заместителю председателя Совета Республики РБ Марианне ЩЕТКИНОЙ и рассказала о том, как ее записали в «тунеядцы». В конце письма женщина пригласила Щеткину в гости, чтобы та на себе прочувствовала долю «тунеядца».

    СИЗОХРЕНИЯ

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Вверх по склону, ведущему вниз…

    Фото Владимира СИЗА.

    ПОЧТА@AGROLIVE.BY

    Логин:
    Пароль:

    (что это)